Перайсці да зместу

Аперацыі на грашовым рынку і рынку капіталаў

ААТ "Белінвестбанк" з'яўляецца актыўным удзельнікам працэсу прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь. Важным момантам у паспяховай рэалізацыі дадзенай працы для банка з'яўляецца фарміраванне публічнай крэдытнай гісторыі і ўмацаванне пазіцый банка на міжнародным рынку капіталаў.

ААТ "Белінвестбанк" традыцыйна ажыццяўляе актыўную дзейнасць на рынку міжбанкаўскага крэдытавання, з'яўляючыся буйным аператарам гэтага сегмента.

Банк мае ўстойлівыя сувязі з крэдытнымі арганізацыямі многіх краін свету, што забяспечвае правядзенне аперацый у самых розных валютах.

Міжбанкаўскія аперацыі, якія праводзяцца Банкам на нацыянальным і міжнародным рынках, актыўна выкарыстоўваюцца для кіравання імгненнай ліквіднасцю Банка і дазваляюць паўнавартасна задавальняць узрастаючыя патрэбы кліентаў і аказваць дадатковыя паслугі ў галіне разліковых аперацый.

Банкам паспяхова рэалізавана прыцягненне больш, чам дзесяці сіндыкаваных крэдытаў на міжнародным рынку капіталаў. Акрамя гэтага, ААТ "Белінвестбанк" стау удзельникам сіндыкаванага крэдыту ў ролі крэдытора.

Па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем аперацый на грашовым рынку і рынку капіталаў, Вы можаце звярнуцца да супрацоўнікаў упраўлення па працы з фінансавымі інстытутамі і на фінансавых рынках: тэл. +375 17 239 51 65/ +375 15 239 56 04