Перайсці да зместу

Праспект эмісіі 53-го выпуску

ПРАСПЕКТ ЭМІСІІ АБЛІГАЦЫЙ

адкрытага акцыянернага таварыства

«Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»

(ААТ «Белінвестбанк»)

(пяцьдзясят трэці выпуск)

 

I . АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ЭМІТЭНЦЕ

1.1. Поўнае і скарочанае найменне эмітэнта

• на рускай мове:
поўнае – открытое акционерное общество «Белорусский банк развития и реконст­рукции «Белинвестбанк»
скарочанае – ОАО «Белинвестбанк»

• на беларускай мове:
поўнае – адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк»

скарочанае – ААТ «Белiнвестбанк».

1.2. Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк» (далей «Банк» альбо ААТ «Белінвестбанк») зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2001 года за № 807000028, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 3 верасня 2001 года.

1.3. Месца знаходжання эмітэнта, тэлефон, факс, электронны адрас

Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29

Тэлефон (017)289 35 89, факс (017)289 36 70

Электронны адрас (е-mail):

1.4. Згодна са Статутам Банк мае адно прадстаўніцтва, а таксама 5 філіялаў, размешчаных у розных абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь:

Галаўны філіял па Брэстскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
224030, г. Брэст, вул. Савецкая, 50

Галаўны філіял па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 22/16

Галаўны філіял па Гомельскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 7

Галаўны філіял па Гродзенскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
230023, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 3

Галаўны філіял па Магілёўскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»
212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 29-а

Прадстаўніцтва ААТ «Белінвестбанк» у Рэспубліцы Польшча
Рэспубліка Польшча, г. Варшава, вул. Красіцкага, 12 а, к.1

1.5. Органы кіравання эмітэнта, іх колькасны склад, паўнамоцтвы

1.5.1. Вышэшым органам кіравання Банка з’яўляецца агульны Сход акцыянераў (далей – Сход), колькасць акцыянераў Банка – 11338 (па стане на 01.11.2011 г.). Да выключнай кампетэнцыі Сходу належыць:
змяненне Статута Банка;

змяненне памеру статутнага фонду Банка;

выбранне членаў Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам паўнамоцтвы члена (членаў) Назіральнага савета Банка спыняюцца датэрмінова без прыняцця рашэння Сходу;

зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў, размеркаванне прыбыткаў і страт Банка пры наяўнасці і з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі Банка і аўдытарскага заключэння;

рашэнне аб рэарганізацыі і аб зацвярджэнні перадатачнага акта альбо раздзяляльнага балансу;

рашэнне аб ліквідацыі Банка, стварэнне ліквідацыйнай каміссіі, прызначэнне яе старшыні і зацвярджэнне ліквідацыйнага балансу (у тым ліку прамежкавага), акрамя выпадкаў, калі рашэнне аб ліквідацыі Банка прынята Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь ці судом у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

вызначэнне памеру ўзнагароджанняў і кампенсацый выдаткаў членам Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх абавязкаў;

зацвярджэнне ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах», лакальных нарматыўных прававых актаў Банка;

дазвол іншым органам кіравання Банка на прыняцце рашэнняў па асобных пытаннях, якія не належаць да выключнай кампетэнцыі Сходу;

вызначэнне парадку вядзення Сходу, у частцы, не ўрэгуляванай заканадаўствам, Статутам Банка і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, зацверджанымі (прынятымі) Сходам;

прыняцце рашэння аб выпуску акцый і зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, праспекта эміссіі акцый, змяненняў і дапаўненняў у іх;

зацвярджэнне вынікаў падпіскі на акцыі дадатковага выпуску;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам акцый уласнага выпуску;

прыняцце рашэння аб змяненні колькасці акцый без змянення памеру статутнага фонда шляхам абмену дзвюх ці больш акцый таварыства на адну новую акцыю змененай намінальнай вартасці такой жа катэгорыі (тыпу) (кансалідацыі акцый) альбо абмену адной акцыі таварыства на дзве ці больш акцый змененай намінальнай вартасці такой жа катэгорыі (тыпу) (драблення);

прыняцце рашэння аб выплаце дывідэндаў па выніках першага квартала, паўгоддзя, дзевяці месяцаў і па выніках года пасля заканчэння адпаведнага перыяду;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка коштам пяцьдзясят і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, а таксама рашэнне аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка коштам дваццаць і больш працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка ў выпадку, калі рашэнне аб такой здзелцы не прынята Назіральным саветам Банка ў адпаведнасці з патрабаваннямі Статута Банка і заканадаўствам. Рашэнне Сходу аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія выконваюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці, а таксама ў выпадках, вызначаных Прэзідентам Рэспублікі Беларусь;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой зацікаўлены афіліраваныя асобы Банка ў выпадку, калі кошт маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі ці некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэння сходу аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі грунтоўна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці.

Пытанні, якія належаць да выключнай кампетэнцыі Сходу, не могуць перадавацца для вырашэння Назіральнаму савету Банка, Праўлення Банка.

У выпадку неабходнасці Сход мае права прыняць да разгляду любое пытанне, звязанае з дзейнасцю Банка.

1.5.2. Для агульнага кіраўніцтва дзейнасцю Банка ў перыяд паміж Сходамі і кантроля за работай Праўлення Банка ствараецца Назіральным саветам Банка (далей – Назіральны савет) у колькасці адзінаццаці чалавек, сябры якой штогадова абіраюцца на Сходзе кумулятыўным галасаваннем.

Да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савет належаць:

вызначэнне асноўных накірункаў дзейнасці Банка;

зацвярджэнне стратэгіі развіцця Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні (рэарганізацыі, ліквідацыі) юрыдычных асоб, аб удзеле Банка ў юрыдычных асобах, саюзах і асацыяцыях, іншых некамерцыйных арганізацыях, а таксама аб’яднаннях у форме фінансава-прамысловых і іншых гаспадарчых груп (холдынгаў);

рашэнне аб стварэнні і закрыцці філіялаў, зацвярджэнне тыпавога палажэння аб філіяле Банка;

рашэнне аб стварэнні і закрыцці прадстаўніцтв і зацвярджэнне палажэнняў аб іх;

прызначэнне старшыні Праўлення Банка і вызваленне яго ад пасады;

выбранне сяброў Праўлення Банка і датэрміновае скасаванне іх паўнамоцтваў, зацвярджэнне палажэння аб Праўленні Банка;

зацвярджэнне ацэнкі вартасці неграшовых укладаў у статутны фонд Банка на падставе заключэння аб ацэнцы і (ці) экспертызы сапраўднасці ацэнкі вартасці неграшовага ўклада;

рашэнне аб прадстаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

скліканне гадавога Сходу і рашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем;

прыняцце рашэння аб выпуску Банкам каштоўных папер, за выключэннем прыняцця рашэння аб выпуску акцый;

зацвярджэнне рашэння аб выпуску эмісійных каштоўных папер, за выключэннем зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, зацвярджэнне праспекта эмісій каштоўных папер, за выключэннем акцый, змяненняў і (ці) дапаўненняў у іх;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам каштоўных папер уласнага выпуску, за выключэннем прыняцця рашэння аб набыцці акцый;
зацвярджэнне рэгламента работы Банка з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер;

зацвярджэнне кошту маёмасці Банка ў выпадках ажыццяўлення буйной здзелкі і здзелкі, у здзяйсненні якой зацікаўлены афіліраваныя асобы, выяўленне аб’ёмаў выпуску каштоўных папер, а таксама ў іншых вызначаных заканадаўствам альбо Статутам Банка выпадках неабходнасці выяўлення кошту маёмасці Банка, для ажыццяўлення здзелкі з якім патрабуецца рашэнне Сходу ці Назіральнага савета;

выяўленне рэкамендаванага Сходу памера ўзнагароджанняў і кампенсацый выдаткаў членам Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх функцыянальных абавязкаў;

выяўленне рэкамендаванага памеру дывідэндаў і тэрміну іх выплаты;

зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць выкарыстанне фондаў Банка, што фарміруюцца з прыбыткаў па нарматывах, зацверджаных Сходам;

прыняцце рашэнняў аб выкарыстанні рэзервовых і іншых фондаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб авансавых адлічэннях з прыбыткаў бягучага года ў фонды Банка ў адпаведнасці з зацверджанымі Сходам нарматывамі;

зацвярджэнне сметы прыбыткаў і выдаткаў Банка на чарговы год і кантроль за яе выкананнем;

зацвярджэнне плана фінансавання капітальных укладанняў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне палажэнняў, што рэгламентуюць правядзенне Банкам выдаткаў, якія не ўлічваюцца ў складзе выдаткаў Банка пры падаткаабкладанні прыбыткаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць банка Банка коштам ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка. Рашэнне Назіральнага савета аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія ажыццяўляюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай дзейнасці;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой зацікаўлены афіліраваныя асобы Банка у выпадку, калі кошт маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі ці некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавой вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэння Назіральнага савета аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі грунтоўна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці.

зацвярджэнне арганізацыйнай структуры Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе парадак давання пазыкі работнікам Банка для набыцця і будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля, альбо пагашэнне крэдытаў, дадзеных работнікам на гэтыя мэты;

зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі і ўмоў дамовы з аўдытарскай арганізацыяй;

прызначэнне і вызваленне ад пасады кіраўніка структурнага падраздзялення Банка, якое ажыццяўляе функцыі ўнутранага аўдыта (далей – служба ўнутранага аўдыта).

Да кампетэнцыі Назіральнага савета належыць:

разгляд пытанняў эфектыўнасці дзейнасці Банка;

разгляд пытанняў эфектыўнасці функцыянавання сістэмы ўнутранага кантролю;

папярэдні разгляд усіх пытанняў, якія падлягаюць разгляду на Сходзе;

зацвярджэнне палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў створаных рэзерваў;

зацвярджэнне ў цэлым по Банку нарматываў на правядзенне асобных выдаткаў, якія не ўлічваюцца ў складзе выдаткаў пры падаткаабкладанні прыбыткаў, у адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка;

зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, схільных да крэдытнай рызыкі, за выключэннем аперацый з банкамі-контрагентамі, у межах вызначанага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь максімальнага памеру крэдытнай рызыкі на аднаго даўжніка (группу ўзаемазвязаных даўжнікоў) і прыняцце рашэнняў па гэтых пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;

зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па адчужэнні маёмасці Банка, перадачы маёмасці ў заклад і прыняцця рашэнняў па гэтых пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;

зацвярджэнне палажэння аб бесперапынным прафесійным навучанні работнікаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні фондаў банкаўскага кіравання, зацвярджэнне інвестыцыйных дэкларацый і правіл фондаў банкаўскага кіравання, змяненняў і дапаўненняў у іх;

зацвярджэнне плана правядзення службай унутранага аўдыту комплексных праверак адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка на год;

разгляд вынікаў гаспадарча-фінансавай дзейнасці даччыных юрыдычных асоб Банка і зацвярджэнне праграм іх развіцця.

Назіральны савет разглядае таксама і іншыя пытанні, апроч аднесеных да кампетэнцыі (у тым ліку надзвычайнай) Сходу. Пытанні, аднесеныя да надзвычайнай кампетэнцыі Назіральнага савета не могуць быць перададзены ёю на рашэнне Праўлення Банка, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.5.3. Выканаўчым органам Банка з’яўляецца калегіяльны выканаўчы орган – Праўленне Банка (далей – Праўленне). Праўленне складаецца з адзінаццаці чалавек, уключаючы старшыню Праўлення. Праўленне:

ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка;

арганізуе выкананне рашэнняў Сходу і Назіральнага савета;

папярэдне абмяркоўвае пытанні, якія падлягаюць разгляду Сходам і Назіральным саветам, рыхтуе ў сувязі з гэтым неабходныя дакументы;

разглядае пытанні, звязаныя з бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Банка;

забяспечвае стварэнне і функцыянаванне эфектыўнай сістэмы ўнутранага кантролю шляхам распрацоўкі і зацвярджэння адпаведных лакальных нарматыўных прававых актаў Банка, кантролю за рызыкамі і ліквідацыяй выяўленых парушэнняў і недахопаў у функцыянаванні сістэмы ўнутранага кантролю;

разглядае гадавую справаздачу, бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытках і стратах, справаздачу аб змяненні капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў перад прадстаўленнем іх Назіральнаму савету, Рэвізійнай камісіі Банка і Сходу;

разглядае праекты палажэнняў і іншых лакальных нарматыўных прававых актаў Банка перад прадстаўленнем іх адпаведнаму органу кіравання Банка на разгляд і зацвярджэнне;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, за выключэннем зацверджаных іншымі ўпаўнаважанымі органамі Банка;

прымае рашэнні па адчужэнні маёмасці Банка і распараджэнні сродкамі Банка ў межах нарматываў, зацверджаных Назіральным саветам;

прымае рашэнні па інвестыцыях Банка, звязаных з развіццём і ўмацаваннем матэрыяльна-технічнай базы Банка, у межах плана фінансавання капітальных укладанняў;

прымае рашэнні па пераразмеркаванні сум па артыкулах сметы прыбыткаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка, з улікам вытворчай неабходнасці ў межах паўнамоцтваў, дадзеных Назіральным саветам;

разглядае выкананне сметы прыбыткаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка;

прымае рашэнні па пытаннях выдачы Банкам крэдытаў, гарантый і паручыцельстваў, а таксама перадачы маёмасці ў заклад у межах нарматываў, зацверджаных Назіральным саветам;

разглядае ўнесеныя старшынёй Праўлення матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка, і прымае па іх рашэнні;

мае права патрабаваць склікання і правядзення пазачарговага Сходу;

разглядае іншыя пытанні, якія не маюць дачынення згодна са Статутам Банка да кампетэнцыі Сходу альбо Назіральнага савета, а таксама перададзеныя Назіральным саветам для вырашэння Праўленнем.

Старшыня Праўлення ўзначальвае Праўленне і з’яўляецца кіраўніком Банка.

Старшыня Праўлення:

кіруе дзейнасцю Праўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Праўленне задач;

у межах сваёй кампетэнцыі без даверанасці дзейнічае ад імя Банка: прадстаўляе яго інтарэсы (у тым ліку ў органах кіравання іншых юрыдычных асоб, удзельнікамі якіх з’яўляецца Банк, ва ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой), заключае дамовы і ажыццяўляе іншыя здзелкі ад імя Банка і інш.;

падпісвае ўсе дакументы па пытаннях дзейнасці Банка, у тым ліку неабходныя для прадстаўлення ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і іншыя ўпаўнаважаныя органы, за выключэннем дакументаў, паўнамоцтвы на падпісанне якіх перададзены ім іншым службовым асобам Банка, альбо падпісаннне якіх аднесена заканадаўствам і Статутам Банка да кампетэнцыі іншых асоб;

выдае даверанасць ад імя Банка;

распараджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасцю і сродкамі Банка ў межах, якія ўстанаўлівае Назіральны савет і Праўленне;
выдае загады (распараджэння) і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Банка;

зацвярджае структуру і штатны расклад Банка;

вырашае пытанні падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў;

прымае на працу і звальняе работнікаў Банка, ужывае да іх меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання;

размяркоўвае абавязкі сярод намеснікаў і іншых работнікаў Банка;

разглядае матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і, пры неабходнасці, выносіць іх на разгляд Праўлення;

старышнствуе на пасяджэннях Праўлення;

падпісвае пратаколы пасяджэнняў Праўлення.

1.6. Спіс членаў Назіральнага савета і Праўлення Банка

Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння

Адукацыя

Пасада

1

2

3

Калінін Анатолій Мікалаевіч, 1959

Вышэйшая, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

1995 г. – 2009 г. – дырэктар Баранавіцкага водаканала з

2009 г. – 2010 г. – Памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па г. Мінску.

Зараз – Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Вежнавец Уладзімір Васільевіч, 1951

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, таваразнаўства

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Універмаг «Цэнтральны», г. Магілёў

Верамеева Наталля Віктараўна, 1964

Вышэйшая, Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія хлебапекарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці;

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапекарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам», г. Гомель

Мартынаў Мікалай Васільевіч, 1957

Вышэйшая, Беларускі інстытут паліталогіі і сацыяльных адносін, палітолаг

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», г. Віцебск

Маціевіч Віктар Аркадзьевіч, 1962

Вышэйшая, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс»

Надольны Тарас Юр’евіч, 1976

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантура Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта

з 2007г. па 2010г. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый.

З лістапада 2010г. па цяперашні час - намеснік Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч, 1967

Вышэйшая, Расійская ваенна-медыцынская акадэмія імя Кірава

З 2006г. – сакавік 2011г. – дырэктар ТАА «Біаком»

З сакавіка 2011г. – май 2011г. – в.а. дырэктара ААТ «Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва»

З мая 2011г. па жнівень 2011г. -дырэктар ААТ «Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва»

З 22.08.2011 – намеснік дырэктара па інвестыцыях ТАА «Біаком» г. Гродна

Сягравец Вячаслаў Уладзіміравіч, 1948

Вышэйшая, Брэстскі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Біартрас», г. Мінск

Шалонік Яўгеній Аляксеевіч, 1951

Вышэйшая, Брэстскі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»

Шульга Уладзімір Эдвардавіч, 1960

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей

На працягу апошніх трох гадоў - Старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай вытворчасці

Янчарскі Іван Баляслававіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «МАПІД»

Кавалеўскі Сяргей Пятровіч, 1965

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

З 05.09.2012 – в.а. старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» (пратакол Назіральнага савета ад 05.09.2012 № 55)

Прыма Мікалай Феафанавіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, эканоміка і арганізацыя будаўніцтва строительства

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Каралёва Тамара Іванаўна, 1957

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Сакірка Андрэй Уладзіміравіч, 1974

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, міжнародныя эканамічныя адносіны

З 01.01.2009г. да 03.01.2011г. – дырэктар дэпартамента па працы з насельніцтвам

З 03.01.2011г. да 09.04.2012г. – дырэктар дэпартамента крэдытнай рызыкі

З 09.04.2012г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Тамашэвіч Уладзімір Баляслававіч, 1959

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Міхальчук Васілій Максімавіч, 1956

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г.- 21.04.2012 – кіраўнік Галаўнога філіяла па Брэстскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

З 21.04.2012 – кріаўнік дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Брэстскай вобласці

Ванкевіч Уладзімір Анатольевіч,

1961

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, планаванне прамысловасці

З верасня 2001 г. – 01.07.2012 кіраўнік Галаўнога філіяла па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

З 01.07.2012 – кріаўнік дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці

Тамковіч Раман Рамановіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства

З ліпеня 2002г. па ліпень 2010г. – начальнік юрыдычнага ўпраўлення управления

З жніўня 2010г. па цяперашні час – дырэктар юрыдычнага дэпартамента

1.7. Спіс акцыянераў, якія маюць пяць і больш працэнтаў ад агульнай колькасці акцый:

Найменне акцыянера

Месца знаходжання

Колькасць прыналежных (у тым ліку акцый, якія галасуюць (простых (зычайных)) акцый, шт.

Памер долі ў статутным фондзе, %

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

220005, г. Мінск, зав. Чырвоназорны, 12

2 544 019 005

(2 543 644 740)

89,67

1.8. Доля дзяржавы ў статутным фондзе Банка складае 96,25 %, складаецца з 2 730 772 097 акцый.

Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

1.9. Звесткі аб інвестыцыях у статныя фонды іншых юрыдычных асоб з доляй, роўнай пяці і больш працэнтам статутнага фонда:

Найменне юрыдычнай асобы

Сума інвесціраваных сродкаў, млн. руб.

Колькасць акцый, шт.

Доля ў статутным фондзе, %

1. ААТ «Гродзенская пальчаткавая фабрыка «Акцэнт»

44,1

44100

5,0

2. СЗАТ «БелінвестЭска»

53,0

460

46,0

3. СП ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка»

47,8

10664

5,0

4. ЗАТ «ГАРЫЗОНТ-БЕЛІНВЕСТ-ДЭВЕЛОПЕР»

196,0

49

49,0

5. ЗАТ «Белбізнеслізінг»

8,6

950

95,0

6. ТАА «Аграфірма «ФАЛІЧЫ»

16495,0

уклад у статутны фонд

99,9948

7. ТАА «БЕЛІНВЕСТ-інжынірынг»

48,0

уклад у статутны фонд

60,0

8. ООО «Кафэ Прэм’ера»

477,5

уклад у статутны фонд

93,874

1.10. Найменне дэпазітарыя, які абслугоўвае эмітэнта, яго месцазнаходжанне, дата, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі і найменне органа, які яго зарэгістраваў, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Дэпазітарыем, які абслугоўвае эмітэнта, з’яўляецца структурнае падраздзяленне Банка, размешчанае па адрасе: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29.

Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь выдана ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1103.

Тэрмін дзеяння ліцэнзіі – да 16.03.2014.

1.11. Паслугі пабочных прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь Банкам не выкарыстоўваюцца

1.12. Памер зарэгістраванага статутнага фонда Банка складае 567 408 362 600 (пяцьсот шэсцьдзясят сем мільярдаў чатырыста восем мільёнаў трыста шэсцьдзясят дзве тысячы шэсцьсот) беларускіх рублёў, які падзелены на 2 837 041 813 (два мільярда восемсот трыццаць сем мільёнаў сорак адну тысячу восемсот трынаццаць) акцый, у тым ліку 2 825 914 229 (два мільярда восемсот дваццаць пяць мільёнаў дзевяцьсот чатырнаццаць тысяч дзвесце дваццаць дзевяць) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адзінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 200 (дзвесце) беларускіх рублёў кожная.

Уса акцыі, якія выпусціў ААТ «Белінвестбанк» поўнасцю аплачаны і размеркаваны паміж акцыянерамі.

1.13. Публікацыя гадавой справаздачы Банка разам з аўдытарскім заключэннем у складзе, які вызначае заканадаўства, ажыццяўляецца ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней за 25 красавіка года, наступнага за справаздачным.

Бухгалтарская справаздачнасць Банка разам з аўдытарскім заключэннем за 2011 год у складзе, вызначаным заканадаўствам, апублікавана ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» ад 5 красавіка 2012 года № 64.

Публікацыя інфармацыі аб прынятым рашэнні аб реарганізацыі або ліквідацыі Банка ці аб распачынанні ў адносінах Банка правядзення справы аб банкруцтве, аб унесеных змяненнях у праспект эміссіі ажыццяўляецца перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней 7 дзён з даты надыходу вышейпаказанай падзеі.

II. ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРОДАЖУ АБЛІГАЦЫЙ

2.1. Дата прыняцця рашэння аб выпуску аблігацый і найменне органа, які прыняў рашэнне

Рашэнне аб пяцьдзясят трэцім выпуску аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральнай радай ААТ «Белінвестбанк» 21 верасня 2012г. (пратакол № 60).

2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый

Форма выпуску аблігацый – працэнтныя, імянныя, у бездакументарнай форме (у выглядзе запісаў на рахунках), неканверсоўныя.

Аб’ём эмісіі аблігацый пяцьдзясят тэцяга выпуску складае 200 000 000 000 (дзвесце мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапаноўваюцца 2 000 000 (два мільёна) аблігацый. Аблігацыям нададзена серыя «ОИ 53», нумары «0000001-2000000».

2.3. Намінальны кошт аблігацый

Намінальны кошт аблігацый – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

2.4. Мэта выпуску аблігацый і кірункі выкарыстання сродкаў, атрыманых ад размяшчэння аблігацый

Мэтай выпуску аблігацый з’яўляецца прыцягненне часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных асобаў для фарміравання рэсурснай базы.

Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы – рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

2.5. Інфармацыя аб забеспячэнні аблігацый

Аблігацыі выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер» па ўзгадненні з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у межах 80 працэнтаў нарматыўнага капіталу.

Агульны памер абавязацельств па аблігацыях не перавышае 80 працэнтаў нарматыўнага капіталу Банка.

Выпуск аблігацый узгоднены Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад «12» кастрычніка 2012г. № 525).

2.6. Перыяд правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый ажыццяўляецца за грашовыя сродкі ў безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Перыяд адкрытага продажу з 02 лістапада 2012 г. па 25 красавіка 2013 г. уключна.

2.7. Месца і час правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый пяцьдзясят трэцяга выпуску ажыццяўляецца ў

ААТ “Белінвестбанк” (г Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат) на пазабіржавым рынку на працягу працоўнага часу (панядзелак – чацвер – з 8.30 да 17.30, пятніца – з 8.30 да 16.15) і (або) на баржавым рынку ў адпаведнасці з рэгламентам гандлёвага дня ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

2.8. Тэрмін абарачэння аблігацый
Тэрмін абарачэння аблігацый – 1826 дзён, з 02 лістапада 2012 г. па 02 лістапада 2017 г. уключна.

Пры разліку тэрміну абарачэння аблігацый дзень пачатку размяшчэння і дзень пачатку пагашэння аблігацый лічацца адным днём.

Абарачэнне аблігацый ажыццяўляецца ў вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і (або) на пазабіржавым рынку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Абарачэнне аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты іх пагашэння.

Аблігацыі не абарочваюцца на працягу 3 (трох) працоўных дзён, якія папярэднічаюць дню выплаты працэнтнага даходу па іх.

2.9. Дата пачатку пагашення аблігацый

Дата пачатку пагашэння аблігацый – 02 лістапада 2017 г.

2.10. Памер ці парадак вызначэння памеру даходу па аблігацыях і ўмовы яго выплаты

Даход па аблігацыях пяцьдзясят трэцяга выпуску вызначаны ў выглядзе працэнтнага даходу ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення).

Разлік сумы працэнтнага даходу па аблігацыях ажыццяўляецца зыходзячы з фактычнай колькасці дзён у годзе – 365(366).

Выплата працэнтнага даходу ажыццяўляецца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў ў валюце наміналу на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Велічыня працэнтнага даходу разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пп1 х Т1(365) ) + (Нп х Пп2 х Т2(365) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(365))

Д = ------------------------------------------------------------------------------------ +

365 х 100

(Нп х Пп1 х Т1(366) ) + (Нп х Пп2 х Т2(366) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(366))

+ -------------------------------------------------------------------------------------- ,

366 x 100

дзе:

Д – працэнтны даход па аблігацыях, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацый (беларускіх рублёў);

Нп – намінальны кошт аблігацый;

Пп1, Пп2, Ппn – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага доходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;

Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 365 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменная;

Т1(366), Т2(366), Тn(366)– колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 366 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменная.

Працэнтны даход па аблігацыях за першы перыяд налічваецца з даты, наступнай за датай пачатку размяшчэння аблігацый, па дату яго выплаты ўключна.

Працэнтны даход па аблігацыях па другім і наступным перыядах, уключаючы апошні, налічваецца з даты, наступнай за датай выплаты доходу за папярэдні перыяд, па дату выплаты даходу за адпаведны перыяд (дату пагашэння).

Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях пяцьдзясят трэцяга выпуску праводзіцца ўладальнікам аблігацый перыядычна ў адпаведнасці з графікам выплат працэнтнага даходу:

 

Нумар перыяду

Пачатак перыяду налічэння

Канец перыяду налічэння

Колькасць дзён перыяду налічэння

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый з мэтай выплаты працэнтнага даходу

1

03.11.2012

02.02.2013

92

02.02.2013

30.01.2013

2

03.02.2013

02.05.2013

89

02.05.2013

29.04.2013

3

03.05.2013

02.08.2013

92

02.08.2013

30.07.2013

4

03.08.2013

02.11.2013

92

02.11.2013

30.10.2013

5

03.11.2013

03.02.2014

93

03.02.2014

29.01.2014

6

04.02.2014

02.05.2014

88

02.05.2014

29.04.2014

7

03.05.2014

04.08.2014

94

04.08.2014

30.07.2014

8

05.08.2014

02.11.2014

90

02.11.2014

29.10.2014

9

03.11.2014

02.02.2015

92

02.02.2015

29.01.2015

10

03.02.2015

02.05.2015

89

02.05.2015

29.04.2015

11

03.05.2015

03.08.2015

93

03.08.2015

29.07.2015

12

04.08.2015

02.11.2015

91

02.11.2015

29.10.2015

13

03.11.2015

02.02.2016

92

02.02.2016

30.01.2016

14

03.02.2016

02.05.2016

90

02.05.2016

28.04.2016

15

03.05.2016

02.08.2016

92

02.08.2016

30.07.2016

16

03.08.2016

02.11.2016

92

02.11.2016

28.10.2016

17

03.11.2016

02.02.2017

92

02.02.2017

30.01.2017

18

03.02.2017

02.05.2017

89

02.05.2017

27.04.2017

19

03.05.2017

02.08.2017

92

02.08.2017

28.07.2017

20

03.08.2017

02.11.2017

92

02.11.2017

30.10.2017

У выпадку, калі выплата працэнтнага даходу прыпадае на непрацоўны дзень, даход выплачваецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём. Працэнты за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.11. Парадак пагашэння аблігацый. Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэт пагашэння

Пры пагашэнні аблігацый пяцьдзясят трэцяга выпуску іх уладальнікам выплачваецца намінальная вартасць аблігацыі і належны працэнтны даход у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пагашэнне аблігацый праводзіцца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу аблігацыі на рахункі ўладальнікаў аблігацый ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэестр уладальнікаў аблігацый фарміруецца паводле стану на 30.10.2017 г.

Пры гэтым не пазней за працоўны дзень, наступны пасля дня пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты ўладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаных аблігацый на рахунак “дэпо” эмітэнта.

У выпадку, калі дзень пагашэння выпадае на непрацоўны дзень, пагашэнне аблігацый ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны пасля непрацоўнага дня, па кошце, роўным намінальнай вартасці. Працэнты на суму пагашэння за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.12. Умовы і парадак набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння

Банк набывае аблігацыі пяцьдзясят трэцяга выпуску да даты пачатку іх пагашэння па намінальнай вартасці адначасова з выплатай налічанага даходу за скончаны перыяд у наступныя даты: 02.05.2013, 02.11.2013, 02.05.2014, 02.11.2014, 02.05.2015, 02.11.2015, 02.05.2016, 02.11.2016, 02.05.2017 у любого іх уладальніка, які прадставіць заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з гэтым Праспектам.

У выпадку, калі дзень набыцця аблігацый да даты іх пагашэння выпадае на непрацоўны дзень, набыццё аблігацый ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны пасля непрацоўнага дня, па кошце, роўным намінальнай вартасці. Працэнты на суму пагашэння за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

Для ажыццяўлення продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння ўладальнік аблігацый пяцьдзясят трэцяга выпуску прадстаўляе ў ААТ «Белiнвестбанк» (г. Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат) заяву аб намеры ажыццявіць такі продаж аблігацый наступнага зместу:

поўнае найменне ўладальніка аблігацый;

нумар выпуску і колькасць аблігацый на продаж да даты пачатку іх пагашэння;

найменне прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які будзе ажыццяўляць продаж аблігацый праз гандлёвую сістэму ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа” – у выпадку продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа”;

згоду з умовамі і парадкам набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння, выкладзенымі ў зарэгістраваным Праспекце эмісіі аблігацый пяцьдзясят трэцяга выпуску;

месца знаходжання (юрыдычны адрас) і кантактныя тэлефоны заяўніка, банкаўскія рэквізіты;

подпіс уладальніка аблігацый (упаўнаважанай асобы ўладальніка аблігацый).

Заява аб продажы аблігацый падаецца ў Банк не пазней, чым за 3 (тры) працоўныя дні да даты набыцця.

Заява можа быць перададзена па факсе (017)289-36-33 з абавязковым пацверджаннем яе арыгіналам на працягу 2 (двух) дзён ад даты перадачы заявы па факсе.

У выпадку невыканання ўладальнікам аблігацый умоў, пералічаных вышэй, набыццё аблігацый Банкам не ажыццяўляецца.

Пры продажы Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння на пазабіржавым рынку ўладальнік аблігацый абавязаны ажыццяўляць перавод пагашаных аблігацый на рахунак “дэпо” эмітэнта не пазней за працоўны дзень, наступны пасля дня пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты ўладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэня аблігацый.

Для продажу Банку аб лігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа” ўладальнік аблігацый абавязаны забяспечыць наяўнасць аблігацый не пазней за 15.00 гадзін дня продажу Банку на адпаведным раздзеле свайго гандлёвага рахунка “дэпо”.

Банк мае права ажыццяўляць набыццё аблігацый пяцьдзясят трэцяга выпуску да даты іх пагашэння і ў іншыя тэрміны, але не раней за 09.11.2012 па кошце, узгодненым абодвума бакамі.

Банк можа ажыццяўляць наступныя аперацыі з набытымі аблігацыямі:

-продаж на другасным рынку па кошце, вызначаным Банкам;

-іншыя дзеянні з набытымі аблігацыямі Банка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.13. Абарачэнне аблігацый на другасным рынку. Умовы і парадак датэрміновага пагашэння аблігацый.

Абарачэнне аблігацый пяцьдзясят трэцяга выпуску на другасным рынку ажыццяўляецца ў парадку, зацверджаным заканадаўствам аб каштоўных паперах.

Банк можа прыняць рашэнне аб датэрміновым пагашэнні пяцьдзясят трэцяга выпуску аблігацый або яго часткі па рашэнні Праўлення Банка. Аб дадзеным рашэнні Банк паведамляе ўладальнікам аблігацый не пазней за 10 працоўных дзён да абвешчанай даты датэрміновага пагашэння шляхам накіравання пісьмовага паведамлення або шляхам публікацыі ў газеце “Рэспубліка”. Інфармацыя аб датэрміновым пагашэнні таксама размяшчаецца на афіцыйным сайце Банка ў глабальнай сетцы Інтэрнэт www.belinvestbank.by.

Пры датэрміновым пагашэнні выпуску або яго часткі Банк у дату датэрміновага пагашэння выплачвае ўладальнікам аблігацый іх намінальную вартасць і назапашаны працэнтны даход, разлічаны ў адпаведнасці з пунктам 2.10 гэтага Праспекта з дня пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду да даты датэрміновага пагашэння аблігацый уключна. Рэестр уладальнікаў аблігацый для мэт датэрміновага пагашэння аблігацый фарміруецца за 3 працоўныя дні да дня датэрміновага пагашэння.

Пры гэтым не пазней за працоўны дзень, наступны пасля дня пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты ўладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццяўляць перавод пагашаных аблігацый на рахунак “дэпо” эмітэнта.

2.14. Кошт продажу аблігацый, разлік бягучай вартасці аблігацый

У дзень пачатку адкрытага продажу аблігацыі размяшчаюцца па кошце, роўным намінальнай вартасці.

Пачынаючы з каляндарнага дня, наступнага пасля даты пачатку адкрытага продажу аблігацый, пакупнік (інвестар) плаціць за адну аблігацыю намінальную вартасць плюс назапашаны працэнтны даход за бягучы перыяд, які разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пд1 х Т1(365) )+ (Нп х Пд2 х Т2(365) )+….+(Нп х Пдn х Тn(365))

Дн = ------------------------------------------------------------------------------------+

365 х 100

(Нп х Пд1 х Т1(366) )+ (Нп х Пд2 х Т2(366) )+….+(Нп х Пдn х Тn(366))

+ ----------------------------------------------------------------------------------- ,

366 х 100

дзе:

Дн – назапашаны працэнтны даход (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пд1, Пд2, Пдn – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;

Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год (365 дзён), у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;

Т1(366), Т2(366), Тn(366) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год (366 дзён), у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Дзень пачатку размяшчэння працэнтных аблігацый ці дата выплаты апошняга працэнтнага даходу і дзень разліку бягучай вартасці працэнтных аблігацый лічацца адным днём.

Бягучая вартасць аблігацыі разлічваецца па формуле:

С=Нп+Дн,

дзе:

С – бягучая вартасць аблігацыі;

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Дн – назапашаны працэнтны даход.

2.15. Умовы і парадак звароту сродкаў інвестарам пры забароне выпуску аблігацый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Пры забароне выпуску аблігацый грашовыя сродкі, унесеныя ў іх аплату, вяртаюцца ўладальнікам аблігацый (інвестарам) не пазней за месячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння з выплатай працэнтаў за фактычны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі па аблігацыях пяцьдзясят трэцяга выпуску па працэнтнай стаўцы, роўнай дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.16. Дата і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аблігацый

Аблігацыі пяцьдзясят трэцяга выпуску зарэгістраваны ў Дэпартаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь 2012г., рэгістрацыйны нумар

III. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭМІТЭНТА

3.1. Асноўныя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

На 01.01.2010

На 01.01.2011

на 01.01.2012

на 01.08.2012

Нарматыўны капітал, млн. руб.

657 877,4

817 725,0

1 045 811,4

1 675 161,2

Нарматыўны капітал, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй, млн. руб.

665 181,6

887 466,1

1 409 603,0

-

Асноўныя сродкі па балансавай вартасці, з іх:

312 689,9

405 553,5

1 107 774,4

1 155 719,3

- будынкі і збудаванні

175 790,4

262 989,7

760 801,6

773 806,8

- вылічальная тэхніка і абсталяванне, іншыя асноўныя сродкі

101 092,0

121 557,0

302 087,7

332 891,5

- транспартныя сродкі

17 103,6

21 006,8

44 885,1

49 021,0

Балансавы (чысты) прыбытак

52 165,9

101 964,5

168 308,6

150 263,8

Дэбітарская запазычанасць

25 160,5

32 093,7

52 396,6

133 048,6

Крэдыторская запазычанасць, у тым ліку:

- пратэрмінаваная, па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды

11 626,9

-

16 289,2

-

98 390,5

-

170 500,5

-

Сума штрафных санкцый

0,5*

3,8*

-

-

* - у частцы адміністрацыйнай і іншых відаў адказнасці за парушэнне падаткавага заканадаўства.

3.2. Адміністрацыйная і іншыя віды адказнасці за парушэнне заканадаўства аб каштоўных паперах і падаткавага заканадаўства на 01.08.2012г. не прымяняліся.

3.3. Дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2010

на 01.01.2011

на 01.01.2012

Памер дастатковасці нарматыўнага капітаталу

15,1

13,1

10,1

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу, пацверджаны

аўдытарскай кампаніяй

15,2

14,1

13,8

Капітальныя ўкладанні і незавершанае будаўніцтва, млн. руб.

8 591,5

39 822,8

44 856,1

Резервавы,фонд, млн. руб.

33 857,7

39 074,8

44 173,0

Фонд пераацэнкі артыкулаў балансу, млн. руб.

95 539,9

165 398,6

661 813,9

Сума налічаных дывідэндаў, якія прыходзяцца на 1 акцыю, руб.

5,0

8,0

8,0

Вартасць нарматыўнага капіталу, якая прыходзіцца на адну акцыю, руб.

322

371

438

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, чал.

4539

4092

4104

Колькасць акцыянераў, асоб

11389

11345

11335

3.4. Від дзейнасці – банкаўская згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.5. Звесткі аб долі банка на рынку Рэспублікі Беларусь:

Паказчыкі

Статутны фонд

Капітал

Актывы

Крэдытныя ўкладанні

Дэпазіты кліентаў

Доля на 01.01.2010, %

4,0

5,1

6,1

5,4

8,1

Доля на 01.01.2011, %

3,7

4,7

5,7

5,8

8,7

Доля на 01.01.2012, %

1,6

2,9

5,4

6,2

8,1

IV. ПЛАНЫ РАЗВІЦЦЯ ЭМІТЭНТА

Планы развіцця ААТ «Белiнвестбанк» на наступныя тры гады будуць фарміравацца з улікам параметраў, вызначаных грашова-крэдытнай палітыкай Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі стратэгічнымі мэтамі Банка ў найбліжэйшай перспектыве з’яўляюцца падтрымка высокай дзелавой рэпутацыі і ўстойлівасці, умацаванне пазіцый у банкаўскім сектары рэспублікі ў якасці буйнога ўніверсальнага банка, які прапануе поўны спектр фінансавых прадуктаў і паслуг усім катэгорыям кліентаў.

Банк працягвае пашыраць сваю прысутнасць ва ўсіх сегментах банкаўскага рынку, выкарыстоўваючы асноўныя канкурэнтныя перавагі.

У карпаратыўным бізнесе Банк арыентуецца на рацыянальную матывацыю суб’ектаў гаспадарання шляхам комплекснай прадуктавай прапановы мэтавым кліенцкім сегментам у прыярытэтных для Банка галінах эканомікі, умацавання з імі доўгатэрміновых, узаемавыгадных партнёрскіх адносін, індывідуальнага падыходу да кліентаў.

Ключавымі складнікамі пазіцыянавання Банка ў сегменце рознічнага бізнесу з’яўляюцца максімальная арыентацыя на кліента і тэхналагічнасць паслуг. Дзейнасць Банка ў дадзеным напрамку прадугледжвае фарміраванне адраснай прадуктавай прапановы, пашырэнне прадуктавага шэрагу і паляпшэнне якасных характарыстык прапанаваных банкаўскіх прадуктаў, набліжэнне інфраструктуры банка да карыстальнікаў яго паслуг.

Крэдытныя ўкладанні застануцца ў якасці дамінантнага інструменту пры фарміраванні актываў Банка. Крэдытная падтрымка ў першую чаргу будзе накіравана на развіццё экспартна арыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей і паслуг. Найбольшую актывізацыю атрымае дзейнасць Банка ў галіне крэдытавання суб’ектаў малага і сярэдняга бізнесу ў сферы вытворчай дзейнасці і паслуг, уключаючы рэалізацыю імі інвестыцыйных праектаў па прыярытэтных напрамках.

На рынку крэдытавання фізічных асоб Банк плануе ўмацаваць свае пазіцыі за кошт павышэння якасці і аператыўнасці выдачы крэдытных прадуктаў, мадыфікацыі прадуктавага шэрагу з улікам аптымальных суадносін патрабаванняў кліентаў, прапановы празрыстых умоў крэдытавання насельніцтва.

Развіццё Банкам аперацый на замежных рынках абумоўлена неабходнасцю дыверсіфікацыі крыніц росту актываў, пашырэннем геаграфіі інтарэсаў карпаратыўных і прыватных кліентаў Банка. Стратэгія Банка ў галіне міжнароднага бізнесу будзе накіравана на далейшае ўмацаванне дасягнутых пазіцый, развіццё ўзважанага супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі з мэтай планамернага павелічэння аб’ёму і значнасці міжнародных аперацый.

Банк захавае лідарскія пазіцыі на фондавым рынку. Акрамя традыцыйнага прыцягнення сродкаў прыватных і карпаратыўных кліентаў шляхам продажу аблігацый і выдачы сертыфікатаў, Банк працягне развіццё рынку калектыўнага інвеставання.

Дзейнасць Банка ў галіне банкаўскіх пластыкавых картак будзе накіравана на павелічэнне спектру плацежных паслуг, якімі дае магчымасць карыстацца Банк, павышэнне іх якасці, стварэнне зручных умоў банкаўскага абслугоўвання з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак.

Банк працягне актыўнае ўкараненне культуры і прынцыпаў кіравання рызыкамі, заснаваных на сусветным вопыце і рэкамендацыях базельскага камітэта па банкаўскім наглядзе. Стратэгія кіравання банкаўскімі рызыкамі будзе накіравана на далейшае ўдасканаленне сістэмы кіравання рызыкамі, адэкватнай бізнес-задачам, колькасці і памерам прынятых рызык.

Стратэгія развіцця Банка ў галіне інфармацыйных тэхналогій прадугледжвае аптымізацыю і ўдасканаленне наяўных ІТ сістэм, развіццё функцыянальных комплексаў па напрамках банкаўскай дзейнасці з мэтай захавання канкурэнтных пераваг і павышэння якасці кліенцкага абслугоўвання, а таксама ўдасканалення сістэмы кіравання Банка.

Прыярытэтам кадравай палітыкі Банка застаецца ўмацаванне каманды прафесіяналаў, здольнай рашаць задачы любой складанасці. Банк будзе акцэнтаваць увагу на высокакваліфікаваных кадрах, якія валодаюць навыкамі продажаў і культурай зносін з кліентамі на рынку банкаўскіх паслуг.

Асноўнымі напрамкамі развіцця ААТ «Белiнвестбанк» на 2012 год, зацверджанымі агульным Сходам акцыянераў Банка 27 сакавіка 2012 года, у якасці асноўных параметраў развіцця Банка вызначаны:

рост рэсурсавага патэнцыялу не менш чым на 20 працэнтаў, у тым ліку за кошт юрыдычных асоб – не менш чым на 21 працэнт, фізічных асоб – не менш чым на 24 працэнты;

павышэнне ўзроўню капіталізацыі шляхам нарошчвання нарматыўнага капіталу не менш чым на 14 працэнтаў;

павелічэнне крэдытаў і іншых аперацый з кліентамі не менш чым на 23 працэнты;

падтрымка долі праблемных актываў у актывах, якія могуць падвяргацца крэдытнай рызыцы, не вышэй за 8 працэнтаў.

Па памеры актываў Банк плануе захаваць чацвёртае месца ў сістэме камерцыйных банкаў рэспублікі.

Атрыманне прыбытку плануецца Банкам у наступных памерах: за 2012 год – 160 млрд. руб., за 2013 год – 190 млрд. руб., за 2014 год – 240 млрд. руб.