Перайсці да зместу

Прыём наяўных грашовых сродкаў праз банкаматы з функцыяй cash-in

   
Заява на ўзнос наяўных грашовых сродкаў праз банкаматы з функцыяй cash-in 

З 1 сакавіка 2016 года ААТ «Белінвестбанк» распачаў увод у прамысловую эксплуатацыю функцыяналу па забеспячэнні магчымасці прыёму наяўных грашовых сродкаў ад юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў, адвакатаў праз банкаматы з функцыяй cash-in.

Дадзеная паслуга аказваецца бясплатна (пры ўмове абслугоўвання на адным з пакетаў для юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў) або 0,2% ад сумы прынятых наяўных грашовых сродкаў (пры абслугоўванні без падключэння да пакета).

Для папаўнення свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку дастаткова выканаць некалькі простых дзеянняў:

1. Перадаць у падраздзяленне Банка па месцы адкрыцця бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях (асабіста або ў электронным выглядзе) заяву аб жаданні папаўняць свой рахунак наяўнымі грашовымі сродкамі ў банкаматах і зазначыць нумар мабільнага тэлефона адказнай асобы, якая будзе ажыццяўляць такое папаўненне .

2. Выбраць адзін з банкаматаў ААТ «Белінвестбанк» з функцыяй CASH-IN для ажыццяўлення аперацыі ўзносу наяўных на разліковы рахунак.

3. На экране банкамата выбраць пункт «Для юрыдычных асоб", пасля чаго трэба ўвесці значэнне УНП. Калі УНП уведзены правільна, то на нумар мабільнага тэлефона, які быў пазначаны ў заяве, прыйдзе СМС-код (гэты СМС-код таксама трэба ўвесці ў меню банкамата). Пасля ўводу СМС-кода на экране з'явіцца спіс рахункаў кліента, адкрытых у ААТ «Белінвестбанк». Пасля выбару патрэбнага рахунку патрабуецца загрузіць грашовыя сродкі ў купюрапрыёмнік і пацвердзіць аперацыю. Унесеныя наяўныя грошы на працягу банкаўскага дня паступяць на разліковы рахунак на працягу 20 хвілін, а кліенту будзе раздрукаваны чэк з дэталямі аперацыі.