Перайсці да зместу

Брокерскія паслугі для банкаў

ААТ «Белінвестбанк», з'яўляючыся прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь, аказвае брокерскія (пасрэдніцкія) паслугі па куплі, продажы каштоўных папер у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з наступнымі каштоўнымі паперамі: акцыі, дзяржаўныя каштоўныя паперы, каштоўныя паперы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, аблігацыі юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў.

Банк ажыццяўляе брокерскую дзейнасць па каштоўных паперах на падставе заключанага з кліентам дагавору камісіі, у адпаведнасці з якім банк дзейнічае на біржы ад свайго імя і за кошт сродкаў кліента.

Дадзеныя аперацыі карыстаюцца попытам як з боку дастаткова падрыхтаваных інвестараў, здольных самастойна прымаць рашэнні па кіраванні грашовымі сродкамі, так і інвестараў, якія раней не здзяйснялі аперацыі з каштоўнымі паперамі.

Па ўсіх пытаннях просім звяртацца ва Упраўленне аперацый на фондавым рынку: +375 17 239-01-36