Перайсці да зместу

Паручальніцтва Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў

Белінвестбанк з’яўляецца банкам-партнёрам праекту «Гарантыйны фонд», у межах якога Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў прадастаўляе паручальніцтва для індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычнай асобы малога бізнесу з колькасцю работнікаў да 100 чалавек уключна для афармлення крэдыту на інвестыцыі або ў бягучую дзейнасць пры недахопе забеспячэння ў поўным аб’ёме альбо ў якасці дадатковага забеспячэння.

Асноўныя ўмовы афармлення паручальніцтва Фонду

забяспечваецца не больш за 60% ад сумы асноўнага доўгу
плата за паручальніцтва Фонду складае 1,25% гадавых ад сумы паручальніцтва
максімальная сума паручальніцтва Фонду складае 204 950 бел.руб.

Як аформіць паручальніцтва Фонду?

Звязацца з менеджарам Банка, атрымаць кансультацыю па ўмовах фінансавання.
Аформіць пакет дакументаў для фінансавання. Падаць поўны пакет дакументаў у Банк.
Атрымаць рашэнне Банка і Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Падпісаць дакументы і атрымаць фінансаванне.
 
Крытэрыі, якія перашкаджаюць атрыманню паручальніцтва Фонду
- пакет дакументаў для фінансавання прадастаўлены не ў поўным аб’ёме;
- указаны недакладныя звесткі;
- ёсць непагашаная на дзень звароту за паручальніцтвам Фонду пратэрмінаваная запазычанасць перад банкамі па крэдытным дагаворы або дагаворы фінансавай арэнды (лізінгу);
- наяўнасць (у кліента МБ альбо ў яго паручальніка) больш як трох фактаў пратэрміноўкі выканання асноўнага абавязку перад банкамі па крэдытным дагаворы або дагаворы фінансавай арэнды (лізінгу) працягласцю больш за сем каляндарных дзён за апошнія сто восемдзесят каляндарных дзён ад даты атрымання крэдытнай справаздачы;
- ёсць страты па выніках фактычна адпрацаванага часу ў бягучым годзе на справаздачную квартальную дату;
- зніжэнне аб’ёму выручкі ў два і больш разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года;
- адмоўныя чыстыя актывы на апошнюю справаздачную дату (для кліентаў МБ, якія вядуць агульную сістэму бухгалтарскага ўліку);
- доля Рэспублікі Беларусь, яе адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак, замежных юрыдычных асобаў, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, грамадскіх аб’яднанняў (за выключэннем грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў), саюзаў (асацыяцый), фондаў, адной або некалькіх юрыдычных асобаў, якія не з’яўляюцца кліентамі малога бізнесу, у статутным фондзе кліента перавышае 49 працэнтаў;
- кліент з’яўляецца банкам, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, страхавой арганізацыяй, прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер, лізінгавай, мікрафінансавай арганізацыяй;
- кліент з’яўляецца ўдзельнікам канцэсійных дагавораў (пагадненняў) аб падзеле прадукцыі, заключаных з замежнымі інвестарамі ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
- ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, электронных інтэрактыўных гульняў, вытворчасць і рэалізацыя падакцызных тавараў, здабыча карысных выкапняў, за выключэннем агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў.