Перайсці да зместу
bg-image

Business Lens

У межах Праграмы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця “Жанчыны ў бізнесе” Белінвестбанк у 2016 годзе пачаў сваю работу па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва. Акрамя распрацаваных намі спецыялізаваных фінансавых прадуктаў, якія дазваляюць жанчынам-прадпрымальнікам атрымаць крэдыты для паспяховага вядзення бізнесу, дадзеная Праграма дазваляе аказваць у тым ліку і нефінансавую падтрымку бізнес-ледзі.

Адным з такіх інструментаў з’яўляецца Business Lens.

Business Lens прызваны дапамагчы Вам больш пільна паглядзець на Ваш бізнес. На аснове падрабязнай анкеты Business Lens факусуецца на Вашым бізнесе і праводзіць ацэнку па бальнай сістэме па сямі ключавых аспектах:

  • фінансавы менеджмент;
  • вытворчыя паказчыкі;
  • веданне рынку;
  • маркетынг і продажы;
  • кадравыя пытанні;
  • стратэгія і арганізацыйная структура;
  • кіраванне рызыкамі і аперацыйная дзейнасць.

Скарыстайцеся Business Lens прама зараз: www.ebrdwomeninbusiness.com.