Перайсці да зместу

Валютна-абменныя аперацыі

ААТ «Белінвестбанк» актыўна праводзіць аперацыі на міжнародным валютным рынку Forex і з'яўляецца аператарам для банкаў, юрыдычных і фізічных асоб - рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў РБ.

Асноўнымі напрамкамі работы Банка на гэтым рынку з'яўляюцца наступныя:

  • Канверсійныя аперацыі для кліентаў - юрыдычных асоб. Выкананне даручэнняў кліентаў на канвертацыю адной валюты ў іншую, па курсе банка без збірання камісіі за дадзеныя аперацыі. Банк праводзіць аперацыі куплі-продажу замежнай валюты за беларускія рублі. Спецыялісты ААТ «Белінвестбанк» аказваюць садзеянне кліентам пры выбары стратэгіі па хеджыраванні валютных рызык па экспартна-імпартных здзелках. Аперацыі на міжбанкаўскім валютным рынку.
  • ААТ «Белінвестбанк» ажыццяўляе куплю і продаж долараў ЗША, еўра і расійскіх рублёў за свабодна канверціруемую валюту і беларускія рублі. Прадастаўляе бягучыя рыначныя каціроўкі банкам. Праца з банкамі праводзіцца на аснове двухбаковых пагадненняў і ўстаноўленых адзін на аднаго лімітаў, альбо пад прыход грашовых сродкаў.

Упраўленне па рабоце з фінансавымі інстытутамі і на фінансавых рынках:

тэл. +375 17 239 51 65/+375 17 239 56 04