Перайсці да зместу

Страхаванне аўтатранспарту (КАСКА)

 

КАСКА з’яўляецца адным з самых папулярных і надзейных спосабаў страхавой засцярогі аўтамабіля. Аднаўленне транспартнага сродку пасля атрыманых ім пашкоджанняў альбо крадзеж транспартнага сродку патрабуе ад прадпрыемства фінансавых укладанняў, а ў выпадку заключэння дагавора страхавання КАСКА ўсе выдаткі на сябе возьме страхавая кампанія.

КАСКА засцеражэ і абароніць ад непрадбачаных выдаткаў на рамонт і аднаўленне аўтамабіля ў выпадках:

дарожна-транспартнага здарэння, аварыі (па сваёй ці чужой віне);
выбуху, пажару (у тым ліку па прычыне самазагарання);
стыхійных прыродных з’яў (уздзеянне граду, парывісты вецер, паводка, удар маланкі і да т.п.);
надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару (у тым ліку па прычыне прарыву (аварыі) водаправодных, ацяпляльных і каналізацыйных сістэм і сетак, ачышчальных збудаванняў);
неправамерных дзеянняў трэціх асоб (уключаючы драпіны на паркоўцы, наўмысны вандалізм і да т.п.);
угону, крадзяжу транспартнага сродку.

Як заключыць дагавор КАСКА ў ААТ "Белінвестбанк"

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ў найбліжэйшым аддзяленні ААТ "Белінвестбанк" або па тэлефонах Кантакт-цэнтра: 146 і +375 17 239-02-39.