Перайсці да зместу

Праспект эмісіі 41-га выпуску

ПРАСПЕКТ ЭМІСІІ АБЛІГАЦЫЙ

Адкрытага акцыянернага таварыства

«Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»

(ААТ «Белінвестбанк»)

(сорак першы выпуск)

 

I. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ ПРА ЭМІТЭНТА

1.1. Поўная і скарочаная назва эмітэнта
• на рускай мове:
поўная – Открытое акционерное общество “Белорусский банк развития и реконструкции “Белинвестбанк”
скарочаная – ОАО “Белинвестбанк”
• на беларускай мове:
поўная – Адкрытае акцыянернае таварыства “Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi “Белiнвестбанк”
скарочаная – ААТ “Белiнвестбанк”.

1.2. Адкрытае акцыянернае таварыства "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" (далей "Банк" або "ААТ "Белінвестбанк") зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2001 года за № 807000028, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 3 верасня 2001 года.

1.3. Месца знаходжання эмітэнта, тэлефон, факс, электронны адрас

Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29

Тэлефон (017) 289 35 89, факс (017) 289 36 70

Электронны адрас (е-mail):

1.4. Банк мае ў сваім складзе адно прадстаўніцтва, а таксама 5 філіялаў, размешчаных у розных абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь:

Галаўны філіял па Брэсцкай вобласці ААТ "Белінвестбанк"

224030, г. Брэст, вул. Савецкая, 50

Галаўны філіял па Віцебскай вобласці ААТ "Белінвестбанк"

210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 22/16

Галаўны філіял па Гомельскай вобласці ААТ "Белінвестбанк"

246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 7

Галаўны філіял па Гродзенскай вобласці ААТ "Белінвестбанк"

230023, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 3

Галаўны філіял па Магілёўскай вобласці ААТ "Белінвестбанк"

212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 29-а

Прадстаўніцтва ААТ "Белінвестбанк" у Рэспубліцы Польшча

Рэспубліка Польшча, г. Варшава, вул. Красіцкага, 12 а, к.1

1.5. Органы кіравання эмітэнта, іх колькасны склад, паўнамоцтвы
1.5.1. Вышэйшым органам кіравання Банка з'яўляецца агульны Сход акцыянераў (далей – Сход), колькасць акцыянераў Банка - 11339 (па стане на 01.09.2011г.). Да выключнай кампетэнцыі Сходу адносіцца:

змена Статута Банка;

змена памеру статутнага фонду Банка;

абранне членаў Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам паўнамоцтвы члена (членаў) Назіральнага савета Банка спыняюцца датэрмінова без прыняцця рашэння Сходу;

зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытку і стратах, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў, размеркаванні прыбытку і страт Банка пры наяўнасці і з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі Банка і аўдытарскага заключэння;

рашэнне пра рэарганізацыю Банка і аб зацвярджэнні перадатачнага акта або раздзяляльнага балансу;

рашэнне аб ліквідацыі Банка, стварэнне ліквідацыйнай камісіі, прызначэнне яе старшыні і зацвярджэнне ліквідацыйнага балансу (у тым ліку і прамежкавага), акрамя выпадкаў, калі рашэнне аб ліквідацыі Банка прынята Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь або судом у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

вызначэнне памеру ўзнагароджванняў і кампенсацыі выдаткаў членам Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх абавязкаў;

зацвярджэнне ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб гаспадарчых таварыствах", лакальных нарматыўных прававых актаў Банка;

забеспячэнне іншым органам кіравання Банка права прымаць рашэнні па асобных пытаннях, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Сходу;

вызначэнне парадку вядзення Сходу, у частцы, якая не ўрэгуляваная заканадаўствам, дадзеным Статутам і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, зацверджанымі (прынятымі) Сходам;

прыняцце рашэння пра выпуск акцый і зацвярджэнне рашэння пра выпуск акцый, праспекта эмісіі акцый, зменаў i дапаўненняў у іх;

зацвярджэнне вынікаў падпіскі на акцыі дадатковага выпуску;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам акцый уласнага выпуску;

прыняцце рашэння пра змену колькасці акцый без змены памеру статутнага фонду шляхам абмену двух або больш акцый таварыства на адну новую акцыю са змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпу) (кансалідацыі акцый) або абмену адной акцыі таварыства на дзве або больш акцыі са змененай намінальнай вартасцю той жа катэгорыі (тыпу) (драбнення);

прыняцце рашэння аб выплаце дывідэндаў па выніках першага квартала, паўгоддзя, дзевяці месяцаў і па выніках года пасля заканчэння адпаведнага перыяду;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з'яўляецца маёмасць Банка вартасцю пяцьдзясят і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, а таксама рашэнне аб буйной здзелцы, прадметам якой з'яўляецца маёмасць Банка вартасцю дваццаць і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка ў выпадку, калі рашэнне аб такой здзелцы не прынята Назіральным саветам Банка ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтага Статута і заканадаўства. Рашэнне Сходу аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці, а таксама ў выпадках, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у здзяйсненні якой ёсць зацікаўленасць афіліраваных асоб Банка ў выпадку, калі кошт маёмасцi, якая з'яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Сходу аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных пагадненняў, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці.

Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Сходу, не могуць быць перададзены на рашэнне Назіральнага савета Банка, Праўлення Банка.

У выпадку неабходнасці Сход мае права прыняць да свайго разгляду любое пытанне, звязанае з дзейнасцю Банка, Праўлення Банка.

1.5.2. Для агульнага кіравання дзейнасцю Банка ў перыяд паміж Сходамі і кантролю за працай Праўлення Банка ствараецца Назіральны далей – Назіральны савет) у колькасці адзінаццаці чалавек, члены якога штогод абіраюцца на Сходзе кумулятыўным галасаваннем.

Да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета адносіцца:

вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці Банка;

зацвярджэнне стратэгіі развіцця Банка;

прыняцце рашэнняў па стварэнні (рэарганізацыі, ліквідацыі) юрыдычных асоб, аб удзеле Банка ў юрыдычных асобах, саюзах і асацыяцыях, iншых некамерцыйных арганізацыях, а таксама аб'яднаннях у форме фінансава-прамысловых і іншых гаспадарчых груп (холдынгаў);

рашэнне аб стварэнні і закрыцці філіялаў, зацвярджэнне тыпавога палажэнні аб філіяле Банка;

рашэнне аб стварэнні і закрыцці прадстаўніцтваў і зацвярджэнне палажэнняў аб iх;

прызначэнне старшыні Праўлення Банка і вызваленне яго ад пасады;

абранне членаў Праўлення Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, зацвярджэнне палажэння аб Праўленні Банка;

зацвярджэнне ацэнкі вартасці неграшовых укладаў у статутны фонд Банка на падставе заключэння аб ацэнцы і (або) экспертызы дакладнасці ацэнкі кошту неграшовага ўкладу;

рашэнне аб выдачы бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

скліканне гадавога Сходу і вырашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем;

прыняцце рашэння аб выпуску Банкам каштоўных папер, за выключэннем прыняцця рашэння аб выпуску акцый;

зацвярджэнне рашэння аб выпуску эмісійных каштоўных папер, за выключэннем зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, зацвярджэнне праспекта эмісіі каштоўных папер, за выключэннем акцый, змяненняў i (або) дапаўненняў у іх;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам каштоўных папер уласнага выпуску, за выключэннем прыняцця рашэння аб набыцці акцый;

зацвярджэнне рэгламенту работы Банка з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер;

зацвярджэнне кошту маёмасці Банка ў выпадках здзяйснення буйной здзелкі і здзелкі, у здзяйсненні якой есць зацікаўленасць афіліраваных асоб, вызначэння аб'ёмаў выпуску каштоўных папер, а таксама ў iншых устаноўленых заканадаўствам або гэтым Статутам выпадках неабходнасці вызначэння кошту маёмасці Банка, для здзяйснення здзелкі з якім патрабуецца рашэнне Сходу або Назіральнага савета;

вызначэнне для рэкамендацыі Сходу памеру ўзнагароджванняў і кампенсацый выдаткаў членам Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх функцыянальных абавязкаў;

вызначэнне для рэкамендацыі памеру дывідэндаў і тэрміну іх выплаты;

зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць выкарыстанне фондаў Банка, што фарміруюцца з прыбытку па нарматывах, якія зацвярджаецца Сходам;

прыняцце рашэнняў аб выкарыстанні рэзервовага і іншых фондаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб авансавых адлічэннях з прыбытку бягучага года ў фонды Банка ў адпаведнасці з зацверджанымі Сходам нарматывамі;

зацвярджэнне каштарысу даходаў і расходаў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне плана фінансавання капітальных укладанняў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць правядзенне Банкам расходаў, якія не ўлічваюцца ў складзе затрат Банка пры падаткаабкладанні прыбытку ў адпаведнасці з заканадаўствам;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з'яўляецца маёмасць Банка вартасцю ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка. Рашэнне Назіральнага савета аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой ёсць зацікаўленасць афіліраваных асоб Банка ў выпадку, калі кошт маёмасцi, якая з'яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, не перавышае дзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Назіральнага савета аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці.

зацвярджэнне арганізацыйнай структуры Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе парадак выдачы пазык работнікам Банка на набыццё і будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля, або пагашэнне крэдытаў, выдадзеных работнікам на дадзеныя мэты;

зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі і ўмоў дагавора з аўдытарскай арганізацыяй;

прызначэнне і вызваленне ад пасады кіраўніка структурнага падраздзялення Банка, які ажыццяўляе функцыі ўнутранага аўдыту.

Да кампетэнцыі Назіральнага савета адносіцца:

разгляд пытанняў эфектыўнасці дзейнасці Банка;

разгляд пытанняў эфектыўнасці функцыянавання сістэмы ўнутранага кантролю;

папярэдні разгляд усіх пытанняў, якія выносяцца на разгляд Сходу;

зацвярджэнне палажэнняў аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў, якія ствараюць рэзервы;

зацвярджэнне ў цэлым па Банку нарматываў на правядзенне асобных расходаў, якія не ўлічваюцца ў складзе затрат пры падаткаабкладанні прыбытку, у адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка;

зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, схільных да крэдытнай рызыкі, за выключэннем аперацый з банкамі-контрагентамі, у межах максімальнага памеру крэдытнай рызыкі на аднаго даўжніка (групы ўзаемазвязаных даўжнікоў), што ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, і прыняцце рашэнняў па гэтых пытаннях згодна з зацверджаным нарматывам ;

зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па адчужэнні маёмасці Банка, перадачы маёмасці ў заклад і прыняцце рашэнняў па гэтых пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;

зацвярджэнне палажэння аб бесперапынным прафесійным навучанні работнікаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні фондаў банкаўскага кіравання, зацвярджэнне інвестыцыйных дэкларацый і правілаў фондаў банкаўскага кіравання, змяненняў i дапаўненняў у іх .

зацвярджэнне плана правядзення службага ўнутранага аўдыту, комплексных праверак адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка на год;

унутранага аўдыту комплексных праверак адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка на год;

разгляд вынікаў гаспадарча-фінансавай дзейнасці даччыных юрыдычных асоб Банка і зацвярджэнне праграм іх развіцця.

Назіральны савет разглядае і іншыя пытанні, акрамя аднесеных да кампетэнцыі (у тым ліку выключнай) Сходу. Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета, не могуць быць перададзены ім на рашэнне Праўлення Банка, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.5.3. Выканаўчым органам Банка з'яўляецца калегіяльны выканаўчы орган – Праўленне Банка (далей - Праўленне). Праўленне – гэта ў адзінаццаць чалавек, у тым ліку старшыні Праўлення, ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка.

Праўленне складаецца з адзінаццаці чалавек, у тым ліку старшыні Праўлення. Праўленне:

ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка;

арганізуе выкананне рашэнняў Сходу і Назіральнага савета;

папярэдне абмяркоўвае пытанні, якія падлягаюць разгляду Сходам і Назіральнымсаветам, рыхтоўвае ў сувязі з гэтым неабходныя дакументы;

разглядае пытанні, звязаныя з бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Банка;

забяспечвае стварэнне і функцыянаванне эфектыўнай сістэмы ўнутранага кантролю шляхам распрацоўкі і зацвярджэння адпаведных лакальных нарматыўных прававых актаў Банка, кантролю за рызыкамі і ліквідацыяй выяўленых парушэнняў і недахопаў у функцыянаванні сістэмы ўнутранага кантролю;

разглядае гадавую справаздачу, бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытку і стратах, справаздачу аб змяненні капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў перад падачай іх Назіральнаму савету, Рэвізійнай камісіі Банка і Сходу;

разглядае праекты палажэнняў і іншыя лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка перад падачай іх адпаведнаму органу кіравання Банка на разгляд і зацвярджэнне;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, за выключэннем тых, што зацвярджаюцца іншымі ўпаўнаважанымі органамі Банка;

прымае рашэнні па адчужэнні маёмасці Банка і распараджэнні сродкамі Банка ў межах нарматываў, зацверджаных Назіральнымсаветам;

прымае рашэнні па інвестыцыях Банка, звязаных з развіццём і ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы Банка, у межах плана фінансавання капітальных укладанняў;

прымае рашэнні па пераразмеркаванню сум па артыкулах каштарысу даходаў і расходаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка, з улікам вытворчай неабходнасці ў межах паўнамоцтваў, якія даюцца Назіральнымсаветам;

разглядае выкананне каштарысу даходаў і расходаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка;

прымае рашэнні па пытаннях выдачы Банкам крэдытаў, гарантый і паручыцельстваў, а таксама перадачы маёмасці ў заклад у межах нарматываў, зацверджаных Назіральнымсаветам;

разглядае ўнесеныя старшынёй Праўлення матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка, і прымае па iх рашэннi;

мае права патрабаваць склікання і правядзення пазачарговага Сходу;
разглядае іншыя пытанні, якія не адносяцца згодна з гэтым Статутам да кампетэнцыі Сходу або Назіральнага савета, а таксама перададзеныя Назіральным саветам на рашэнні Праўлення.

Старшыня Праўлення ўзначальвае Праўленне і з'яўляецца кіраўніком Банка.

Старшыня Праўлення:

кіруе дзейнасцю Праўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Праўленне задач;

у межах сваёй кампетэнцыі без даверанасці дзейнічае ад імя Банка: прадстаўляе яго інтарэсы (у тым ліку ў органах кіравання iншых юрыдычных асоб, удзельнікам якіх з'яўляецца Банк, ва ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой), заключае дагаворы і робіць іншыя здзелкі ад імя Банка і інш.;

падпісвае ўсе дакументы па пытаннях дзейнасці Банка, у тым ліку неабходныя для падачы ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і іншыя ўпаўнаважаныя органы, за выключэннем дакументаў, паўнамоцтвы на падпісанне якіх перададзены ім іншым службовым асобам Банка, або падпісанне якіх аднесена заканадаўствам і дадзеным Статутам да кампетэнцыі іншых асоб;

выдае даверанасці ад імя Банка;

распараджаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам маёмасцю і сродкамі Банка ў межах, якiя ўстанаўлiваюцца Назіральным саветам і Праўленнем;

выдае загады (распараджэнні) і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Банка;

зацвярджае структуру i штатны расклад Банка;
вырашае пытанні падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў;

прымае на работу i звальняе работнiкаў Банка, скарыстоўваючы iх меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання;

размяркоўвае абавязкі сярод намеснікаў і іншых работнікаў Банка;

разглядае матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і, пры неабходнасці, выносіць іх на разгляд Праўлення;

старшынствуе на пасяджэннях Праўлення;

падпісвае пратаколы пасяджэнняў Праўлення.


1.6. Спіс членаў Назіральнага савета і Праўлення Банка

Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння

Адукацыя

Пасада

1

2

3

Калінін Анатолій Мікалаевіч, 1959

Вышэйшая, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

з 1995 г. – 2009 г. – дырэктар Баранавіцкага водаканала з 2009 г. – 2010 г. – Памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па г. Мінску. Зараз – Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Вежнавец Уладзімір Васільевіч, 1951

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, таваразнаўства

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Універмаг «Цэнтральны», г. Магілёў

Верамеева Наталля Віктараўна, 1964

Вышэйшая, Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія хлебапекарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапекарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам», г. Гомель

Мартынаў Мікалай Васільевіч, 1957

Вышэйшая, Беларускі інстытут паліталогіі і сацыяльных адносін, палітолаг

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», г. Віцебск

Маціевіч Віктар Аркадзьевіч, 1962

Вышэйшая, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс»

Надольны Тарас Юр’евіч, 1976

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантура Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта

з 2007г. па 2010г. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый. Зараз - намеснік Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч, 1967

Вышэйшая, Расійская ваенна-медыцынская акадэмія імя Кірава

На працягу апошніх трох гадоў –дырэктар ААТ «Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва»

Сягравец Вячаслаў Уладзіміравіч, 1948

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Біартрас», г. Мінск

Шалонік Яўгеній Аляксеевіч, 1951

Вышэйшая, Брэстскі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»

Шульга Уладзімір Эдвардавіч, 1960

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей

На працягу апошніх трох гадоў - Старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай вытворчасці

Янчарскі Іван Баляслававіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «МАПІД»

Руткоўскі Аляксандр Яўгеньевіч, 1958

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – старшыня Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Прыма Мікалай Феафанавіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, эканоміка і арганізацыя будаўніцтва

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Каралёва Тамара Іванаўна, 1957

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Навасельская Таццяна Анатольеўна, 1955

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай прамысловасці

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Кавалеўскі Сяргей Пятровіч, 1965

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Тамашэвіч Уладзімір Баляслававіч, 1959

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Міхальчук Васілій Максімавіч, 1956

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – кіраўнік Галаўнога філіяла па Брэстскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

Ванкевіч Уладзімір Анатольевіч, 1961

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, планаванне прамысловасці

З верасня 2001 г. – кіраўнік Галаўнога філіяла па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

Лыскавец Ігар Віктаравіч, 1962

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З кастрычніка 2005 г. – кіраўнік філіяла «Мінская абласная дырэкцыя» ААТ «Белінвестбанк». З красавіка 2010 года - кіраўнік аддзялення № 540 г. Мінск ААТ «Белінвестбанк»

Васілеўскі Аляксей Яўгеньевіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

З верасня 2007 г. - Начальнік галоўнага аперацыйнага ўпраўлення ААТ «Белінвестбанк»

1.7. Спіс акцыянераў, якія маюць пяць і больш працэнтаў ад агульнай колькасці акцый:

Найменне акцыянера

Месца знаходжання

Колькасць прыналежных (у тым ліку акцый, якія галасуюць (простых (зычайных)) акцый, шт.

Памер долі ў статутным фондзе, %

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

220005, г. Мінск, зав. Чырвоназорны, 12

2 096 670 879

(2 096 296 614)

87,739

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

220008, г. Мінск,

пр. Незалежнасці, 20

134 183 096

(134 183 096)

5,615

 

1.8. Доля дзяржавы ў статутным фондзе Банка складае 95,57 %, складаецца з 2 283 700 624 акцый.
Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

1.9. Звесткі аб інвестыцыях у статутныя фонды іншых юрыдычных асоб з долей, роўнай пяці і больш працэнтам статутнага фонду:

Найменне юрыдычнай асобы

Сума інвесціраваных сродкаў, млн. руб.

Колькасць акцый, шт.

 

Доля ў статутным фондзе, %

 

1. ААТ «Гродзенская пальчаткавая фабрыка «Акцэнт»

 

44,1

44100

5,0

2. СЗАТ «БелінвестЭска»

53,0

460

46,0

3. СП ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка»

47,8

10664

5,0

4. ЗАТ «ГАРЫЗОНТ-БЕЛІНВЕСТ-ДЭВЕЛОПЕР»

 

196,0

49

49,0

5. ЗАТ «Белбізнеслізінг»

8,6

950

95,0

6. ТАА «Аграфірма «ФАЛІЧЫ»

1600,0

уклад у статутны фонд

99,949

7. ТАА «БЕЛІНВЕСТ-інжынірынг»

48,0

уклад у статутны фонд

60,0

 

1.10. Найменне дэпазітарыя, які абслугоўвае эмітэнта, яго месца знаходжання, дата, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі і найменне органа, які яго зарэгістраваў, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Дэпазітарыем, які абслугоўвае эмітэнта, з’яўляецца структурнае падраздзяленне Банка, размешчанае па адрасе: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29.
Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь выдана ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/0385616.
Тэрмін дзеяння ліцэнзіі– да 16.03.2014.

1.11. Паслугі пабочных прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь Банкам не выкарыстоўваюцца.

1.12. Памер зарэгістраванага статутнага фонда Банка складае 454 037 944 480 (чатырыста пяцьдзясят чатыры мільярды трыццаць сем мільёнаў дзевяцьсот сорак чатыры тысячы чатырыста восемдзесят) беларускіх рублёў, які падзелены на 2 389 673 392 (два мільярда трыста восемдзесят дзевяць мільёнаў шэсцьсот семдзесят тры тысячы трыста дзевяноста дзве) штукі акцый, у тым ліку 2 378 545 808 (два мільярда трыста семдзесят восем мільёнаў пяцьсот сорак пяць тысяч восемсот восем) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адзінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 190 (сто дзевяноста) беларускіх рублёў кожная.

1.13. Публікацыя гадавой справаздачы Банка разам з аўдытарскім заключэннем у складзе, які вызначаецца закандаўствам, ажыццяўляецца ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней за 25 красавіка года, наступнага за справаздачным.
Бухгалтарская справаздачнасць Банка разам з аўдытарскім заключэннем за 2010 год у складзе, які вызначацца заканадаўствам, апублікавана ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» ад 31 сакавіка 2011 года № 59.

II. ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРОДАЖУ АБЛІГАЦЫЙ

2.1. Дата прыняцця рашэння аб выпуску аблігацый і найменне органа, які прыняў рашэнне
Рашэнне пра сорак першы выпуск аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральнай радай ААТ «Белінвестбанк» 26 верасня 2011г. (пратакол № 49).

2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый
Форма выпуску аблігацый – біржавыя, працэнтныя, імянныя, у бездакументарнай форме (у выглядзе запісаў на рахунках), неканверсоўныя.
Аб’ём эмісіі аблігацый складае 100 000 000 000 (сто мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапаноўваецца 1 000 000 (адзін мільён) аблігацый. Аблігацыям нададзена серыя «ОБ 41», нумары «0000001-1000000».

2.3. Намінальны кошт аблігацый
Намінальны кошт аблігацый – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

2.4. Мэта выпуску аблігацый
Мэтай выпуску аблігацый з’яўляецца прыцягненне часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных асобаў для фарміравання рэсурснай базы.
Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы– рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

2.5. Інфармацыя аб забеспячэнні аблігацый
Аблігацыі выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.10 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер».

2.6. Перыяд правядзення адкрытага продажу аблігацый
Адкрыты продаж аблігацый ажыццяўляецца за грашовыя сродкі ў безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Перыяд адкрытага продажу з 10 кастрычніка 2011 г. па 03 лістапада 2011 г. уключна.

2.7. Месца і час правядзення адкрытага продажу аблігацый
Адкрыты продаж аблігацый сорак першага выпуску ажыццяўляецца толькі праз гандлёвую сістэму адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа» у адпаведнасці з рэгламентам гандлёвага дня адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа».

2.8. Тэрмін абарачэння аблігацый
Тэрмін абарачэння аблігацый – 365 дзён, з 10 кастрычніка 2011 г. па 09 кастрычніка 2012 г. уключна.
Пры разліку тэрміну абарачэння аблігацый дзень пачатку размяшчэння і дзень пачатку пагашэння аблігацый лічацца адным днём.
Абарачэнне аблігацый ажыццяўляецца ў вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Ажыццяўленне здзелак куплі-продажу аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты пачатку пагашэння аблігацый, а таксама да даты выплаты процентнага даходу.

2.9. Дата пачатку пагашення аблігацый
Дата пачатку пагашэння аблігацый – 09 кастрычніка 2012 г.

2.10. Памер ці парадак вызначэння доходу па аблігацыях і ўмовы яго выплаты
Працэнтны даход па аблігацыях вызначаны ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 6 (шэсць) пранцэнтных пунктаў.
Разлік сум працэнтнага даходу па аблігацыях ажыццяўляецца зыходзячы з фактычнай колькасці дзён у годзе – 365(366).
Выплата працэнтнага даходу ажыццяўляецца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў ў валюце наміналу на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Рэестр уладальнікаў аблігацый у мэтах выплаты працэнтнага доходу фарміруецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты выплаты працэнтнага даходу.
Працэнтны даход разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пп1 х Т1(365) ) + (Нп х Пп2 х Т2(365) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(365))
Д = ------------------------------------------------------------------------------------ +
365 х 100

(Нп х Пп1 х Т1(366) ) + (Нп х Пп2 х Т2(366) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(366))
+ -------------------------------------------------------------------------------------- ,
366 x 100

дзе:

Д – працэнтны даход па аблігацыях, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацый (беларускіх рублёў);
Нп – намінальны кошт аблігацый;
Пп1, Пп2, Ппn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменная, роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 6 (шэсць) пранцэнтных пунктаў;
Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 365 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменная;
Т1(366), Т2(366), Тn(366)– колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 366 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменная.
Працэнтны даход па аблігацыях за першы перыяд налічваецца з даты, наступнай за датай пачатку размяшчэння аблігацый, па дату яго выплаты ўключна.
Працэнтны даход па аблігацыях па другім і наступным перыядах, уключаючы апошні, налічваецца з даты, наступнай за датай выплаты доходу за папярэдні перыяд, па дату выплаты даходу за адпаведны перыяд (дату пагашэння).
Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях сорак першага выпуску праводзіцца ўладальнікам аблігацый перыядычна ў адпаведнасці з графікам выплат працэнтнага даходу:

Графік выплаты працэнтнага даходу

 

Нумар перыяду

Пачатак перыяду

Канец перыяду

Колькасць дзён перыяду

Дата выплаты даходу

1

11.10.2011

10.11.2011

31

10.11.2011

2

11.11.2011

09.12.2011

29

09.12.2011

3

10.12.2011

10.01.2012

32

10.01.2012

4

11.01.2012

10.02.2012

31

10.02.2012

5

11.02.2012

09.03.2012

28

09.03.2012

6

10.03.2012

10.04.2012

32

10.04.2012

7

11.04.2012

10.05.2012

30

10.05.2012

8

11.05.2012

11.06.2012

32

11.06.2012

9

12.06.2012

10.07.2012

29

10.07.2012

10

11.07.2012

10.08.2012

31

10.08.2012

11

11.08.2012

10.09.2012

31

10.09.2012

12

11.09.2012

09.10.2012

29

09.10.2012

У выпадку, калі выплата працэнтнага даходу прыпадае на непрацоўны дзень, даход выплачваецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём. Працэнты за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.11. Парадак пагашэння аблігацый. Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый у мэтах пагашэння
Пры пагашэнні аблігацый сорак першага выпуску іх уладальнікам выплачваецца намінальны кошт аблігацый і належны працэнтны даход у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пагашэнне аблігацый праводзіцца на падставе рэестра уладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу аблігацыі на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Рэестр уладальнікаў аблігацый фарміруецца па стане на 04.10.2012 г.
Пры гэтым не пазней працоўнага дня, наступнага за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты уладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" эмітэнта.
У выпадку, калі дзень пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, пагашэнне аблігацый адбываецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём, па кошце роўным з намінальнай вартасцю. Працэнты за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.12. Умовы і парадак набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння

Банк праводзіць набыццё аблігацый сорак першага выпуску да даты пачатку іх пагашэння па намінальным кошце адначасова з выплатай налічанага даходу за мінулы перыяд 10.04.2012 г. у любога іх уладальніка, які прадставіў заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з дадзеным Праспектам.
У выпадку, калі дзень набыцця аблігацый да даты пачатку іх пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, набыццё аблігацый адбываецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём, па цане роўнай з намінальным коштам. Працэнты на суму набытых аблігацый за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.
Для ажыццяўлення продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння ўладальнік аблігацый сорак першага выпуску:
a) прадстаўляе ў ААТ «Белінвестбанк» (г. Мінск, пр. Машерава, 29, Цэнтральный апарат) заяву аб намеры ажыццявіць такі продаж аблігацый наступнага зместу:

поўнае найменне уладальніка аблігацыцй;

нумар выпуску і колькасць аблігацый, якія прадстаўлены да продажу да даты пачатку іх пагашэння;

найменне прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які будзе ажыццяўляць продаж аблігацый праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»;

пагаджэнне з умовамі і парадкам набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння, якія ўтрымліваюцца ў зарэгістраваным Праспекце эмісіі аблігацый сорак першага выпуску;

юрыдычны адрас і кантактныя тэлефоны заяўніка;

подпіс уладальніка аблігацый (упаўнаважанай асобы ўладальніка аблігацый).

Заява аб продажы аблігацый прадстаўляецца ў Банк не пазней за 3 (тры) працоўныя дні да даты набыцця.
Заяву таксама можна перадаць па факсе (017)289-36-33 з абавязковым прадстаўленнем яго арыгінала на працягу 2 (двух) дзён ад даты перадачы заявы па факсе;
б) абавязаны забяспечыць наяўнасць аблігацый не пазней за 15.00 гадзіну дня продажу Банку на адпаведным раздзеле свайго гандлёвага рахунку «дэпо» для продажу Банку аблігацый праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
У выпадку невыканання ўладальнікам аблігацый умоў, вызначаных дадзеным пунктам, набыццё аблігацый Банкам не ажыццяўляецца.
Банк мае права ажыццявіць набыццё аблігацый сорак першага выпуску да даты пачатку іх пагашэння ў іншы тэрмін па цане, устаноўленай пры пагадненні бакоў.
Банк можа ажыццяўляць наступныя аперацыі з набытымі аблігацыямі:
- продаж на другасным рынку па цане, якая вызначаецца Банкам;
- датэрміновае пагашэнне аблігацый сорак першага выпуску – у выпадку набыцця Банкам усяго аб’ёму эмісіі аблігацый да даты іх пагашэння;
- іншыя дзеянні з набытымі аблігацыямі Банка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Датэрміновае пагашэнне сорак першага выпуску аблігацый ажыццяўляецца па рашэнні Праўлення Банка.

2.13. Цана продажу аблігацый, разлік бягучага кошту аблігацый
У дзень пачатку адкрытага продажу аблігацыі размяшчаюцца па цане, роўнай з намінальным коштам.
Пачынаючы з каляндарнага дня, наступнага за датай пачатку адкрытага продажу аблігацый, пакупнік (інвестар) выплачвае за адну аблігацыю намінальны кошт плюс накапіцельны даход за бягучы перыяд, які разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пд1 х Т1(365) )+ (Нп х Пд2 х Т2(365) )+….+(Нп х Пдn х Тn(365))
Дн = ------------------------------------------------------------------------------------+
365 х 100

(Нп х Пд1 х Т1(366) )+ (Нп х Пд2 х Т2(366) )+….+(Нп х Пдn х Тn(366))
+ ----------------------------------------------------------------------------------- ,
366 х 100

дзе:

Дн – накапіцельны працэнтны даход (беларускіх рублёў);
Нп – намінальны кошт аблігацыі;
Пд1, Пд2, Пдn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўнай з дзеючай стаўкай рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 6 (шэсць) працэнтных пунктаў;
Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, што прыпадае на каляндарны год, які складаецца з 365 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;
Т1(366), Т2(366), Тn(366)– колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, што прыпадае на каляндарны год, які складаецца з 366 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.
Дзень пачатку размяшчэння працэнтных аблігацый ці дата выплаты апошняга працэнтнага даходу і дзень разліку бягучага кошту працэнтных аблігацый лічацца адным днём.
Бягучы кошт аблігацый разлічваецца па формуле:

С=Нп+Дн,

дзе:
С – бягучы кошт аблігацыі;
Нп – намінальны кошт аблігацыі;
Дн – накапіцельны працэнтны даход.
Продаж аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты выплаты працэнтнага даходу.

2.14. Умовы і парадак вяртання сродкаў інвестарам пры забароне размяшчэння аблігацый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, біржай
Пры забароне выпуску аблігацый грашовыя сродкі, унесеныя для іх аплаты, вяртаюцца ўладальнікам аблігацый (інвестарам) не пазней месячнага тэрміну з дня прыняцця адпаведнага рашэння з выплатай працэнтаў за фактычны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі па аблігацыях сорак першага выпуску па працэнтнай стаўцы, роўнай з дзеючай стаўкай рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 6 (шэсць) працэнтных пунктаў, у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пра забароне размяшчэння біржавых аблігацый пасля атрымання паведамлення біржы аб ануляванні выпуску Банк пералічвае асобам, зазначаным у рэестры ўладальнікаў біржавых аблігацый, сфарміраваным дэпазітарыем на дату, наступную за датай прыняцця біржай рашэння аб рэгістрацыі анулявання выпуску, грашовыя сродкі ў памеры бягучага кошту біржавых аблігацый на дату прыняцця біржай рашэння аб рэгістрацыі анулявання выпуску не пазней за два працоўныя дні, наступныя за датай атрымання рэестра.

2.15. Дата і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аблігацый, ідэнтыфікацыйны код
Аблігацыі сорак першага выпуску зарэгістраваны адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская валютна-фондавая біржа» « » 2011г.

III. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭМІТЭНТА

3.1. Асноўныя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці :

Паказчыкі

На 01.01.2009

На 01.01.2010

На 01.01.2011

на 01.08.2011

Нарматыўны капітал, млн. руб.

594167,7

657877,4

817725,0

961473,2

Нарматыўны капітал, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй, млн. руб.

617 000,5

665181,6

887 466,1

-

Асноўныя сродкі па балансавай вартасці, з іх:

307 391,5

312689,9

405553,5

446060,6

- будынкі і збудаванні

146 759,7

175790,4

262989,7

288866,3

- вылічальная тэхніка і абсталяванне, іншыя асноўныя сродкі

82 832,8

101092,0

121557,0

133321,4

- транспартныя сродкі

11 838,2

17103,6

21006,8

23872,9

Балансавы (чысты) прыбытак

51 950,5

52165,9

101964,5

92119,1

Дэбіторская запазычанасць

37 242,0

25160,5

32093,7

48727,0

Крэдыторская запазычанасць, у тым ліку: - пратэрмінаваная, па выплатах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды

39 460,9 -

11626,9 -

16289,2 -

29796,2 -

Сума штрафных санкцый

2,7*

0,5*

3,8*

-

* - у частцы адміністрацыйнай і іншых відаў адказнасці за парушэнне падатковага заканадаўства.

3.2. Адміністрацыйная і іншыя віды адказнасці за парушэнне заканадаўства аб каштоўных паперах і падатковага заканадаўства па стане на 01.08.2011г.

Найменне дзяржаўнага органа, па рашэнні якога Банк прыцягнены да адказнасці

Від спагнання

Сума штрафу,

млн. руб.

Дэпартамент па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу

1,8

РАЗАМ:

 

 

1,8

 

3.3. Дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2009

на 01.01.2010

на 01.01.2011

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу

15,8

15,1

13,1

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу, пацверджаны аўдытарскай кампаніяей

16,3

15,2

14,1

Капітальныя ўкладаннні і незавершанае будаўніцтва, млн. руб.

12 433,9

8 591,5

39 822,8

Рэзервовы фонд, млн. руб.

28 357,6

33 857,7

39 074,8

Фонд пераацэнкі артыкулаў балансу, млн. руб.

88 383,9

95 539,9

165 398,6

Сума налічаных дывідэндаў, якая прыпадае на 1 акцыю, руб.

10,0

5,0

8,0

Вартасць нарматыўнага капіталу, які прыпадае на адну акцыю, руб.

299

322

371

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, чал.

4164

4539

4092

Колькасць акцыянераў, асоб

11397

11389

11345

 

3.4. Від дзейнасці - банкаўская згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.5. Звесткі аб долі Банка на рынку Рэспублікі Беларусь:

Паказчыкі

Статутны фонд

Капітал

Актывы

Крэдытныя ўкладанні

Дэпазіты кліентаў

Доля на 01.01.2010, %

4,0

5,1

6,1

5,4

8,1

Доля на 01.01.2011, %

3,7

4,7

5,7

5,8

8,7

IV. ПЛАНЫ РАЗВІЦЦЯ ЭМІТЭНТА

Дзейнасць ААТ «Белінвестбанк» у бліжэйшай перспектыве будзе арыентавана на павышенне ўстойлівасць і фінансавай трываласці Банка, фарміраванне рэсурснай базы, якая забяспечвае пашырэнне аб’ёмаў крэдытнай падтрымкі насельніцтва і арганізацый, развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва з кліентамі, павышэнне якасці паслуг Банка і іх даступнасць, аптымізацыю бізнес-працэсаў.
Стратэгія развіцця кліентскай базы мае на ўвазе захаванне і ўмацаванне пазіцый Банка ў асноўных сегментах рынку. Асаблівая ўвага будзе звернута на далейшае развіццё рознічнага накірунку.
Банк сканцэнтруе намаганні на стварэнні мэтавай структуры рэсурснай базы і фарміраванне рынку доўгатэрміновых укладаў за кошт аператыўнага рэагавання на патрэбы рынку і правядзенне ўзважанай працэнтнай і тарыфнай палітыкі.
Банк працягне паслядоўную крэдытную палітыку, арыентаваную на задавальненне патрэбаў у крэдытных рэсурсах прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва, правядзенне узважанай цэнавой палітыкі пры адначасовым захаванні прымальнага ўзроўню бяспекі.
Найбольшую актывізацыю атрымае дзейнасць у галіне крэдытавання суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу.
У галіне знешнеэканамічнай дзейнасці работа будзе арыентавана на ўмацаванне іміджу Банка на міжнародным узроўні, працягнецца далейшае супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі па павелічэнні аб’ёмаў замежных інвестыцый і крыніц фінансавання знешнегандлёвых аперацый.
З мэтай прыцягнення часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных і фізічных асоб, нарошчвання рэсурснай базы Банк будзе працягваць актыўную работу па выпуску і размяшчэнні аблігацый, дэпазітных і ашчадных сертыфікатаў.
Асноўным накірункам інвесціравання на фондавым рынку будуць каштоўныя паперы Міністэрства фінансаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, банкаў і юрыдычных асоб.
Банк працягне аказанне паслуг па арганізацыі выпуску аблігацый юрыдычных асоб, а таксама пошук кліентаў па аказанні ім дадзеных паслуг.
Банк працягне працу па захаванні пазіцый на рынку банкаўскіх пластыкавых картак за кошт масавай іх эмісіі, пашырэння спектра плацяжоў, даступных да аплаты пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак у філіялах Банка і сеткі самаабслугоўвання, у тым ліку і за кошт функцыянавання Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы. Банк плануе пашырэнне спектра безнаяўных плацяжоў, даступных трымальнікам картак у сетцы устройстваў самабслугоўвання і альтэрнатыўных каналах доступу (SMS-банкінг, Мабільны банкінг).
Кадравая палітыка Банка будзе арыентавана на далейшае павышение дзелавой актыўнасці і рост кваліфікацыі кадравага патэнцыялу, далейшае ўдасканальванне структуры Банка.
Асноўнымі накірункамі развіцця ААТ «Белінвестбанк» на 2011 год, зацерджанымі агульным Сходам акцыянераў Банка 24 сакавіка 2011 года (пратакол № 3), у якасці асноўных накірункаў дзейнасці і параметраў развіцця Банка вызначаны:

далейшая аптымізацыя (дыверсіфікацыя) структуры актыўна-пасіўных аперацый;

узмацненне маркетынгавай дзейнасці і яе шчыльная інтэграцыя з бізнес-накірункамі;

максімальная арыентаванасць на кліента, далейшае развіццё і ўкараненне новых банкаўскіх тэхналогій і паслуг, якаснае абслугоўванне кліентаў;

удасканаленне сістэмы кіравання рызыкамі і методык ацэнкі іх велічынь;

арыентацыя працэнтнай палітыкі на забеспячэнне устойлівага узроўню рэнтабельннасці банкаўскіх прадуктаў, эфектыўнае кіраванне прыцягненымі і ўласнымі рэсурсамі, на мінімізацыю працэнтнай рызыкі;

далейшае развіццё функцыянальных комплексаў і падсістэм па розных накірунках дзейнасці на прынцыпах аўтсорсінга бізнес-працэсаў;

рост ресурснага патэнцыялу не менш чым на 29 працэнтаў, у тым ліку за кошт сродкаў юрыдычных асоб – не менш чым на 27 працэнтаў, фізічных асоб – не менш чым на 34 працэнты;

павышэнне ўзроўню капіталізацыі шляхам нарошчвання нарматыўнага капіталу не менш чым на 16 працэнтаў;

павелічэнне крэдытных аперацый з кліентамі не менш чым на 33 праценты;

падтрыманне долі праблемных актываў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, не вышэй за 8 працэнтаў.

Прагноз фінансавых вынікаў на тры гады: 2011 год – 125,0 млрд. рублёў, 2012 год