Перайсці да зместу

Міжбанкаўскае супрацоўніцтва

ААТ «Белінвестбанк» валодае шматгадовым вопытам працы на міжбанкаўскім рынку і аказвае наступныя паслугі банкам-карэспандэнтам:
- адкрыццё і абслугоўванне карэспандэнцкіх рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце;
- правядзенне плацяжоў з аптымальным аперацыйным часам;
- правядзенне разлікаў па даручэннях кліентаў, у тым ліку па знешнегандлёвых аперацыях, правядзенне разлікаў па міжбанкаўскіх здзелках (канверсійных, дэпазітных, банкнотных);
- «браніраванне» (падтрыманне незніжальнага астатку) сродкаў на рахунках Лора на ўмовах налічэння працэнтаў па стаўках міжбанкаўскага рынку;
- ажыццяўленне плацяжоў з канверсіяй;
- аказанне брокерскіх паслуг на рынку каштоўных папер;
- прадастаўленне пасрэдніцкіх паслуг і доступ да ўнутраных і міжнародных валютных рынкаў, тэрміновага рынку і рынку каштоўных металаў;
- купля-продаж наяўнай валюты;
- ажыццяўленне аперацый РЭПО, SWAP на біржавым і пазабіржавым рынках;
- правядзенне аперацый міжбанкаўскага крэдытавання.

ААТ «Белінвестбанк» актыўна працуе ў сферы дакументарных аперацый і фінансавання міжнароднага гандлю і прапануе банкам наступныя паслугі:
- арганізацыя пацвярджэння акрэдытываў, як на пакрытай аснове, так і на непакрытай аснове ў межах лімітаў (адкрытых крэдытных ліній);
- выпуск гарантый супраць контргарантый банкаў - контрагентаў;
- ажыццяўленне інкасавых аперацый;
- арганізацыя постфінансавання на кароткатэрміновай аснове экспартных акрэдытываў, адкрытых замежнымі банкамі як на карысць кліентаў непасрэдна ААТ "Белінвестбанк", так і іншых беларускіх банкаў.


Пры неабходнасці атрымання дадатковай інфармацыі, Вы можаце звярнуцца да супрацоўнікаў упраўлення па працы з фінансавымі інстытутамі і на фінансавых рынках: тэл. +375 17 239 51 65/ +375 15 239 56 04