Перайсці да зместу

Гарантыі і паручыцельствы

ААТ «Белінвестбанк» ажыццяўляе выдачу наступных банкаўскіх гарантый:

- гарантыя вяртання авансу: выдаецца па даручэнні экспарцёра, які ў адпаведнасці з умовамі дагавора атрымлівае перадаплату на поўны кошт тавару (работ, паслуг) або яе частку (аванс);

- тэндарная гарантыя: выдаецца на забеспячэнне абавязацельстваў гаспадарчага суб'екта, які ўдзельнічае ў таргах (тэндары);

- гарантыя выканання дагавора: даецца ў выпадках, калі ўмовамі дагавора прадугледжана адказнасць экспарцёра (пастаўшчыка) за невыкананне цi неналежнае выкананне ім абавязацельстваў па дагаворы для забеспячэння абавязацельстваў экспарцёраў (пастаўшчыкоў) па выплаце сум няўстоек (штрафаў, пені);

- плацежная гарантыя: выдаецца па просьбе пакупніка на карысць прадаўца на ўвесь кошт пастаўленага тавару на забеспячэнне плацяжу за гэты тавар па дагаворы пастаўкі на тэрмін дзеяння гэтага дагавора;

- мытная гарантыя: выдаецца на карысць мытных органаў Рэспублікі Беларусь за кліентаў, адказных за выплату мытных плацяжоў, з мэтай забеспячэння выплаты кліентамі мытных плацяжоў у вызначаныя тэрміны і памерах;

- іншыя віды гарантый, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Акрамя выдачы банкаўскіх гарантый ААТ «Белінвестбанк» ажыццяўляе выдачу паручыцельстваў шляхам заключэння дагавора паручыцельства з крэдыторам даўжніка.

Дагавор паручыцельства можа быць заключаны для забеспячэння як існага абавязацельства, так і для забеспячэння абавязацельства, якое ўзнікне ў будучыні.

Выкананне заяўнікам абавязацельстваў перад ААТ «Белінвестбанк» па дагаворы на выдачу банкаўскай гарантыі (паручыцельства) забяспечваецца: закладам маёмасці (маёмасных правоў) заяўніка, паручыцельствам, гарантыяй і (або) іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банкаўскія гарантыі (паручыцельствы) могуць выдавацца як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце з выкананнем дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін прадастаўлення банкаўскай гарантыі (паручыцельства) складае не больш за тры гады ад даты выдачы банкаўскай гарантыі або заключэння дагавора паручыцельства, акрамя гарантый у адрас Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў - БАМАП і мытных органаў Рэспублікі Беларусь, якія выдаюцца на тэрмін да 5 гадоў і да 10 гадоў, адпаведна.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах структурных падраздзяленняў банка.