Перайсці да зместу

Брокерскія паслугі на рынку каштоўных папер

ААТ “Белінвестбанк”, з'яўляючыся прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь, аказвае брокерскія паслугі як па размяшчэнні свабодных грашовых сродкаў у дзяржаўныя каштоўныя паперы, каштоўныя паперы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і недзяржаўныя каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі), так і па куплі-продажы каштоўных папер на фондавым рынку РБ.
Брокерскае абслугоўванне ўключае ў сябе паслугі па ажыццяўленні аперацый за кошт і па даручэнні кліента (па дагаворы камісіі), а таксама прадугледжвае ўсе дзеянні, якія адносяцца да гандлю на рынку каштоўных папер, звязаныя з улікам і захоўваннем каштоўных папер.
Дадзеныя аперацыі карыстаюцца попытам як з боку дастаткова падрыхтаваных інвестараў, здольных самастойна прымаць рашэнні па кіраванні грашовымі сродкамі, так і інвестараў, якія раней не здзяйснялі аперацыі з каштоўнымі паперамі.


ААТ «Белінвестбанк» прапануе:

  • набыццё на першасным і купля (продаж) на другасным рынку дзяржаўных аблігацый, аблігацый Нацыянальнага банка РБ;
  • аперацыі з аблігацыямі банкаў, з іпатэчным пакрыццём;
  • аперацыі з акцыямі;
  • арганізацыя выпуску аблігацый прадпрыемства;
  • кансультаванне кліентаў і акцыянераў па спектры пытанняў, якія тычацца працы на рынку каштоўных папер.

Для атрымання дадатковай інфармацыі, звязанай з правядзеннем аперацый з каштоўнымі паперамі, Вы можаце звярнуцца да супрацоўнікаў Дэпартамента казначэйскіх аперацый ААТ «Белінвестбанк»:
тэл. (375 17) 239 02 96/ 239 55 34/289-36-33 

Дагавор камісіі з прыкладаннямі