Перайсці да зместу

Праспект эмісіі 42-га і 43-га выпускаў

ПРАСПЕКТ ЭМІСІІ АБЛІГАЦЫЙ
адкрытага акцыянернага таварыства

«Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»
(ААТ «Белінвестбанк»)

(сорак другі, сорак трэці выпускі)

I. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ЭМІТЭНЦЕ

1.1. Поўнае і скарочанае найменне эмітэнта
• на рускай мове:
поўнае – открытое акционерное общество «Белорусский банк развития и реконст­рукции «Белинвестбанк»
скарочанае – ОАО «Белинвестбанк»
• на беларускай мове:
поўнае – адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк»
скарочанае – ААТ «Белiнвестбанк».

1.2. Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк» (далей «Банк» альбо ААТ «Белінвестбанк») зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2001 года за № 807000028, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 3 верасня 2001 года.

1.3. Месца знаходжання эмітэнта, тэлефон, факс, электронны адрас
Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29
Тэлефон (017)289 35 89, факс (017)289 36 70
Электронны адрас (е-mail):

1.4. Банк мае ў сваім складзе адно прадстаўніцтва, а таксама 5 філіялаў, размешчаных у розных абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь:
Галаўны філіял па Брэстскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
224030, г. Брэст, вул. Савецкая, 50
Галаўны філіял па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 22/16
Галаўны філіял па Гомельскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 7
Галаўны філіял па Гродзенскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
230023, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 3
Галаўны філіял па Магілёўскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 29-а
Прадстаўніцтва ААТ «Белінвестбанк» у Рэспубліцы Польшча
Рэспубліка Польшча, г. Варшава, вул. Красіцкага, 12 а, к.1

1.5. Органы кіравання эмітэнта, іх колькасны склад, паўнамоцтвы

1.5.1. Вышэйшым органам кіравання Банка з’яўляецца агульны Сход акцыянераў (далей – Сход), колькасць акцыянераў Банка – 11338 (па стане на 01.11.2011 г.). Да выключнай кампетэнцыі Сходу належыць:
змяненне Статута Банка;
змяненне памеру статутнага фонду Банка;
выбранне членаў Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам паўнамоцтвы члена (членаў) Назіральнага савета Банка спыняюцца датэрмінова без прыняцця рашэння Сходу;
зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў, размеркаванне прыбыткаў і страт Банка пры наяўнасці і з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі Банка і аўдытарскага заключэння;
рашэнне аб рэарганізацыі і аб зацвярджэнні перадатачнага акта альбо раздзяляльнага балансу;
рашэнне аб ліквідацыі Банка, стварэнне ліквідацыйнай камісіі, прызначэнне яе старшыні і зацвярджэнне ліквідацыйнага балансу (у тым ліку прамежкавага), акрамя выпадкаў, калі рашэнне аб ліквідацыі Банка прынята Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь ці судом у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
вызначэнне памеру ўзнагароджанняў і кампенсацый выдаткаў членам Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх абавязкаў;
зацвярджэнне ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах», лакальных нарматыўных прававых актаў Банка;
дазвол іншым органам кіравання Банка на прыняцце рашэнняў па асобных пытаннях, якія не належаць да выключнай кампетэнцыі Сходу;
вызначэнне парадку вядзення Сходу, у частцы, не ўрэгуляванай заканадаўствам, Статутам Банка і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, зацверджанымі (прынятымі) Сходам;
прыняцце рашэння аб выпуску акцый і зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, праспекта эміссіі акцый, змяненняў і дапаўненняў у іх;
зацвярджэнне вынікаў падпіскі на акцыі дадатковага выпуску;
прыняцце рашэння аб набыцці Банкам акцый уласнага выпуску;
прыняцце рашэння аб змяненні колькасці акцый без змянення памеру статутнага фонда шляхам абмену дзвюх ці больш акцый таварыства на адну новую акцыю змененай намінальнай вартасці такой жа катэгорыі (тыпу) (кансалідацыі акцый) альбо абмену адной акцыі таварыства на дзве ці больш акцый змененай намінальнай вартасці такой жа катэгорыі (тыпу) (драблення);
прыняцце рашэння аб выплаце дывідэндаў па выніках першага квартала, паўгоддзя, дзевяці месяцаў і па выніках года пасля заканчэння адпаведнага перыяду;
прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка коштам пяцьдзясят і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, а таксама рашэнне аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка коштам дваццаць і больш працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка ў выпадку, калі рашэнне аб такой здзелцы не прынята Назіральным саветам Банка ў адпаведнасці з патрабаваннямі Статута Банка і заканадаўствам. Рашэнне Сходу аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія ажыццяўляюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці, а таксама ў выпадках, вызначаных Прэзідентам Рэспублікі Беларусь;
прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой зацікаўлены афіліраваныя асобы Банка ў выпадку, калі кошт маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі ці некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэння сходу аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі грунтоўна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці.
Пытанні, якія належаць да выключнай кампетэнцыі Сходу, не могуць перадавацца для вырашэння Назіральнаму савету Банка, Праўлення Банка.
У выпадку неабходнасці Сход мае права прыняць да разгляду любое пытанне, звязанае з дзейнасцю Банка.

1.5.2. Для агульнага кіраўніцтва дзейнасцю Банка ў перыяд паміж Сходамі і кантроля за работай Праўлення Банка ствараецца Назіральны савет Банка (далей – Назіральны савет) у колькасці адзінаццаці чалавек, члены якога штогадова абіраюцца на Сходзе кумулятыўным галасаваннем.
Да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета належаць:
вызначэнне асноўных накірункаў дзейнасці Банка;
зацвярджэнне стратэгіі развіцця Банка;
прыняцце рашэнняў аб стварэнні (рэарганізацыі, ліквідацыі) юрыдычных асоб, аб удзеле Банка ў юрыдычных асобах, саюзах і асацыяцыях, іншых некамерцыйных арганізацыях, а таксама аб’яднаннях у форме фінансава-прамысловых і іншых гаспадарчых груп (холдынгаў);
рашэнне аб стварэнні і закрыцці філіялаў, зацвярджэнне тыпавога палажэння аб філіяле Банка;
рашэнне аб стварэнні і закрыцці прадстаўніцтв і зацвярджэнне палажэнняў аб іх;
прызначэнне старшыні Праўлення Банка і вызваленне яго ад пасады;
выбранне сяброў Праўлення Банка і датэрміновае скасаванне іх паўнамоцтваў, зацвярджэнне палажэння аб Праўленні Банка;
зацвярджэнне ацэнкі вартасці неграшовых укладаў у статутны фонд Банка на падставе заключэння аб ацэнцы і (ці) экспертызы сапраўднасці ацэнкі вартасці неграшовага ўклада;
рашэнне аб прадстаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
скліканне гадавога Сходу і рашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем;
прыняцце рашэння аб выпуску Банкам каштоўных папер, за выключэннем прыняцця рашэння аб выпуску акцый;
зацвярджэнне рашэння аб выпуску эмісійных каштоўных папер, за выключэннем зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, зацвярджэнне праспекта эмісій каштоўных папер, за выключэннем акцый, змяненняў і (ці) дапаўненняў у іх;
прыняцце рашэння аб набыцці Банкам каштоўных папер уласнага выпуску, за выключэннем прыняцця рашэння аб набыцці акцый;
зацвярджэнне рэгламента работы Банка з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер;
зацвярджэнне кошту маёмасці Банка ў выпадках ажыццяўлення буйной здзелкі і здзелкі, у здзяйсненні якой зацікаўлены афіліраваныя асобы, выяўленне аб’ёмаў выпуску каштоўных папер, а таксама ў іншых вызначаных заканадаўствам альбо Статутам Банка выпадках неабходнасці  выяўлення кошту маёмасці Банка, для ажыццяўлення здзелкі з якім патрабуецца рашэнне Сходу ці Назіральнай рады;
выяўленне рэкамендаванага Сходу памера ўзнагароджанняў і кампенсацый выдаткаў членам Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх функцыянальных абавязкаў;
выяўленне рэкамендаванага памеру дывідэндаў і тэрміну іх выплаты;
зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць выкарыстанне фондаў Банка, што фарміруюцца з прыбыткаў па нарматывах, зацверджаных Сходам;
прыняцце рашэнняў аб выкарыстанні рэзервовых і іншых фондаў Банка;
прыняцце рашэнняў аб авансавых адлічэннях з прыбыткаў бягучага года ў фонды Банка ў адпаведнасці з зацверджанымі Сходам нарматывамі;
зацвярджэнне сметы прыбыткаў і выдаткаў Банка на чарговы год і кантроль за яе выкананнем;
зацвярджэнне плана фінансавання капітальных укладанняў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;
зацвярджэнне палажэнняў, што рэгламентуюць правядзенне Банкам выдаткаў, якія не ўлічваюцца ў складзе выдаткаў Банка пры падаткаабкладанні прыбыткаў у адпаведнасці з заканадаўствам;
прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць банка Банка коштам ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка. Рашэнне Назіральнага савета аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія ажыццяўляюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай дзейнасці;
прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой зацікаўлены афіліраваныя асобы Банка у выпадку, калі кошт маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі ці некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэння Назіральнага савета аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі грунтоўна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе ажыццяўлення звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці.
зацвярджэнне арганізацыйнай структуры Банка;
зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў Банка;
зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе парадак давання пазыкі работнікам Банка для набыцця і будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля, альбо пагашэнне крэдытаў, дадзеных работнікам на гэтыя мэты;
зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі і ўмоў дамовы з аўдытарскай арганізацыяй;
прызначэнне і вызваленне ад пасады кіраўніка структурнага падраздзялення Банка, якое ажыццяўляе функцыі ўнутранага аўдыта (далей – служба ўнутранага аўдыта).
Да кампетэнцыі Назіральнага савета належыць:
разгляд пытанняў эфектыўнасці дзейнасці Банка;
разгляд пытанняў эфектыўнасці функцыянавання сістэмы ўнутранага кантролю;
папярэдні разгляд усіх пытанняў, якія падлягаюць разгляду на Сходзе;
зацвярджэнне палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў створаных рэзерваў;
зацвярджэнне ў цэлым по Банку нарматываў на правядзенне асобных выдаткаў, якія не ўлічваюцца ў складзе выдаткаў пры падаткаабкладанні прыбыткаў, у адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка;
зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, схільных да крэдытнай рызыкі, за выключэннем аперацый з банкамі-контрагентамі, у межах вызначанага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь максімальнага памеру крэдытнай рызыкі на аднаго даўжніка (группу ўзаемазвязаных даўжнікоў) і прыняцце рашэнняў па гэтых пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;
зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па адчужэнні маёмасці Банка, перадачы маёмасці ў заклад і прыняцця рашэнняў па гэтых  пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;
зацвярджэнне палажэння аб бесперапынным прафесійным навучанні работнікаў Банка;
прыняцце рашэнняў аб стварэнні фондаў банкаўскага кіравання, зацвярджэнне інвестыцыйных дэкларацый і правіл фондаў банкаўскага кіравання, змяненняў і дапаўненняў у іх;
зацвярджэнне плана правядзення службай унутранага аўдыту комплексных праверак адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка на год;
разгляд вынікаў гаспадарча-фінансавай дзейнасці даччыных юрыдычных асоб Банка і зацвярджэнне праграм іх развіцця.
Назіральны савет разглядае таксама і іншыя пытанні, апроч аднесеных да кампетэнцыі (у тым ліку надзвычайнай) Сходу. Пытанні, аднесеныя да надзвычайнай кампетэнцыі Назіральнага савета, не могуць быць перададзены ім на рашэнне Праўлення Банка, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.5.3. Выканаўчым органам Банка з’яўляецца калегіяльны выканаўчы орган – Праўленне Банка (далей – Праўленне). Праўленне складаецца з адзінаццаці чалавек, уключаючы старшыню Праўлення. Праўленне:
ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка;
арганізуе выкананне рашэнняў Сходу і Назіральнага савета;
папярэдне абмяркоўвае пытанні, якія падлягаюць разгляду Сходам і Назіральным саветам, рыхтуе ў сувязі з гэтым неабходныя дакументы;
разглядае пытанні, звязаныя з бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Банка;
забяспечвае стварэнне і функцыянаванне эфектыўнай сістэмы ўнутранага кантролю шляхам распрацоўкі і зацвярджэння адпаведных лакальных нарматыўных прававых актаў Банка, кантролю за рызыкамі і ліквідацыяй выяўленых парушэнняў і недахопаў у функцыянаванні сістэмы ўнутранага кантролю;
разглядае гадавую справаздачу, бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытках і стратах, справаздачу аб змяненні капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў перад прадстаўленнем іх Назіральнаму савету, Рэвізійнай камісіі Банка і Сходу;
разглядае праекты палажэнняў і іншых лакальных нарматыўных прававых актаў Банка перад прадстаўленнем іх адпаведнаму органу кіравання Банка на разгляд і зацвярджэнне;
зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, за выключэннем зацверджаных іншымі ўпаўнаважанымі органамі Банка;
прымае рашэнні па адчужэнні маёмасці Банка і распараджэнні сродкамі Банка ў межах нарматываў, зацверджаных Назіральным саветам;
прымае рашэнні па інвестыцыях Банка, звязаных з развіццём і ўмацаваннем матэрыяльна-технічнай базы Банка, у межах плана фінансавання капітальных укладанняў;
прымае рашэнні па пераразмеркаванні сум па артыкулах сметы прыбыткаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка, з улікам вытворчай неабходнасці ў межах паўнамоцтваў, дадзеных Назіральным саветам;
разглядае выкананне сметы прыбыткаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка;
прымае рашэнні па пытаннях выдачы Банкам крэдытаў, гарантый і паручыцельстваў, а таксама перадачы маёмасці ў заклад у межах нарматываў, зацверджаных Назіральным саветам;
разглядае ўнесеныя старшынёй Праўлення матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка, і прымае па іх рашэнні;
мае права патрабаваць склікання і правядзення пазачарговага Сходу;
разглядае іншыя пытанні, якія не маюць дачынення згодна са Статутам Банка да кампетэнцыі Сходу альбо Назіральнага савета, а таксама перададзеныя Назіральным саветам для вырашэння Праўленнем.
Старшыня Праўлення ўзначальвае Праўленне і з’яўляецца кіраўніком Банка.
Старшыня Праўлення:
кіруе дзейнасцю Праўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Праўленне задач;
у межах сваёй кампетэнцыі без даверанасці дзейнічае ад імя Банка: прадстаўляе яго інтарэсы (у тым ліку ў органах кіравання іншых юрыдычных асоб, удзельнікамі якіх з’яўляецца Банк, ва ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой), заключае дамовы і ажыццяўляе іншыя здзелкі ад імя Банка і інш.;
падпісвае ўсе дакументы па пытаннях дзейнасці Банка, у тым ліку неабходныя для прадстаўлення ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і іншыя ўпаўнаважаныя органы, за выключэннем дакументаў, паўнамоцтвы на падпісанне якіх перададзены ім іншым службовым асобам Банка, альбо падпісаннне якіх аднесена заканадаўствам і Статутам Банка да кампетэнцыі іншых асоб;
выдае даверанасць ад імя Банка;
распараджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасцю і сродкамі Банка ў межах, якія ўстанаўлівае Назіральны савет і Праўленне;
выдае загады (распараджэнні) і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Банка;
зацвярджае структуру і штатны расклад Банка;
вырашае пытанні падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў;
прымае на працу і звальняе работнікаў Банка, ужывае да іх меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання;
размяркоўвае абавязкі сярод намеснікаў і іншых работнікаў Банка;
разглядае матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і, пры неабходнасці, выносіць іх на разгляд Праўлення;
старышнствуе на пасяджэннях Праўлення;
падпісвае пратаколы пасяджэнняў Праўлення.



1.6. Спіс членаў Назіральнай рады і Праўлення Банка

Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння

Адукацыя

Пасада

1

2

3

Калінін Анатолій Мікалаевіч, 1959

Вышэйшая, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

з 1995 г. – 2009 г. – дырэктар Баранавіцкага водаканала з 2009 г. – 2010 г. – Памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па г. Мінску. Зараз – Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Вежнавец Уладзімір Васільевіч, 1951

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, таваразнаўства

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Універмаг «Цэнтральны», г. Магілёў

Верамеева Наталя Віктараўна, 1964

Вышэйшая, Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія хлебапекарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапекарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам», г. Гомель

Мартынаў Мікалай Васільевіч, 1957

Вышэйшая, Беларускі інстытут паліталогіі і сацыяльных адносін, палітолаг

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», г. Віцебск

Маціевіч Віктар Аркадзьевіч, 1962

Вышэйшая, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс»

Надольны Тарас Юр’евіч, 1976

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантура Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта

з 2007г. па 2010г. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый. Зараз - намеснік Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч, 1967

Вышэйшая, Расійская ваенна-медыцынская акадэмія імя Кірава 

На працягу апошніх трох гадоў –дырэктар ААТ «Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва»

Сягравец Вячаслаў Уладзіміравіч, 1948

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Біартрас», г. Мінск

Шалонік Яўгеній Аляксеевіч, 1951

Вышэйшая, Брэстскі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»

Шульга Уладзімір Эдвардавіч, 1960

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей

На працягу апошніх трох гадоў - Старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і  цэлюлозна-папяровай вытворчасці

Янчарскі Іван Баляслававіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і цывільнае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «МАПІД»

Руткоўскі Аляксандр Яўгеньевіч, 1958

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – старшыня Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Прыма Мікалай Феафанавіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, эканоміка і арганізацыя будаўніцтва

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Каралёва Тамара Іванаўна, 1957

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Навасельская Таццяна Анатольеўна, 1955

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай прамысловасці

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Кавалеўскі Сяргей Пятровіч, 1965

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Тамашэвіч Уладзімір Баляслававіч, 1959

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Міхальчук Васілій Максімавіч, 1956

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – кіраўнік Галаўнога філіяла па Брэстскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

Ванкевіч Уладзімір Анатольевіч, 1961

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, планаванне прамысловасці

З верасня 2001 г. – кіраўнік Галаўнога філіяла па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

Лыскавец Ігар Віктаравіч, 1962

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З кастрычніка 2005 г. – кіраўнік філіяла «Мінская абласная дырэкцыя» ААТ «Белінвестбанк». З красавіка 2010 года - кіраўнік аддзялення № 540 г. Мінск ААТ «Белінвестбанк»

Васілеўскі Аляксей Яўгеньевіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

З верасня 2007 г. - Начальнік галоўнага аперацыйнага ўпраўлення ААТ «Белінвестбанк»

 

1.7. Спіс акцыянераў, якія маюць пяць і больш працэнтаў ад агульнай колькасці акцый:

 Найменне акцыянера

 Месца знаходжання

Колькасць прыналежных (у тым ліку акцый, якія галасуюць (простых (зычайных)) акцый, шт.

Памер долі ў статутным фондзе, %

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

220005, г. Мінск, зав. Чырвоназорны, 12

2 096 670 879

(2 096 296 614)

87,739

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 

220008, г. Мінск,

пр. Незалежнасці, 20

134 183 096

(134 183 096)

5,615

 

1.8. Доля дзяржавы ў статутным фондзе Банка складае 95,565%, складаецца з 2 283 696 597 акцый.
Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.


1.9. Звесткі аб інвестыцыях у статутныя фонды іншых юрыдычных асоб з долей, роўнай пяці і больш працэнтам статутнага фонду:

Найменне юрыдычнай асобы

Сума інвесціраваных сродкаў, млн. руб.

Колькасць акцый, шт.

 

Доля ў статутным фондзе, %

 

1. ААТ «Гродзенская пальчаткавая фабрыка «Акцэнт»

 

44,1

44100

5,0

2. СЗАТ «БелінвестЭска»

53,0

460

46,0

3. СП ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка»

 

47,8

10664

5,0

4. ЗАТ «ГАРЫЗОНТ-БЕЛІНВЕСТ-ДЭВЕЛОПЕР»

 

196,0

49

49,0

5. ЗАТ «Белбізнеслізінг»

8,6

950

95,0

6. ТАА «Аграфірма «ФАЛІЧЫ»

1600,0

уклад у статутны фонд

99,949

7. ТАА «БЕЛІНВЕСТ-інжынірынг»

48,0

уклад у статутны фонд

60,0

1.10. Найменне дэпазітарыя, які абслугоўвае эмітэнта, яго месцазнаходжанне, дата, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі і найменне органа, які яго зарэгістраваў, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).
Дэпазітарыем, які абслугоўвае эмітэнта, з’яўляецца структурнае падраздзяленне Банка, размешчанае па адрасе: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29.
Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь выдана ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/0385616.
Тэрмін дзеяння ліцэнзіі– да 16.03.2014.
 

1.11. Паслугі пабочных прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь Банкам не выкарыстоўваюцца

1.12. Памер зарэгістраванага статутнага фонда Банка складае 454 037 944 480 (чатырыста пяцьдзясят чатыры мільярда трыццаць сем мільёнаў дзевяцьсот сорак чатыры тысячы чатырыста восемдзесят) беларускіх рублёў, які падзелены на 2 389 673 392 (два мільярда трыста восемдзесят дзевяць мільёнаў шэсцьсот семдзесят тры тысячы трыста дзевяноста дзве) штукі акцый, у тым ліку 2 378 545 808 (два мільярда трыста семдзесят восем мільёнаў пяцьсот сорак пяць тысяч восемсот восем) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адзінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 190 (сто дзевяноста) беларускіх рублёў кожная.

1.13. Публікацыя гадавой справаздачы Банка разам з аўдытарскім заключэннем у складзе, які вызначае заканадаўства, ажыццяўляецца ў перыядычным  друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней за 25 красавіка года, наступнага за справаздачным.
Бухгалтарская справаздачнасць Банка разам з аўдытарскім заключэннем за 2010 год у складзе, вызначаным заканадаўствам, апублікавана ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» ад 31 сакавіка 2011 года № 59.

II. ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРОДАЖУ АБЛІГАЦЫЙ

2.1. Дата прыняцця рашэння аб выпусуку аблігацый і найменне органа, які прыняў рашэнне
Рашэнне пра сорак першы выпуск аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральнай радай ААТ «Белінвестбанк» 16 лістапада 2011г. (пратакол № 49).

2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый
Форма выпуску аблігацый – працэнтныя, імянныя, у бездакументарнай форме (у выглядзе запісаў на рахунках), неканверсоўныя.
Аб’ём эмісіі аблігацый сорак другога выпуску складае 15 000 000 000 (пятнаццаць мільёнаў) долараў ЗША. Да адкрытага продажу прапаноўваюцца 15 000 (пятнаццаць тысяч) аблігацый. Аблігацыям нададзена серыя «ОИ 42», нумары «000001- 015000».

Аб’ём эмісіі аблігацый сорак трэцяга выпуску складае 10 000 000 (дзесяць мільёнаў) еўра. Да адкрытага продажу прапаноўваюцца 10 000 (дзесяць тысяч) аблігацый. Аблігацыям нададзена серыя ОИ 43», нумары «000001-010000».
2.3. Намінальны кошт аблігацый
Намінальны кошт аблігацый сорак другога выпуску – 1000 (адна тысяча) долараў ЗША.

Намінальны кошт аблігацый сорак трэцяга выпуску – 1000 (адна тысяча) еўра.


2.4. Мэта выпуску аблігацый
Мэтай выпуску аблігацый з’яўляецца прыцягненне часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных асобаў для фарміравання рэсурснай базы.
Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы– рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
 

2.5. Інфармацыя аб забеспячэнні аблігацый
Аблігацыі выпускаюцца ў адпаведнасці з п.п. 1.8 п. 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер» па ўзгадненні з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у межах 80 працэнтаў нарматыўнага капіталу.

Агульны памер абавязацельстваў па аблігацыях не перавышае 80 працэнтаў нарматыўнага капіталу Банка.
Выпуск аблігацый узгоднены Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад «25» лістапада 2011г. № 538).

 

2.6. Перыяд правядзення адкрытага продажу аблігацый
Адкрыты продаж аблігацый ажыццяўляецца за грашовыя сродкі ў безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Перыяд адкрытага продажу з 12 снежня 2011 г. па 11 мая 2012 г. уключна.


2.7. Месца і час правядзення адкрытага продажу аблігацый
Адкрыты продаж аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў ажыццяўляецца ў ААТ “Белінвестбанк” (г Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат) на пазабіржавым рынку на працягу працоўнага часу (панядзелак – чацвер – з 8.30 да 17.30, пятніца – з 8.30 да 16.15) і (або)  на баржавым рынку ў адпаведнасці з рэгламентам гандлёвага дня ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
 

2.8. Тэрмін абарачэння аблігацый
Тэрмін абарачэння аблігацый – 731 дзень, з 12 снежня 2011 г. па 12 снежня 2013 г. уключна.
Пры разліку тэрміну абарачэння аблігацый дзень пачатку размяшчэння і дзень пачатку пагашэння аблігацый лічацца адным днём.
Абарачэнне аблігацый ажыццяўляецца ў вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і (або) на пазабіржавым рынку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Ажыццяўленне здзелак куплі-продажу аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты пачатку пагашэння аблігацый, а таксама да даты выплаты процентнага даходу.
 

2.9. Дата пачатку пагашення аблігацый
Дата пачатку пагашэння аблігацый – 12 снежня 2013 г.
 

2.10. Памер ці парадак вызначэння памеру даходу па аблігацыях і ўмовы яго выплаты
Даход па аблігацыях сорак другога і сорак трэцяга выпускаў вызначаны ў выглядзе працэнтнага даходу ў памеры 7 (сем) працэнтаў гадавых.
Разлік сумы працэнтнага даходу па аблігацыях ажыццяўляецца зыходзячы з фактычнай колькасці дзён у годзе – 365(366).
Выплата працэнтнага даходу ажыццяўляецца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў ў валюце наміналу на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Рэестр уладальнікаў аблігацый у мэтах выплаты працэнтнага доходу фарміруецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты выплаты працэнтнага даходу.
Велічыня працэнтнага даходу разлічваецца па наступнай формуле:

Нп x Пп Т365 Т366
Д = ------------------- x (------------ + -----------),
 100 365 366

дзе:

Д – працэнтны даход па аблігацыях, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацый;

Нп – намінальны кошт аблігацый;

Пп– стаўка даходў ў памеры 7 працэнтаў гадавых;

Т365 – колькасць дзён перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 365 дзён;

Т366 – колькасць дзён перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 366 дзён.

Працэнтны даход па аблігацыях за першы перыяд налічваецца з даты, наступнай за датай пачатку размяшчэння аблігацый, па дату яго выплаты ўключна.
Працэнтны даход па аблігацыях па другім і наступным перыядах, уключаючы апошні, налічваецца з даты, наступнай за датай выплаты доходу за папярэдні перыяд, па дату выплаты даходу за адпаведны перыяд (дату пагашэння).
Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях сорак другога і сорак першага выпускаў праводзіцца ўладальнікам аблігацый перыядычна ў адпаведнасці з графікам выплат працэнтнага даходу:

 

Нумар перыяду

Пачатак перыяду налічэння

Канец перыяду

Колькасць дзён перыяду

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый з мэтай выплаты працэнтнага даходу

1

13.12.2011

12.03.2012

91

12.03.2012

05.03.2012

2

13.03.2012

12.06.2012

92

12.06.2012

07.06.2012

3

13.06.2012

12.09.2012

92

12.09.2012

07.09.2012

4

13.09.2012

12.12.2012

91

12.12.2012

07.12.2012

5

13.12.2012

12.03.2013

90

12.03.2013

06.03.2013

6

13.03.2013

12.06.2013

92

12.06.2013

07.06.2013

7

13.06.2013

12.12.2013

183

12.12.2013

09.12.2013

У выпадку, калі выплата працэнтнага даходу прыпадае на непрацоўны дзень, даход выплачваецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём. Працэнты за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.
 

2.11. Парадак пагашэння аблігацый. Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый у мэтах пагашэння
Пры пагашэнні аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў іх уладальнікам выплачваецца намінальны кошт аблігацый і належны працэнтны даход у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пагашэнне аблігацый праводзіцца на падставе рэестра уладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу аблігацыі на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.   Рэестр уладальнікаў аблігацый фарміруецца па стане на 09.12.2013 г.
Пры гэтым не пазней працоўнага дня, наступнага за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты уладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаемых, якія пагашаюцца на рахунак "дэпо" эмітэнта.
У выпадку, калі дзень пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, пагашэнне аблігацый адбываецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём, па кошце роўным з  намінальнай вартасцю. Працэнты на суму пагашэння за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.12. Умовы і парадак набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння

Банк праводзіць набыццё аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў да даты пачатку іх пагашэння па намінальным кошце адначасова з выплатай налічанага даходу за мінулы перыяд у наступныя даты 12.06.2012 г., 12.12.2012 г., 12.06.2013 у любога іх уладальніка, які прадставіў заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з дадзеным Праспектам.
У выпадку, калі дзень набыцця аблігацый да даты пачатку іх пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, набыццё аблігацый адбываецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём, па цане роўнай з намінальным коштам. Працэнты на суму набытых аблігацый за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.
Для ажыццяўлення продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння ўладальнік аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў:
прадстаўляе ў ААТ «Белінвестбанк» (г. Мінск, пр. Машерава, 29, Цэнтральный апарат) заяву аб намеры ажыццявіць такі продаж аблігацый наступнага зместу:
поўнае найменне уладальніка аблігацый;
нумар выпуску і колькасць аблігацый, якія прадстаўлены да продажу да даты пачатку іх пагашэння;
найменне прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які будзе ажыццяўляць продаж аблігацый праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» - у выпадку продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»;
пагаджэнне з умовамі і парадкам набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння, якія ўтрымліваюцца ў зарэгістраваным Праспекце эмісіі аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў;
юрыдычны адрас і кантактныя тэлефоны заяўніка;
подпіс уладальніка аблігацый (упаўнаважанай асобы ўладальніка аблігацый).
Заява аб продажы аблігацый прадстаўляецца ў Банк не пазней за 10 (дзесяць) працоўных дзён да даты набыцця.
Заяву таксама можна перадаць па факсе (017)289-36-33 з абавязковай падачай яго арыгінала на працягу 2 (двух) дзён ад даты перадачы заявы па факсе;
У выпадку невыканання ўладальнікам аблігацый умоў, вызначаных дадзеным пунктам, набыццё аблігацый Банкам не ажыццяўляецца.
Пры гэтым не пазней працоўнага дня, наступнага за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты уладальніку аблігацый) грашовых сродкаў для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод грашовых сродкаў, якія пагацаюцца, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод аблігацый, якія пагашаюцца на рахунак “дэпо” эмітэнта.

2.13. Абарачэнне аблігацый на другасным рынку. Умовы і парадак датэрміновага пагашэння аблігацый.
Абарачэне аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў на другасным рынку ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам па каштоўных паперах.

Банк мае права ажыццяўляць набыццё аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў у тэрмін і па цане, устаноўленай па пісьмовай згодзе бакоў.
Банк можа ажыццяўляць наступныя аперацыі з набытымі аблігацыямі:
- продаж на другасным рынку па цане, вызначанай Банкам;
- датэрміновае пагашэнне аблігацый сорак другога і сорак трэцяга выпускаў – у выпадку набыцця Банкам усяго аб’ёму эміссіі аблігацый да даты іх пагашэння;
- іншыя дзеянні з набытымі аблігацыямі Банка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Датэрміновае пагашэнне сорак другога і сорак трэцяга выпускаў аблігацый ажыццяўляецца па рашэнні Праўлення Банка.

 

2.14. Цана продажу аблігацый, разлік бягучага кошту аблігацый

У дзень пачатку адкрытага продажу аблігацыі размяшчаюцца па цане, роўнай з намінальным коштам.
Пачынаючы з календарнага дня, наступнага за датай пачатку адкрытага продажу аблігацый, пакупнік (інвестар) выплачвае за адну аблігацыю намінальны кошт плюс накоплены працэнтны доход за бягучы перыяд, які разлічваецца па наступнай формуле:

 Нп x Пд Т365 Т366
Дн = -------------- x (------------ + -----------),
 100 365 366

дзе:

Дн – накоплены працэнтны даход;

Нп – намінальны кошт аблігацыі;

Пд– стаўка даходу ў памеры 7 працэнтаў гадавых;

Т365 – колькасць дзён перыяду налічэння працэнтнага даходу, што прыпадае на каляндарны год, які складаецца з 365 дзён;

Т366 – колькасць дзён перыяду налічэння працэнтнага даходу, што прыпадае на каляндарны год, які складаецца з 366 дзён.

Дзень пачатку размяшчэння працэнтных аблігацый ці дата выплаты апошнягя працэнтнага даходу і дзень разліку бягучага кошту працэнтных аблігацый лічацца адным днём.
Бягучы кошт аблігацый разлічваецца па формуле:

С=Нп+Дн,

дзе:

С – бягучы кошт аблігацыт;

Нп – намінальны кошт аблігацыі;

Дн – накоплены працэнтны даход.

Продаж аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты выплаты працэнтнага даходу.
 

2.15. Умовы і парадак вяртання сродкаў інвестарам пры забароне выпуску аблігацый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь,
Пры забароне выпуску аблігацый грашовыя сродкі, унесеныя для іх аплаты, вяртаюцца ўладальнікам аблігацый (інвестарам) не пазней месячнага тэрміну з дня прыняцця адпаведнага рашэння з выплатай працэнтаў за фактычны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі па аблігацыях сорак другога, сорак тэцяга выпускаў па працэнтнай стаўцы, роўнай 7 (сем) працэнтаў гадавых, у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.16. Дата і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аблігацый
Аблігацыі сорак другога выпуску зарэгістраваны ў Департаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь 08 снежня 2011г., рэгістрацыйны нумар 5-200-02-1303.
Аблігацыі сорак тэцяга выпуску зарэгістраваны ў Департаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь 08 снежня 2011г., рэгістрацыйны нумар 5-200-02-1304.

III. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭМІТЭНТА

3.1. Асноўныя паказчыкі фінансава-наспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

На 01.01.2009

На 01.01.2010

На 01.01.2011

на 01.10.2011

Нарматыўны капітал, млн. руб.

594 167,7

657 877,4

817 725,0

969 924,9

Нарматыўны капітал, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй, млн. руб.

617 000,5

665 181,6

887 466,1

-

Асноўныя сродкі па балансавай вартасці, з іх:

307 391,5

312 689,9

405 553,5

450 435,5

-будынкі і збудаванні

146 759,7

175 790,4

262 989,7

288 200,0

- вылічальная тэхніка і абсталяванне, іншыя асноўныя сродкі

82 832,8

101 092,0

121 557,0

138 636,1

- транспартныя сродкі

11 838,2

17 103,6

21 006,8

23 599,4

Балансавы (чысты) прыбытак

51 950,5

52 165,9

101 964,5

100 518,4

Дэбіторская запазычанасць

37 242,0

25 160,5

32 093,7

49 168,9

Крэдыторская запазычанасць, у тым ліку:

- пратэрмінаваная, па выплатах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды

39 460,9

-

11 626,9

-

16 289,2

-

45 742,2

-

Сума штрафных санкцый

2,7*

0,5*

3,8*

-

* - у частцы адміністрацыйнай і іншых відаў адказнасці за парушэнне падатковага заканадаўства.
 

3.2. Адміністрацыйная і іншыя віды адказнасці за парушэнне заканадаўства аб каштоўных паперах і падатковага заканадаўства па стане на  01.10.2011г.

Найменне дзяржаўнага органа, па рашэнні якога Банк прыцягнены да адказнасці

Від спагнання

Сума штрафу,

млн. руб.

Дэпартамент па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу

1,8

РАЗАМ:

 

1,8

3.3. Дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2009

на 01.01.2010

на 01.01.2011

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу

15,8

15,1

13,1

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй

16,3

15,2

14,1

Капітальныя ўкладаннні і незавершанае будаўніцтва, млн. руб.

12 433,9

8 591,5

39 822,8

Рэзервовы фонд, млн. руб.

28 357,6

33 857,7

39 074,8

Фонд пераацэнкі артыкулаў балансу, млн. руб.

88 383,9

95 539,9

165 398,6

Сума налічаных дывідэндаў, якая прыпадае на адну акцыю, руб.

10,0

5,0

8,0

Вартасць нарматыўнага капіталу, які прыпадае на адну акцыю, руб.

299

322

371

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, чал.

4164

4539

4092

Колькасць акцыянераў, асоб

11397

11389

11345

3.4. Від дзейнасці - банкаўская згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3.5. Звесткі аб долі Банка на рынку Рэспублікі Беларусь:

Паказчыкі

Статутны фонд

Капітал

Актывы

Крэдытныя ўкладанні

Дэпазіты кліентаў

Доля на 01.01.2010, %

4,0

5,1

6,1

5,4

8,1

Доля на 01.01.2011, %

3,7

4,7

5,7

5,8

8,7

 

IV. ПЛАНЫ РАЗВІЦЦЯ ЭМІТЭНТА

Дзейнасць ААТ «Белінвестбанк» у бліжэйшай перспектыве будзе арыентавана на павышенне ўстойлівасць і фінансавай трываласці Банка, фарміраванне рэсурснай базы, якая забяспечвае пашырэнне аб’ёмаў крэдытнай падтрымкі насельніцтва і арганізацый, развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва з кліентамі, павышэнне якасці паслуг Банка і іх даступнасць, аптымізацыю бізнес-працэсаў.
Стратэгія развіцця кліентскай базы мае на ўвазе захаванне і ўмацаванне пазіцый Банка ў асноўных сегментах рынку. Асаблівая ўвага будзе звернута на далейшае развіццё рознічнага накірунку.
Банк сканцэнтруе намаганні на стварэнні мэтавай структуры рэсурснай базы і фарміраванне рынку доўгатэрміновых укладаў за кошт аператыўнага рэагавання на патрэбы рынку і правядзенне ўзважанай працэнтнай і тарыфнай палітыкі.
Банк працягне паслядоўную крэдытную палітыку, арыентаваную на задавальненне патрэбаў у крэдытных рэсурсах прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва, правядзенне узважанай цэнавай палітыкі пры адначасовым захаванні прымальнага ўзроўню бяспекі.
Найбольшую актывізацыю атрымае дзейнасць у галіне крэдытавання суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу.
У галіне знешнеэканамічнай дзейнасці работа будзе арыентавана на ўмацаванне іміджу Банка на міжнародным узроўні, працягнецца далейшае супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі па павелічэнні аб’ёмаў замежных інвестыцый і крыніц фінансавання знешнегандлёвых аперацый.
З мэтай прыцягнення часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных і фізічных асоб, нарошчвання рэсурснай базы, Банк будзе працягваць актыўную работу па выпуску і размяшчэнні аблігацый, дэпазітных і ашчадных сертыфікатаў.
Асноўным накірункам інвесціравання на фондавым рынку будуць каштоўныя паперы Міністэрства фінансаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, банкаў і юрыдычных асоб.
Банк працягне аказанне паслуг па арганізацыі выпуску аблігацый юрыдычных асоб, а таксама пошук кліентаў па аказанні ім дадзеных паслуг.
Банк працягне працу па захаванні пазіцый на рынку банкаўскіх пластыкавых картак за кошт масавай іх эмісіі, пашырэння спектра плацяжоў, даступных да аплаты пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак у філіялах Банка і сеткі самаабслугоўвання, у тым ліку і за кошт функцыянавання Адзінай разліковай  і інфармацыйнай прасторы. Банк плануе пашырэнне спектра безнаяўных плацяжоў, даступных трымальнікам картак у сетцы устройств самабслугоўвання і альтэрнатыўных каналах доступу (SMS-банкінг, Мабільны банкінг).
Кадравая палітыка Банка будзе арыентавана на далейшае павышение дзелавой актыўнасці і рост кваліфікацыі кадравага патэнцыялу, далейшае ўдасканальванне структуры Банка.
Асноўнымі накірункамі развіцця ААТ «Белінвестбанк» на 2011 год, зацерджанымі агульным Сходам акцыянераў Банка 24 сакавіка 2011 года (пратакол № 3), у якасці асноўных накірункаў дзейнасці і параметраў развіцця Банка вызначаны:
далейшая аптымізацыя (дыверсіфікацыя) структуры актыўна-пасіўных аперацый;
узмацненне маркетынгавай дзейнасці і яе шчыльная інтэграцыя з бізнес-накірункамі;
максімальная арыентаванасць на кліента, далейшае развіццё і ўкараненне новых банкаўскіх тэхналогій і паслуг, якаснае абслугоўванне кліентаў;
удасканаленне сістэмы кіравання рызыкамі і методык ацэнкі іх велічынь;
арыентацыя працэнтнай палітыкі на забеспячэнне устойлівага узроўню рэнтабельннасці банкаўскіх прадуктаў, эфектыўнае кіраванне прыцягненымі і ўласнымі рэсурсамі, на мінімізацыю працэнтнай рызыкі;
далейшае развіццё функцыянальных комплексаў і падсістэм па розных накірунках дзейнасці на прынцыпах аўтсорсінга бізнес-працэсаў;
рост ресурснага патэнцыялу не менш чым на 29 працэнтаў, у тым ліку за кошт сродкаў юрыдычных асоб – не менш чым на 27 працэнтаў, фізічных асоб – не менш чым на 34 працэнты;
павышэнне ўзроўню капіталізацыі шляхам нарошчвання нарматыўнага капіталу не менш чым на 16 працэнтаў;
павелічэнне крэдытных аперацый з кліентамі не менш чым на 33 праценты;
падтрыманне долі праблемных актываў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, не вышэй за 8 працэнтаў.
Прагноз фінансавых вынікаў на тры гады: 2011 год – 125,0 млрд. рублёў, 2012 год – 150,0 млрд. рублёў, 2013 – 190,0 млрд. рублёў.