Перайсці да зместу

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў

 

Аб'ектам абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія звязаны з грамадзянскай адказнасцю ўладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую жыццю або маёмасці ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Страхавым выпадкам з'яўляецца факт прычынення шкоды жыццю, маёмасці пацярпелага ў перыяд дзеяння дагавора ў выніку дарожна-транспартнага здарэння. Такім чынам, у выніку дарожна-транспартнага здарэння, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды трэцім асобам, страхавы поліс пакрые гэтую шкоду.

Як заключыць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ў найбліжэйшым аддзяленні ААТ "Белінвестбанк" або па тэлефонах Кантакт-цэнтра: 146 і +375 17 239-02-39.