Перайсці да зместу

Меры па ПАД/ФТ

 

Процідзеянне легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарыстычнай дзейнасці.

У цяперашні час фінансавыя арганізацыі па ўсім свеце прадпрымаюць шэраг мер для абмежавання ўцягвання іх у злачынную дзейнасць з дапамогай выкарыстання разнастайных фінансавых інструментаў.

Рэспубліка Беларусь, прытрымліваючыся міжнародных патрабаванняў па захаванню мер процідзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам і фінансаванню тэрарызму, на пастаяннай аснове ўдасканальвае заканадаўчую базу, якая рэгламентуе выкананне банкамі названых мер.

У ААТ «Белінвестбанк», у прыватнасці, распрацаваны Правілы ўнутранага кантролю ў мэтах прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння, зацверджаныя рашэннем Праўлення ААТ «Белінвестбанк» ад 16 красавіка 2015 г. (далей - Правілы ўнутранага кантролю).

Правілы ўнутранага кантролю распрацаваны з мэтай стварэння сістэмы ўнутранага кантролю па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і прадугледжваюць вызначэнне Банкам ўнутранага парадку рэалізацыі практыкі і працэдур, якія забяспечваюць няўхільнае захаванне нормаў заканадаўства і якія перашкаджаюць наўмыснаму або міжвольнаму ўключэнню банка ў злачынныя фінансавыя аперацыі і фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці.:

Правілы ўнутранага кантролю усталёўваюць:

  • парадак правядзення ідэнтыфікацыі асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, і ўстанаўлення бенефіцыярных уладальнікаў кліентаў банка;

  • парадак выяўлення фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю;

  • крытэрыі выяўлення і прыкметы падазроных фінансавых аперацый;

  • парадак запаўнення, рэгістрацыі, перадачы, улiку i захавання спецыяльных фармуляраў;

  • парадак прыпынення і аднаўлення асобных фінансавых аперацый;

  • патрабаванні да кваліфікацыі і падрыхтоўкі адпаведных службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў банка,

  • парадак забеспячэння захавання і канфедэнцыяльнасці інфармацыі.

Банк не адкрывае ананімных рахункаў, не супрацоўічае з банкамі, якія зарэгістраваны на тэрыторыях ільготным падатковым рэжымам і / або не прадугледжваюць раскрыццё і прадастаўленне інфармацыі пры правядзенні фінансавых аперацый; не супрацоўнічае з фінансавымі арганізацыямі, зарэгістраванымі і змешчанымі на тэрыторыях, якія не выконваюць патрабаванні FATF ў галіне процідзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам; не супрацоўнічае з банкамі-абалонкамі.

У ААТ «Белінвестбанк» існуе служба фінансавага маніторынгу, супрацоўнікі якой займаюцца распрацоўкай Правілаў унутранага кантролю.

 

 

Засталіся пытанні?

Атрымаць дадатковую інфармацыю вы можаце па тэлефоне +375 17 239-50-87