Перайсці да зместу

Паслуга "ЭкаВалютны памочнік"

 

ААТ "Белінвестбанк" прапануе сваім кліентам (юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам) новую ўнікальную паслугу, у рамках якой банк аказвае пісьмовую кансультацыю па афармленні ў сістэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання "Інтэрнэт-банкінг" інфармацыі для накіравання ў банк звестак аб паступіўшых грашовых сродках па валютнай аперацыі.

У кліентаў банка паявілася магчымасць пры паступленні грашовых сродкаў па валютных аперацыях на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, адкрытыя ў банку, своечасова, хутка і без асаблівых намаганняў прадаставіць у банк у рамках выканання норм валютнага заканадаўства звесткі аб паступіўшых грашовых сродках па валютнай аперацыі.

Пры заключэнні з банкам дагавора аб прадастаўленні кансультацыйнай паслугі "ЭкаВалютны памочнік" кансультацыі будуць прадастаўляцца толькі па валютных аперацыях, па якіх кліенту неабходна прадаставіць звесткі.

 
Кошт паслугі складае 2,00 (+ ПДВ) беларускіх рублёў за адну кансультацыю. Больш падрабязна з тарыфамі можна азнаёміцца тут>.

Правілы прадастаўлення юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам паслугі "ЭкаВалютны памочнік" у ААТ "Белінвестбанк" з'яўляюцца неад'емнай часткай публічнай аферты, якая змяшчае ўмовы заключэння дагавора аб прадастаўленні кансультацыйнай паслугі "ЭкаВалютны памочнік" па афармленні звестак аб паступіўшых грашовых сродках па валютнай аперацыі на банкаўскі рахунак юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам.

Для падключэння паслугі неабходна накіраваць у банк заяву на папяровым носьбіце ці ў форме электроннага дакумента пры дапамозе сістэмы Інтэрнэт-банкінг.

Падрабязную кансультацыю па паслузе "ЭкаВалютны памочнік" можна атрымаць па тэлефонах: +375 17 239-52-11, +375 17 239-52-12.

Мы цэнім ваш час, камфорт і зручнасць і прадастаўляем толькі ЭкаЛагічныя сэрвісы.

   
Правілы прадастаўлення паслугі "ЭкаВалютны памочнік"
Заява аб прадастаўленні паслугі