Перайсці да зместу

Змены ў Праспект эмісіі аблігацый 65-га выпуску

ЗАРЭГІСТРАВАНА
Дэпартаментам па каштоўных паперах
Міністэрства фінансаў
Рэспублікі Беларусь
14 кастрычніка 2016 года

 

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пратакол
Назіральнага савета
ААТ «Белінвестбанк»
27.09.2016 № 15

 

ЗМЕНЫ Ў ПРАСПЕКТ ЭМІСІІ АБЛІГАЦЫЙ
адкрытага акцыянернага таварыства
«Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»
(
ААТ «Белінвестбанк»)

г. Мінск
2016

1. Пункт 1.12 раздзела I «Агульныя звесткі аб эмітэнце» падаць у наступнай рэдакцыі:

«1.12.Памер зарэгістраванага статутнага фонду Банка складае 231 381 336 (дзвесце трыццаць адзін мільён трыста восемдзесят адну тысячу трыста трыццаць шэсць) беларускіх рублёў 26 (дваццаць шэсць) беларускіх капеек, які падзелены на 11 569 066 813 (адзінаццаць мільярдаў пяцьсот шэсцьдзясят дзевяць мільёнаў шэсцьдзясят шэсць тысяч восемсот трынаццаць) штук акцый, у тым ліку 11 557 939 229 (адзінаццаць мільярдаў пяцьсот пяцьдзясят сем мільёнаў дзевяцьсот трыццаць дзевяць тысяч дзвесце дваццаць дзевяць) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адзінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 2 (дзве) беларускія капейкі кожная. Усе выпушчаныя ААТ «Белінвестбанк» акцыі поўнасцю аплачаны і размеркаваны паміж акцыянерамі.».

2. Пункты 2.2, 2.3 раздзела II «Звесткі аб правядзенні адкрытага продажу аблігацый» падаць у наступнай рэдакцыі:

«2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый

Форма выпуску аблігацый – імянныя, працэнтныя, неканверсуемыя, у бездакументарнай форме.

Аб’ём эмісіі аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску складае 10 000 000 (дзесяць мільёнаў) беларускіх рублёў 00 беларускіх капеек. Да адкрытага продажу прапануюцца 1 000 000 (адзін мільён) штук аблігацый. Аблігацыям прысвоена серыя «ОИ 65», нумары «0000001-1000000».

2.3. Намінальная вартасць аблігацый

Намінальная вартасць аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску – 10 (дзесяць) беларускіх рублёў 00 беларускіх капеек.».

3. Астатнія пункты пакінуць без зменаў.

Старшыня праўлення
ААТ «Белінвестбанк» Г.А.Сысоеў

Галоўны бухгалтар
ААТ«Белінвестбанк» А.Н.Сыракваш