Перайсці да зместу

Міжнародныя разлікі

Ажыццяўленне міжнародных разлікаў – адна з прыярытэтных паслуг у комплексе разлікова-касавага абслугоўвання кліентаў банка. Улічваючы багаты вопыт у гэтай галіне, наяўнасць шырокай карэспандэнцкай сеткі і прызнанне найбуйнейшых сусветных банкаў за якаснае выкананне плацежных даручэнняў, ААТ "Белінвестбанк" прапануе шырокі спектр паслуг з выкарыстаннем любой з формаў міжнародных разлікаў, прынятай у сусветнай практыцы, уключаючы дакументарныя аперацыі.

Банк, у першую чаргу, арыентуецца на максімальную зручнасць для кліентаў і на высокую хуткасць абслугоўвання. Імкненне да комплекснага вырашэння праблем кліентаў, стварэнне ўмоў узаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія забяспечваюць інтарэсы ўсіх бакоў і садзейничаюць памнажэнню вынікаў нашай працы і росту бізнесу кліентаў, вылучае банк з шэрагу іншых крэдытных устаноў.

 

Перавагі ажыццяўлення міжнародных разлікаў праз ААТ "Белінвестбанк":

  • выкарыстанне сучасных сродкаў тэлекамунікацыі (SWIFT);
  • магчымасць адсочвання маршруту праходжання валютнага плацяжу ў рэжыме рэальнага часу дзякуючы сэрвісу «ONLINE - трэкер валютнага плацяжу»;
  • магчымасць кіраваць рахункам з Вашага офіса шляхам выкарыстання пакета "Электронны Кліент";
  •  магчымасць ажыццяўляць пераводы ў замежнай валюце ў дзень паступлення ў Банк даручэння ад Кліента;
  •  канкурэнтаздольныя тарыфы;
  •  адсутнасць камісіі за залічэнне сродкаў на Ваш рахунак па ўваходных плацяжах;
  • індывідуальны падыход у выбары трасы плацяжу з мэтай зніжэння Вашых выдаткаў на перавод.

Для атрымання дадатковай інфармацыі па ажыццяўленні аперацый па міжнародных разліках Вы можаце звязацца з супрацоўнікамі банка ў найбліжэйшым філіяле або аддзяленні Банка, або выкарыстоўваючы наступныя кантакты ў галаўным офісе Банка:

Тэл. + 375 17 239 55 18