Перайсці да зместу

Крэдытны рэгістр

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 10.11.2008 № 441-3 «Аб крэдытных гісторыях» крэдытаатрымальнік банка па сваёй заяве можа звяртацца для атрымання крэдытнай справаздачы без выплаты ўзнагароджання адзін раз на год на працягу каляндарнага года і неабмежаваную колькасць разоў за ўзнагароджанне.

Згодна з Інструкцыяй аб фарміраванні крэдытных гісторый і выдачы крэдытных справаздач, зацверджанай пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2009 № 67, крэдытную справаздачу можна атрымаць у наступных структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь:

1. Упраўленне "Крэдытны рэгістр" Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

2. Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

3. Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці;

4. Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці;

5. Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці;

6. Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Адрасы і тэлефоны месцаў выдачы крэдытных справаздач можна даведацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь www.nbrb.by або па тэлефоне Кантакт-цэнтра + 375-17-306-00-02.