Перайсці да зместу

Карпаратыўнае страхаванне

 

Карпаратыўнае накапляльнае страхаванне жыцця – гэта эфектыўная сістэма матывацыі персаналу з эканоміяй да 50% у параўнанні са звычайным прэміраваннем, інструмент кадравай палітыкі кампаніі, які вырашае шэраг задач:
павышае матывацыю спецыялістаў, іх лаяльнасць у адносінах да працадаўцы без дадатковых выдаткаў на фонд аплаты працы;
дапамагае прыцягваць высокакваліфікаваных работнікаў;
фарміруе эфектыўны пакет сацыяльнай абароны работнікаў;
умацоўвае карпаратыўныя каштоўнасці;
павышае аўтарытэт кіраўніка;
стварае імідж сацыяльна-адказнай арганізацыі;
дапамагае вырашыць пытанні, звязаныя з фінансавай дапамогай работнікаў у трагічных сітуацыях.
Страхаванне работнікаў эканамічна выгадна як для кампаніі, так і для яе супрацоўнікаў:
Страхавыя ўзносы не абкладаюцца адлічэннямі ў ФСАН (34%).
Арганізацыя можа аднесці выдаткі па страхавых узносах на затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг). Згодна з Указам Прэзідэнта №175 ад 11.05.2019: не больш за 12% ад фонду заработнай платы і не больш за адну мінімальную заработную плату на супрацоўніка (375 рублёў у месяц).
Супрацоўнікі эканомяць на выплаце падаходнага падатку пры пералічэнні за іх страхавых узносаў арганізацыяй (да 3622 BYN на аднаго супрацоўніка ў год).
Штогадовая прыбытковасць складае 8% у BYN, 3% у USD, 1% у EUR.
Кампанія можа самастойна рэгуляваць умовы і крытэрыі выплат.
ААТ "Белінвестбанк" сумесна з СТАА "Прыёрлайф" прапануе бізнесу 2 віды накапляльных праграм:
Накапляльнае страхаванне жыцця. Дазволіць за кароткі перыяд стварыць эфектыўную сістэму матывацыі персаналу і ўзмацніць сацыяльны пакет з выгадай для кампаніі і супрацоўнікаў.
Праграма дадатковай пенсіі. Доўгатэрміновая матывацыя супрацоўнікаў.

Засталіся пытанні

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ў найбліжэйшым аддзяленні ААТ "Белінвестбанк" або па тэлефонах Кантакт-цэнтра: 146 і +375 17 239-02-39.