Перайсці да зместу

Асноўныя параметры аблігацый 65 выпуску

Асноўныя параметры аблігацый 65 выпуску ААТ "Белінвестбанк"

Найменне каштоўных папер

Імянныя бездакументарныя аблігацыі ААТ «Белінвестбанк» 65-га выпуску

Від аблігацый

працэнтныя

Аб'ём эмісіі

100 000 000 000 рублёў

Намiнальны кошт

100 000 рублёў

Тэрмін абарачэння

з 02.12.2014 – па 02.12.2021 (2557 дзён)

Тэрмін размяшчэння

з 02.12.2014 – па 02.12.2015

Даходнасць

стаўка рэфінансавання НБ РБ

Парадак выплаты даходу

адзін раз на 3 месяцы ў выглядзе працэнтнага даходу

Набыццё аблігацый да даты пачатку іх пагашэння

Банк ажыццяўляе набыццё аблігацый у любога іх уладальніка па намінальнай вартасці адначасова з выплатай налічанага даходу за завершаны перыяд адзін раз на год, пачынаючы з 02.12.2015. Заява аб продажы аблігацый банку павінна быць пададзена ў банк не пазней за 3-ы працоўныя дні да набыцця аблігацый банкам. Банк мае права ажыццяўляць набыццё аблігацый 65-га выпуску да даты пачатку іх пагашэння ў іншыя тэрміны па цане, устаноўленай па пагадненні бакоў.

Датэрміновае пагашэнне аблігацый

Па рашэнні банка, пры ўмове паведамлення ўладальнікам аблігацый не пазней за 10 рабочых дзён да даты датэрміновага пагашэння

Дата пагашэння

02.12.2021

Форма выпуску

бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунках

Парадак размяшчэння

Адкрыты продаж на пазабіржавым і біржавым рынку

Забеспячэнне

Аблігацыі забяспечваюцца абавязацельствамі па вяртанні асноўнай сумы доўгу і выплаце працэнтаў па выдадзеных крэдытах на будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё жылля пад заклад нерухомасці