Перайсці да зместу

Фінансаванне ў рамках праграмы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця

У канцы 2015 гада з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) былі падпісаны пагадненні аб удзеле Белінвестбанка ў Праграме садзейнічання развіццю гандлю (TFP - Trade Facilitation Program). Дадзеная праграма дае магчымасць нашаму банку прапанаваць кліентам шырокі спектр паслуг па гандлёвым фінансаванні і ажыццяўленні дакументарных аперацый у ходзе рэалізацыі экспартна-імпартных здзелак.

У рамках Праграмы TFP кліентам банка прапануюцца наступныя банкаўскія прадукты:

Фінансаванне (пацвярджэнне) акрэдытываў пад гарантыю ЕБРР

1. Фінансаванне (пацвярджэнне) акрэдытываў пад гарантыю ЕБРР

Асноўныя параметры прадукту:

• скарыстоўваецца пры ажыццяўленні кліентамі імпартных здзелак з выкарыстаннем дакументарных акрэдытываў (банкаўскіх гарантый);

• інструмент, які выкарыстоўваецца: гарантыя ЕБРР на карысць банкаў, якія пацвярджаюць/фінансуюць, у забеспячэнне абавязацельстваў Белінвестбанка па акрэдытыве або гарантыі, які(-ая) выдаюцца па даручэнні кліента;

• прадугледжвае магчымасць пацвярджэння акрэдытыва замежным банкам, прадастаўлення кліенту фінансавання па акрэдытыве, выдачы гарантыі замежным банкам па даручэнні кліента;

• максімальны тэрмін здзелкі - да 3-х гадоў;

• валюта аперацый: еўра, долары ЗША, рублі РФ.

З інфармацыяй пра тое, як працуе гэты інструмент, можна азнаёміцца тут

Перавагі для кліентаў пры выкарыстанні дадзенага прадукту:

• павелічэнне тэрміну фінансавання па дакументарных аперацыях. Гарантыі такой аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, як ЕБРР, дазволяць Банку павялічыць тэрмін фінансавання да 3 гадоў;

• неабмежаваная геаграфія здзелак. Магчымасць прыцягваць фінансаванне для кліентаў ад банкаў, з якімі Белінвестбанк не супрацоўнічае напрамую. Спіс банкаў, якія прымаюць гарантыі ЕБРР, налічвае больш за 600 па ўсім свеце;

• прывабныя працэнтныя стаўкі. Прадастаўленне гарантый (рэзервовых акрэдытываў) ЕБРР дазваляе Банку прыцягваць фінансаванне замежных банкаў на больш выгадных для кліентаў умовах.

Для афармлення паслугі, атрымання кансультацыі, калі ласка, звяртайцеся ў падраздзяленне ААТ «Белінвестбанк» (пералік падраздзяленняў банка можна знайсці тут).

Упраўленне знешнегандлёвага фінансавання

тэл. +375 17 239-88-28

тэл. +375 17 239-55-16

Аднаўляльная крэдытная лінія ЕБРР

2. Аднаўляльная крэдытная лінія ЕБРР

Асноўныя параметры прадукту:

• інструмент, які выкарыстоўваецца: крэдыт для аплаты па канкрэтнай знешнегандлёвай здзелцы;

• тэрмін крэдытавання: да 2-х гадоў;

• валюта крэдыту: еўра, долары ЗША;

• мінімальная сума выбаркі крэдыту ЕБРР - не менш за 100 тыс. USD у эквіваленце;

• безакрэдытыўная форма разлікаў.

 

Дадзены прадукт можа скарыстоўвацца ў рамках:

• імпартнага фінансавання (кароткае апісанне тут;

• перадэкспартнага фінансавання (кароткае апісанне тут);

• фінансавання здзелак па набыцці тавараў у афіцыйных дыстрыб'ютараў, дылераў для наступнага продажу сваім кліентам.

Перавагі для кліентаў пры выкарыстанні дадзенага прадукту:

• нізкі кошт крэдытных рэсурсаў;

• магчымасць фінансавання перадаплаты і выкарыстання безакрэдытыўнай формы разлікаў;

• можа скарыстоўвацца пры высокай абарачальнасці тавару.

 

Для афармлення паслугі, атрымання кансультацыі, калі ласка, звяртайцеся ў падраздзяленне ААТ «Белінвестбанк» (пералік падраздзяленняў банка можна знайсці тут).

Упраўленне знешнегандлёвага фінансавання

тэл. +375 17 239-88-28

тэл. +375 17 239-55-16