Перайсці да зместу

Комплекснае страхаванне юрыдычных асоб

 

Маючы свой бізнес, кожны з нас усведамляе, што яго дзейнасць схільная да розных рызык, якія могуць адбіцца на персанале, маёмасці кампаніі і, тым больш, на яе дзелавой рэпутацыі. Але большасць прадпрымальнікаў, асабліва пачаткоўцаў, не заўсёды могуць прадбачыць іх наступствы.
Поспех кампаніі шмат у чым залежыць не толькі ад выразнага бізнес-плану, але і ад канкрэтных супрацоўнікаў і іх самаадчування. Для таго, каб быць гатовым аказаць матэрыяльную падтрымку работнікам, застрахуйце іх здароўе. Зрабіць гэта можна пры заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання ад траўм "Экспрэс".
Комплексна абараніць вашу кампанію ад непрадбачаных фінансавых страт можна пры заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання маёмасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў. Застрахаваць у дадзеным выпадку можна любую маёмасць кампаніі – аўтамабіль, нерухомасць, абсталяванне, а таксама любыя арандаваныя офісныя, гандлёвыя, складскія памяшканні і гэтак далей.
Для таго, каб ваш бізнес заўсёды быў пад надзейнай абаронай, Белінвестбанк прапануе скарыстацца паслугамі страхавання ў межах сумеснай з Белдзяржстрахам праграмы:
10%
- зніжка па дагаворы страхавання ад траўм "Экспрэс" (пры страхаванні не менш за 50% спісачнай колькасці работнікаў);
10%
- зніжка па дагаворы добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзянскай адказнасці яе карыстальнікаў.
УВАГА: зніжкі прадастаўляюцца толькі пры адначасовым заключэнні двух дагавораў страхавання!

 

Засталіся пытанні

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ў найбліжэйшым аддзяленні ААТ "Белінвестбанк" або па тэлефонах Кантакт-цэнтра: 146 і +375 17 239-02-39.