Перайсці да зместу

Крэдытаванне на інвестыцыйныя мэты

ААТ “Белінвестбанк” прапануе інвестыцыйныя крэдыты:

  • для набыцця транспартных сродкаў, будаўнічай тэхнікі, нерухомасці, вытворчага абсталявання;
  • для ажыццяўлення экспартна-імпартных аперацый; 
  • для ажыццяўлення выдаткаў капітальнага характару (будаўніцтва новых аб'ектаў, пашырэнне існуючых вытворчасцей, тэхнічнае пераўзбраенне, мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей).

 

Інвестыцыйныя крэдыты прадастаўляюцца на тэрмін да 5 гадоў з улікам фактычных або планавых вынікаў дзейнасці крэдытаатрымальніка, тэрміну акупаемасці праекту, тэрміну ўводу абсталявання ў эксплуатацыю, інвестыцыйнай дзейнасці крэдытаатрымальніка, тэрміну службы набытых пазаабаротных сродкаў і іншых фактараў.

Магчыма крэдытаванне валютаакупаемых інвестыцыйных праектаў у замежнай валюце, у тым ліку за кошт крэдытных ліній замежных банкаў (гандлёвае і экспартнае фінансаванне). 

Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытнымі сродкамі па кожнаму інвестыцыйнаму крэдыце ўсталёўваецца індывідуальна.

Дадатковыя камісіі, звязаныя з выдачай крэдыту, не спаганяюцца. 

Пагашэнне крэдыту можа ажыццяўляцца штомесяц ці ў іншыя ўзгодненыя тэрміны. Магчыма пагашэнне па графіку, які ўлічвае тэрмін уводу крэдытуемых аб'ектаў у эксплуатацыю і/або сезоннасць вытворчасці.


Мінімальная сума крэдыту не абмежавана.

Максімальная сума крэдыту вызначаецца банкам, зыходзячы са ступені крэдытнай рызыкі, патрэбы крэдытаатрымальніка ў крэдытных рэсурсах з улікам яго крэдытаздольнасці і дзелавой рэпутацыі, абаротаў па бягучых (разліковых рахунках), прапанаванага спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору, сумы і якасці забеспячэння.


Выкананне абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору можа забяспечвацца:

  • закладам нерухомай і рухомай маёмасці (у тым ліку маёмасных правоў) крэдытаатрымальніка;
  • гарантыйным дэпазітам грашовых сродкаў;
  • гарантыяй і / або паручыцельствам юрыдычных асоб;
  • страхаванне рызыкі невяртання крэдыту;
  • іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам або дагаворам.

 

Прадастаўляемае забеспячэнне павінна быць дастатковым для пакрыцця патрабаванняў банка па пагашэнні ўсёй сумы асноўнага доўгу і сумы працэнтаў, якія належаць да выплаты на працягу бліжэйшых 12 месяцаў, а таксама кампенсацыі магчымых страт, расходаў, звязаных з задавальненнем банкам сваіх патрабаванняў за кошт забеспячэння.

Можа быць ажыццёўлена крэдытаванне з ужываннем умов фінансавання экалагічных праектаў ("зялёныя" праекты).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах структурных падраздзяленняў банка.

Кантакты

Wave Wave Wave

Хутка і лёгка!

Аформіце крэдыт і папаўняйце яго онлайн праз Інтэрнэт банкінг. Зарабляць грошы яшчэ ніколі не было так лёгка!
iphone
АФОРМІЦЬ КРЭДЫТ