Перайсці да зместу

Праспект эмісіі 54-выпуску

ПРАСПЕКТ ЭМІСІІ АБЛІГАЦЫЙ

адкрытага акцыянернага таварыства

«Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк»

(ААТ «Белiнвестбанк»)

(пяцьдзясят чацвёрты выпуск)

Г. Мінск

2012

I. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ЭМІТЭНЦЕ

1.1. Поўнае скарочанае найменне эмітэнта

• на рускай мове:

поўнае – открытое акционерное общество «Белорусский банк развития и реконст­рукции «Белинвестбанк»

скарочанае – ОАО «Белинвестбанк»

• на беларускай мове:

поўнае – адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк»

скарочанае – ААТ «Белiнвестбанк».

1.2. Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк» (далей – Банк або ААТ «Белiнвестбанк») зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2001 года за № 807000028, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 3 верасня 2001 года.

1.3. Месца знаходжання эмітэнта, тэлефон, факс, электронны адрас

Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29

Тэлефон (017)289 35 89, факс (017)289 36 70

Электронны адрас (е-mail):

1.4. Згодна са Статутам Банк мае адно прадстаўніцтва за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама 3 філіялы, размешчаныя ў розных абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь:

Галаўны філіял па Брэсцкай вобласці ААТ «Белiнвестбанк»

224030, г. Брэст, вул. Савецкая, 50

Галаўны філіял па Віцебскай вобласці ААТ «Белiнвестбанк»

210015, г. Віцебск, вул. Леніна, 22/16

Галаўны філіял па Гомельскай вобласці ААТ «Белiнвестбанк»

246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 7

Прадстаўніцтва ААТ «Белiнвестбанк» у Рэспубліцы Польшча

Рэспубліка Польшча, г. Варшава, вул. Красіцкага, 12 а, к.1

1.5. Органы кіравання эмітэнта, іх колькасны склад, паўнамоцтвы

1.5.1. Найвышэйшым органам кіравання Банка з’яўляецца агульны Сход акцыянераў (далей – Сход), колькасць акцыянераў Банка – 11331 (па стане на 01.10.2012г.). Да выключнай кампетэнцыі Сходу адносіцца:

змяненне Статута Банка;

змяненне памеру статутнага фонду Банка;

выбранне членаў Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам паўнамоцтвы члена (членаў) Назіральнага савета Банка спяняюцца датэрмінова без прыняцця рашэння Сходу;

зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытку і выдатках, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў, размеркаванне прыбытку і выдаткаў Банка пры наяўнасці і з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі Банка і аўдытарскага заключэння;

рашэнне аб рэарганізацыі Банка і аб зацвярджэнні перадатачнага акта ці раздзяляльнага балансу;

рашэнне аб ліквідацыі банка, стварэнне ліквідацыйнай камісіі, прызначэнне яе старшыні і зацвярджэнне ліквідацыйнага балансу (у тым ліку і прамежкавага), акрамя выпадкаў, калі рашэнне аб ліквідацыі Банка прынята Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь або судом у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

вызначэнне памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі выдаткаў членам Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх абавязкаў;

зацвярджэнне ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб гаспадарчых таварыствах”, лакальных нарматыўных прававых актаў Банка;

наданне іншым органам кіравання Банка права прыняцця рашэнняў па асобных пытаннях, не аднесеных да выключнай кампетэнцыі Сходу;

вызначэнне парадку вядзення Сходу ў частцы, не ўрэгуляванай заканадаўствам, Статутам Банка і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, зацверджанымі (прынятымі) Сходам;

прыняцце рашэння аб выпуску акцый і зацвярджэнне рашэння аб выпуску акцый, праспекта эмісіі акцый, зменаў і дапаўненняў у іх;

зацвярджэнне вынікаў падпіскі на акцыі дадатковага выпуску;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам акцый уласнага выпуску;

прыняцце рашэння аб змяненні колькасці акцый без змянення статутнага фонду шляхам абмену двух ці больш акцый таварыства на адну новую акцыю змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпа) (кансалідацыі акцый) або абмену адной акцыі таварыства на дзве ці больш акцый змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпа) (драблення);

прыняцце рашэння аб выплаце дывідэндаў па выніках першага квартала, паўгоддзя, дзевяці месяцаў і па выніках года пасля заканчэння адпаведнага перыяду;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю пяцьдзясят і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, а таксама рашэнне аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць банка вартасцю дваццаць і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка ў выпадку, калі рашэнне аб такой здзелцы не прынята Назіральным саветам Банка ў адпаведнасці з патрабаваннямі Статута Банка і заканадаўства. Рашэнне Сходу аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці, а таксама ў выпадках, усталяваных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у здзяйсненні якой ёсць зацікаўленасць афіляваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Сходу аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка ажыццяўляецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія рэалізуе банк у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку, банкаўскай, дзейнасці.

Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Сходу, не могуць быць перададзены на рашэнне Назіральнага савета, Праўлення Банка.

У выпадку неабходнасці Сход мае права прыняць да разгляду любое пытанне, звязанае з дзейнасцю Банка.

1.5.2. Для агульнага кіраўніцтва дзейнасцю Банка ў перыяд паміж Сходамі і кантролю за працай Праўлення Банка ствараецца Назіральны савет Банка (далей – Назіральны савет) у колькасці адзінаццаці чалавек, члены якой штогод выбіраюцца на Сходзе кумулятыўным галасаваннем.

Да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета адносіцца:

вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці Банка;

зацвярджэнне стратэгіі развіцця Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні (рэарганізацыі, ліквідацыі) юрыдычных асоб, аб удзеле Банка ў юрыдычных асобах, саюзах і асацыяцыях, іншых некамерцыйных арганізацыях, а таксама аб’яднаннях у форме фінансава-прамысловых і іншых гаспадарчых груп (холдынгаў);

рашэнне аб стварэнні і закрыцці філіялаў, зацвярджэнне тыпавога палажэння аб філіяле Банка;

рашэнне аб стварэнні і закрыцці прадстаўніцтваў і зацвярджэння палажэнняў аб іх;

прызначэнне старшыні Праўлення Банка і вызваленне яго ад пасады;

выбранне членаў Праўлення Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, зацвярджэнне палажэння аб Праўленні Банка;

зацвярджэнне ацэнкі вартасці неграшовых укладаў ва статутны фонд Банка на падставе заключэння аб ацэнцы і (ці) экспертызы дакладнасці ацэнкі вартасці неграшовага ўкладу;

рашэнне аб бязвыплатнай (спонсарскай) дапамозе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

скліканне гадавога Сходу і рашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем;

прыняцце рашэння аб выпуску Банкам каштоўных папер, за выключэннем прыняцця рашэння аб выпуску акцый;

зацвярджэнне рашэння аб выпуску эмісійных каштоўных папер, за выключэннем зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, зацвярджэнне праспекта эмісіі каштоўных папер, за выключэннем акцый, зменаў і (ці) дапаўненняў у іх;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам каштоўных папер уласнага выпуску, за выключэннем прыняцця рашэння аб набыцці акцый;

зацвярджэнне рэгламенту працы Банка з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер;

зацвярджэнне вартасці маёмасці ў выпадках здзяйснення буйной здзелкі і здзелкі, у здзяйсненні якой ёсць зацікаўленасць афіляваных асоб, вызначэння аб’ёмаў выпуску каштоўных папер, а таксама ў іншых усталяваных заканадаўствам або Статутам Банка выпадках неабходнасці вызначэння вартасці маёмасці Банка, для здзяйснення здзелкі з якім патрабуецца рашэнне Сходу або Назіральнага савета;

вызначэнне рэкамендаванага Сходу памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі выдаткаў членам Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх функцыянальных абавязкаў;

вызначэнне рэкамендаванага памеру дывідэндаў і тэрміну іх выплаты;

зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць выкарыстанне фондаў Банка, сфарміраваных з прыбытку паводле нарматываў, зацверджаных Сходам;

прыняцце рашэнняў аб выкарыстанні рэзервавага і іншых фондаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб авансавых адлічэннях з прыбытку бягучага года ў фонды Банка ў адпаведнасці з зацверджанымі Сходам нарматывамі;

зацвярджэнне каштарыса даходаў і выдаткаў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне плану фінансавання капітальных укладанняў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць правядзенне Банкам выдаткаў, не ўлічаных у складзе затрат Банка пры падаткаабкладанні прыбытку ў адпаведнасці з заканадаўствам;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка. Рашэнне Назіральнага савета аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у здзяйсненні якой ёсць зацікаўленасць афіляваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узааемазвязаных здзелак, не перавышае дзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Назіральнага савета па такой здзелцы не патрабуецца, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, здзейсненых Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

зацвярджэнне арганізацыйнай структуры Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе парадак выдачы пазык работнікам Банка на набыццё і будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля або пагашэння крэдытаў, выдадзеных работнікам на гэтыя мэты;

зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі і ўмоў дагавора з аўдытарскай арганізацыяй;

прызначэнне і вызваленне ад пасады кіраўніка структурнага падраздзялення Банка, які ажыццяўляе функцыі ўнутранага аўдыту (далей – служба ўнутранага аўдыту).

Да кампетэнцыі Назіральнага савета адносіцца:

разгляд пытанняў эфектыўнасці дзейнасці Банка;

разгляд пытанняў эфектыўнасці функцыянавання сістэмы ўнутранага кантролю;

папярэдні разгляд усіх пытанняў, прапанаваных да разгляду Сходам;

зацвярджэнне палажэнняў аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў створаных рэзерваў;

зацвярджэнне цалкам па Банку нарматываў на правядзенне асобных выдаткаў, якія не ўлічваюцца ў складзе затрат пры падаткаабкладанні прыбытку ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка;

зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый з крэдытнай рызыкай, за выключэннем аперацый з банкамі-контрагентамі, у межах усталяванага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь максімальнага памеру крэдытнай рызыкі на аднаго даўжніка (групу ўзаемазвязаных даўжнікоў) і прыняцце рашэнняў па дадзеных пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;

зацвярджэнне нарматываў і паўнамоцтваў па адчужэнні маёмасці Банка, перадачы маёмасці ў заклад і прыняцце рашэнняў па дадзеных пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;

зацвярджэнне палажэння аб бесперарыўным прафесійным навучанні работнікаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні фондаў банкаўскага кіравання, зацвярджэнне інвестыцыйных дэкларацый і правіл фондаў банкаўскага кіравання, зменаў і дапаўненняў у іх;

зацвярджэння плана правядзення службай унутранага аўдыту комплексных праверак адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка на год;

разгляд вынікаў гаспадарча-фінансавай дзейнасці даччыных юрыдычных асоб Банка і зацвярджэнне праграмы іх развіцця.

Назіральны савет разглядае і іншыя пытанні, акрамя аднесеных да кампетэнцыі (у тым ліку выключнай) Сходу. Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета, не могуць перадавацца ім на рашэнне Праўлення Банка, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.5.3. Выканаўчым органам Банка з’яўляецца калегіяльны выканаўчы орган – Праўленне Банка (далей – Праўленне). Праўленне складаецца з адзінаццаці чалавек, уключаючы старшыню Праўлення. Праўленне:

ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка;

арганізуе выкананне рашэнняў Сходу і Назіральнага савета;

папярэдне абмяркоўвае пытанні, якія падлягаюць разгляду Сходам і Назіральным саветам, падрыхтоўвае ў сувязі з гэтым усе неабходныя дакументы;

разглядае пытанні, звязаныя з бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Банка;

забяспечвае стварэнне і функцыянаванне эфектыўнай сістэмы ўнутранага кантролю шляхам распрацоўкі і зацвярджэння адпаведных лакальных нарматыўных прававых актаў Банка, кантролю за рызыкамі і ліквідацыяй выяўленых парушэнняў і недахопаў у функцыянаванні сістэмы ўнутранага кантролю;

разглядае гадавую справаздачу, бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытку і выдатках, справаздачу аб змяненні капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў перад тым, як аддаць іх на разгляд Назіральнаму савету, Рэвізійнай камісіі Банка і Сходу;

разглядае праекты палажэнняў і іншых лакальных нарматыўных прававых актаў Банка перад тым, як аддаць іх на разгляд і зацвярджэнне адпаведнаму органу кіравання Банка;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, за выключэннем зацверджаных іншымі ўпаўнаважанымі органамі Банка;

прымае рашэнні па адчужэнні маёмасці Банка і распараджэнні сродкамі Банка ў межах нарматываў, зацверджаных Назіральным саветам;

прымае рашэнні па інвестыцыях Банка, звязаных з развіццём і ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнічнай базы Банка, у межах плана фінансавання капітальных укладанняў;

прымае рашэнні па пераразмеркаванні сум па артыкулах каштарыса даходаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка, з улікам вытворчай неабходнасці ў межах паўнамоцтваў, дадзеных Назіральным саветам;

разглядае выкананне каштарыса даходаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка;

прымае рашэнні па пытаннях аб выдачы Банкам крэдытаў, гарантый і паручыцельстваў, а таксама перадачы маёмасці ў залог у межах нарматываў, зацверджаных Назіральным саветам;

разглядае ўнесеныя старшынёй Праўлення матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і прымае па іх рашэнні;

мае права патрабаваць склікання і правядзення пазачарговага Сходу;

разглядае іншыя пытанні, якія не адносяцца згодна са Статутам Банка да кампетэнцыі Сходу і Назіральнага савета, а таксама перададзеныя Назіральным саветам на рашэнне Праўлення.

Старшыня Праўлення ўзначальвае Праўленне і з’яўляецца кіраўніком Банка.

Старшыня Праўлення:

кіруе дзейнасцю Праўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Праўленне задач;

у межах сваёй кампетэнцыі без даверанасці дзейнічае ад імя Банка: прадстаўляе яго інтарэсы (у тым ліку ў органах кіравання іншых юрыдычных асоб, удзельнікам якіх з’яўляецца Банк, ва ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой), заключае дагаворы і ажыццяўляе іншыя здзелкі ад імя Банка і інш.;

падпісвае ўсе дакументы па пытаннях дзейнасці Банка, у тым ліку для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і іншых упаўнаважаных органаў, за выключэннем дакументаў, паўнамоцтвы на падпісанне якіх перададзены ім іншым службовым асобам Банка або падпісанне якіх аднесена заканадаўствам і Статутам Банка да кампетэнцыі іншых асоб;

выдае даверанасці ад імя Банка;

распараджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасцю і сродкамі Банка ў межах, зацверджаных Назіральным саветам і Праўленнем;

выдае загады (распараджэнні) і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Банка;

зацвярджае структуру і штатны расклад Банка;

вырашае пытанні падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў;

прымае на працу і звальняе работнікаў Банка, прымяняе ў адносінах да іх меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання;

размяркоўвае абавязкі сярод намеснікаў і іншых работнікаў Банка;

разглядае матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і пры неабходнасці выносіць іх на разгляд Праўлення;

старшынствуе на пасяджэннях Праўлення;

падпісвае пратаколы пасяджэнняў Праўлення.

1.6. Спіс членаў Назіральнага савета і Праўлення Банка

Прозвішча ,

імя, імя па бацьку,год нараджэння

Адукацыя

Пасада

1

2

3

Калінін Анатолій Мікалаевич,

1959

Вышэйшая, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

з 1995 г. – 2009 г. – дырэктар КУПП «Водаканал» г. Баранавічы

з 2009 г. – 2010 г. – памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па г. Мінску

У цяперашні час – намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Вежнавец Уладзімір

Васільевіч,

1951

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны інстытут ім. Куйбышава, таваразнавец

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Універмаг «Цэнтральны», г. Магілёў

Верамеева

Наталля Віктараўна,

1964

Вышэйшая, Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапякарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам», г. Гомель

Мартынаў Мікалай Васільевіч,

1957

Вышэйшая, Беларускі інстытут паліталогіі і сацыяльных адносін, палітолаг

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», г. Віцебск

Маціевіч Віктар Аркадзьевіч,

1962

Вышайшая, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс»

Надольны Тарас Юр’евіч,

1976

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантура Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта

з 2007г. па 2010г. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый

З лістапада 2010г. па цяперашні час – намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч,

1967

Вышэйшая, Расійская ваенна-медыцынская акадэмія імя Кірава

З 2006г. – сакавік 2011г. – дырэктар ААА «Біякам»

З сакавіка 2011г. – май 2011г. – в. а. дырэктара ААТ “Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва”

З мая 2011г. па жнівень 2011г. - дырэктар ААТ “Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва”

З 22.08.2011 – намеснік дырэктара па інвестыцыях ААА «Біякам» г. Гродна

Сягровец Вячаслаў Уладзіміравіч,

1948

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ “Біяртрас”, г. Мінск

 

Шалонік Яўген аляксеевіч,

1951

Вышэйшая, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрымства «Брэстаблгаз»

 

Шульга Уладзімір Эдвардавіч,

1960

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей

На працягу апошніх трох гадоў – Старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці

 

Янчарскі Іван Баляслававіч,

1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ “МАПІД”

Лысюк Анатолій Анатольевіч,

1978

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, фінансы і крэдыт.

Бакалаўр эканамічных навук.

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнае кіраванне і эканоміка

З 30.01.2009 па 03.10.2012 – начальнік філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк»

З 04.10.2012 – старшыня Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Кавалеўскі Сяргей Пятровіч,

1965

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

З 05.09.2012 па 03.10.2012 – в. а. старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» (пратакол Назіральнага савета ад 05.09.2012 № 55)

З 04.10.2012 – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Прыма Мікалай Феафанавіч,

1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, эканоміка і арганізацыя будаўніцтва

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Каралёва Тамара Іванаўна,

1957

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Сакірка Андрэй Уладзіміравіч, 1974

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, міжнародныя эканамічныя адносіны

З 01.01.2009 г. да 03.01.2011г. – дырэктар дэпартамента па працы з насяленнем Банка

З 03.01.2011г. да 09.04.2012г. – дырэктар дэпартамента крэдытных рызык Банка

З 09.04.2012г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Тамашэвіч Уладзімір Баляслававіч,

1959

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 г. – з намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Міхальчук Васілій Максімавач,

1956

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – 21.04.2012 упраўляючы Галаўным філіялам па Брэсцкай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

З 21.04.2012 – упраўляючы дэрэкцыяй ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці

Ванкевіч Уладзімір Анатольевіч,

1961

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, планаванне прамысловасці

З верасня 2001 г. – 01.07.2012 упраўляючы Галаўным філіялам па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

З 01.07.2012 – упраўляючы дэрэкцыяй ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці

Тамковіч Раман Раманавіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства

З ліпеня 2002г. па ліпень 2010г. – начальнік юрыдычнага ўпраўлення Банка

Са жніўня 2010г. – дырэктар юрыдычнага дэпартамента Банка

1.7. Спіс акцыянераў, якія маюць пяць і больш працэнтаў ад агульнай колькасці акцый:

Найменне акцыянера

Месца знаходжання

Колькасць прыналежных акцый (у тым ліку галасуючых (простых (звычайных)) акцый), шт.

Памер долі ва статутным фондзе, %

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

220005, г. Мінск,

зав. Чырваназоркавы, 12

2 544 019 005

(2 543 644 740)

89,67

1.8. Доля дзяржавы ва статутным фондзе Банка складае, 96,25 %, складаецца з 2 730 772 097 акцый.

Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

1.9. Звесткі аб інвестыцыях ва статутныя фонды іншых юрыдычных асоб з доляй, роўнай пяці і больш працэнтам статутнага фонда:

Найменне юрыдычнай асобы

Сума інвеставаных сродкаў, млн. руб.

Колькасць акцый , шт.

Доля ва статутным фондзе, %

1. ААТ «Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт»

44,1

44100

5,0

2. СЗАТ «БелінвестЭско»

53,0

460

46,0

3. СП ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка »

245,6

10664

5,0

4. ЗАТ «ГАРЫЗОНТ-БЕЛІНВЕСТ-ДЭВЕЛОПЕР»

196,0

49

49,0

5. ЗАТ «Белбізнеслізінг»

8,6

950

95,0

6. ААТ «Аграфірма «ФАЛІЧЫ»

16495,0

уклад ва статутны фонд

99,9948

7. ААТ «БЕЛІНВЕСТ-інжынірынг»

48,0

уклад ва статутны фонд

60,0

8. ААТ «Кафэ Прэм’ера»

477,5

уклад ва статутны фонд

93,874

1.10. Найменне дэпазітарыя, які абслугоўвае эмітэнта, яго месца знаходжання, дата, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі і найменне зарэгістраваўшага яго органа, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Дэпазітарыем, які абслугоўвае эмітэнта, з’яўляецца структурнае падраздзяленне Банка, размешчанае па адрасе: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29.

Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь выдана ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1103.

Тэрмін дзеяння ліцэнзіі – да 16.03.2014.

1.11. Паслугі пабочных прафесійных удзельнікаў рынка каштоўных папер Рэспублікі Беларусь Банкам не выкарыстоўваюцца.

1.12. Памер зарэгістраванага статутнага фонду Банка складае 567 408 362 600 (пяцьсот шэсцьдзясят сем мільярдаў чатырыста восем мільёнаў трыста шэсцьдзясят дзве тысячы шэсцьсот) беларускіх рублёў, які падзелены на 2 837 041 813 (два мільярды восемсот трыццыць сем мільёнаў сорак адна тысяча восемсот трынаццаць) штук акцый, у тым ліку 2 825 914 229 (два мільярды восемсот дваццаць пяць мільёнаў дзевяцьсот чатырнаццаць тысяч дзвесце дваццаць дзевяць) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 200 (дзвесце) беларускіх рублёў кожная.

Усе выпушчаныя ААТ «Белінвестбанк» акцыі цалкам аплачаны і размеркаваны паміж акцыянерамі.

1.13. Публікацыя гадавой справаздачы Банка разам з аўдытарскім заключэннем у складзе, вызначаным заканадаўствам, ажыццяўляецца ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней за 25 сакавіка года, наступнага пасля справаздачнага.

Бухгалтарская справаздачнасць Банка разам з аўдытарскім заключэннем за 2011 год у складзе, вызначаным заканадаўствам, апублікавана ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» ад 5 красавіка 2012 года № 64.

Публікацыя інфармацыі аб прынятым рашэнні аб рэарганізацыі ці ліквідацыі Банка або аб распачынанні ў адносінах да Банка правядзення справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), аб унесеных зменах у прспект эмісіі ажыццяўляецца ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней 7 дзён з даты наступлення вышэйназванай падзеі.

II. ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРОДАЖУ АБЛІГАЦЫЙ

2.1. Дата прыняцця рашэння аб выпуску аблігацый і найменне органа, прыняўшага гэта рашэнне

Рашэнне аб пяцьдзясят чацвёртым выпуску аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральным саветам ААТ «Белінвестбанк» 24 кастрычніка 2012г. (пратакол № 64).

2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый.

Форма выпуску аблігацый – біржавыя, працэнтныя, іменныя, у бездакументарнай форме (у выглядзе запісаў на рахунках), неканвертуемыя.

Аб’ём эмісіі аблігацый пяцьдзясят чацвёртага выпуску складае 300 000 000 000 (трыста мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапануюцца 3 000 000 (тры мільёны) аблігацый. Аблігацыям прысвоена серыя «ОБ 54», нумары «0000001-3000000».

2.3. Намінальная вартасць аблігацый

Намінальная вартасць аблігацый – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

2.4. Мэта выпуску аблігацый і напрамкі выкарыстання сродкаў, атрыманых ад размяшчэння аблігацый

Мэтай выпуску аблігацый з’яўляецца прыцягненне часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных асоб для фарміравання рэсурсавай базы.

Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы – рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

2.5. Інфармацыя аб забеспячэнні выканання абавязацельстваў па аблігацыях

Аблігацыі выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.10 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынка каштоўных папер».

2.6. Перыяд правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый ажыццяўляецца за грашовыя сродкі ў безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Перыяд адкрытага продажу з 19 лістапада 2012 г. па 17 снежня 2013 г. уключна.

2.7. Месца і час час правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый пяцьдзясят чацвёртага выпуску ажыццяўляецца толькі праз гандлёвую сістэму адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа » ў адпаведнасці з рэгламентам гандлёвага дня адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа ».

2.8. Тэрмін абарачэння аблігацый

Тэрмін абарачэння аблігацый – 113 дней, з 19 лістапада 2012 г. па 17 снежня 2013 г. уключна.

Пры разліку тэрміну абарачэння аблігацый дзень пачатку размяшчэння і дзень пачатку пагашэння лічацца адным днём.

Абарачэнне аблігацый ажыццяўляецца паводле зацверджанага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» . Абарачэнне аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты іх пагашэння.

Аблігацыі не абарачаюцца на працягу 3 (трох) працоўных дзён, якія папярэднічаюць дню выплаты працэнтнага даходу па іх.

2.9. Дата пачатку пагашэння аблігацый

Дата пачатку пагашэння аблігацый – 12 сакавіка 2013 г.

2.10. Памер або парадак вызначэння памеру даходу па аблігацыях і ўмовы яго выплаты

Даход па аблігацыях пяцьдзясят чацвёртага выпуску ўсталяваны ў выглядзе працэнтнага даходу памерам стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення) плюс 12 (дванаццаць) працэнтных пунктаў.

Разлік сумы працэнтнага даходу па аблігацыях ажыццяўляецца сыходзячы з фактычнай колькасці дзён на год -- 365(366).

Выплата працэнтнага даходу адбываецца на падстве рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаўяным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу на рахунак уладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Велічыня працэнтнага даходу разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пп1 х Т1(365) ) + (Нп х Пп2 х Т2(365) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(365))

Д = ------------------------------------------------------------------------------------ +

365 х 100

(Нп х Пп1 х Т1(366) ) + (Нп х Пп2 х Т2(366) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(366))

+ -------------------------------------------------------------------------------------- ,

366 x 100

дзе:

Д – працэнтны даход па аблігацыях, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацыі (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пп1, Пп2, Ппn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 12 (дванаццаць) працэнтных пунктаў;

Т1(365), Т2(365), Тn(365) – Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год (365 дзён), у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;

Т1(366), Т2(366), Тn(366) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год (366 дзён), у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Працэнтны даход па аблігацыях за першы перыяд налічваецца з даты, наступнай пасля даты пачатку размяшчэння аблігацый, да даты яго выплаты ўключна.

Працэнтны даход па аблігацыях па другім і наступных перыядах, уключаючы апошні, налічваецца з даты, наступнай за датай выплаты даходу за папярэдні перыяд, да даты выплаты даходу за адпаведны перыяд (даты пагашэння).

Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях пяцьдзясят чацвёртага выпуску робіцца ўладальнікам аблігацый штомесяц у адпаведнасці з графікам выплат працэнтнага даходу:

Нумар

перыяду

Пачатак перыяду налічэння

Канец

перыяду налічэння

Колькасць дзён перыяду налічэння

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэт выплаты працэнтнага даходу

 

1

20.11.2012

12.12.2012

23

12.12.2012

07.12.2012

 

2

13.12.2012

11.01.2013

30

11.01.2013

08.01.2013

 

3

12.01.2013

12.02.2013

32

12.02.2013

07.02.2013

 

4

13.02.2013

12.03.2013

28

12.03.2013

07.03.2013

 

У выпадку, калі выплата працэнтнага даходу выпадае на непрацоўны дзень, даход выплачваецца ў першы працоўны дзень, наступны пасля непрацоўнага дня. Працэнты за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.11. Парадак пагашэння аблігацый. Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэт пагашэння

Пры пагашэнні аблігацый пяцьдзясят чацвёртага выпуску іх уладальнікам выплачваецца намінальная вартасць аблігацыі і належны працэнтны даход у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пагашэнне аблігацый праводзіцца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу аблігацыі на рахункі ўладальнікаў аблігацый ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэестр уладальнікаў аблігацый фарміруецца паводле стану на 07.03.2013 г.

Пры гэтым не пазней за працоўны дзень, наступны пасля дня пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты ўладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаных аблігацый на рахунак “дэпо” эмітэнта.

У выпадку, калі дзень пагашэння выпадае на непрацоўны дзень, пагашэнне аблігацый ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны пасля непрацоўнага дня, па кошце, роўным намінальнай вартасці. Працэнты на суму пагашэння за названыя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.12. Умовы і парадак набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння

Банк мае права набываць аблигацыі пяцьдзясят чацвёртага выпуску да даты пачатку іх пагашэння ў тэрміны і па коштах, усталяваныя па ўзгадненні бакоў, але не раней за 22.11.2012.

Для продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ўладальнік аблігацый абавязаны забяспечыць наяўнасць аблігацый не пазней за 15.00 гадзін дня продажу Банку на адпаведным раздзеле свайго гандлёвага рахунку «дэпо».

У выпадку невыканання ўладальнікам аблігацй умоў гэтага пункта набыццё аблігацый Банкам не ажыццяўляецца.

Банк можа ажыццяўляць наступныя аперацыі з набытымі аблігацыямі:

-продаж на другасным рынку па кошце, вызначаным Банкам;

-іншыя дзеянні з набытымі аблігацыямі Банка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.13. Абарачэнне аблігацый на другасным рынку. Умовы і парадак датэрміновага пагашэння аблігацый.

Абарачэнне аблігацый пяцьдзясят чацвёртага выпуску на другасным рынку ажыццяўляецца ў парадку, зацверджаным заканадаўствам аб каштоўных паперах.

Банк можа прыняць рашэнне аб датэрміновым пагашэнні пяцьдзясят чацвёртага выпуску аблігацый або яго часткі па рашэнні Праўлення Банка. Аб дадзеным рашэнні Банк паведамляе ўладальнікам аблігацый не пазней за 10 працоўных дзён да абвешчанай даты датэрміновага пагашэння шляхам накіравання пісьмовага паведамлення або шляхам публікацыі ў газеце “Рэспубліка”. Інфармацыя аб датэрміновым пагашэнні таксама размяшчаецца на афіцыйным сайце Банка ў глабальнай сетцы Інтэрнэт www.belinvestbank.by.

Пры датэрміновым пагашэнні выпуску або яго часткі Банк у дату датэрміновага пагашэння выплачвае ўладальнікам аблігацый іх намінальную вартасць і назапашаны працэнтны даход, разлічаны ў адпаведнасці з пунктам 2.10 гэтага Праспекта з дня пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду да даты датэрміновага пагашэння аблігацый уключна. Рэестр уладальнікаў аблігацый для мэт датэрміновага пагашэння аблігацый фарміруецца за 3 працоўныя дні да дня датэрміновага пагашэння.

Пры гэтым не пазней за працоўны дзень, наступны пасля дня пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты ўладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаных аблігацый на рахунак “дэпо” эмітэнта.

2.14. Кошт продажу аблігацый, разлік бягучай вартасці аблігацый

У дзень пачатку адкрытага продажу аблігацыі размяшчаюцца па кошце, роўным намінальнай вартасці.

Пачынаючы з каляндарнага дня, наступнага пасля даты пачатку адкрытага продажу аблігацый, пакупнік (інвестар) плаціць за адну аблігацыю намінальную вартасць плюс назапашаны працэнтны даход за бягучы перыяд, які разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пд1 х Т1(365) )+ (Нп х Пд2 х Т2(365) )+….+(Нп х Пдn х Тn(365))

Дн = ------------------------------------------------------------------------------------+

365 х 100

(Нп х Пд1 х Т1(366) )+ (Нп х Пд2 х Т2(366) )+….+(Нп х Пдn х Тn(366))

+ ----------------------------------------------------------------------------------- ,

366 х 100

дзе:

Дн – назапашаны працэнтны даход (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пд1, Пд2, Пдn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 12 (дванаццаць) працэнтных пунктаў;

Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год (365 дзён), у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;

Т1(366), Т2(366), Тn(366) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год (366 дзён), у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Дзень пачатку размяшчэння працэнтных аблігацый ці дата выплаты апошняга працэнтнага даходу і дзень разліку бягучай вартасці працэнтных аблігацый лічацца адным днём.

Бягучая вартасць аблігацыі разлічваецца па формуле:

С=Нп+Дн,

дзе:

С – бягучая вартасць аблігацыі;

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Дн – назапашаны працэнтны даход.

2.15. Умовы і парадак звароту сродкаў інвестарам пры забароне выпуску аблігацый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, біржай

Пры забароне выпуску аблігацый грашовыя сродкі, унесеныя ў іх аплату, вяртаюцца ўладальнікам аблігацый (інвестарам) не пазней за месячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння з выплатай працэнтаў за фактычны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі па аблігацыях пяцьдзясят чацвёртага выпуску па працэнтнай стаўцы, роўнай дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 12 (дванаццаць) працэнтных пунктаў, у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пры забароне размяшчэння біржавых аблігацый пасля атрымання паведамлення біржы аб ануляванні выпуску Банк пералічвае асобам, указаным у рэестры ўладальнікаў біржавых аблігацый, сфарміраваным дэпазітарыем на дату, наступную пасля даты прыняцця біржай рашэння аб рэгістрацыі анулявання выпуску, грашовыя сродкі памерам бягучай вартасці біржавых аблігацый на дату прыняцця біржай рашэння аб рэгістрацыі анулявання выпуску не пазней за два працоўныя дні, наступныя пасля даты атрымання рэестра.

2.16. Дата і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аблігацый, ідэнтыфікацыйны код

Аблігацыі пяцьдзясят чацвёртага выпуску зарэгістраваны адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская валютна-фондавая біржа » 2012г., нумар рэгістрацыі ________________, ідэнтыфікацыйны код ___________________.

III. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭМІТЭНТА

3.1. Асноўныя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

На 01.01.2010

На 01.01.2011

на 01.01.2012

на 01.09.2012

Нарматыўны капітал, млн. руб.

657 877,4

817 725,0

1 045 811,4

1 691 286,6

Нарматыўны капітал, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй, млн. руб.

665 181,6

887 466,1

1 409 603,0

-

Асноўныя сродкі па балансавай вартасці, з іх:

312 689,9

405 553,5

1 107 774,4

1 161 594,5

- будынкі і збудаванні

175 790,4

262 989,7

760 801,6

774 782,0

- вылічальная тэхніка і абсталяванне, іншыя асноўныя сродкі

101 092,0

121 557,0

302 087,7

337 891,8

- транспартныя сродкі

17 103,6

21 006,8

44 885,1

48 920,7

Балансавы (чысты) прыбытак

52 165,9

101 964,5

168 308,6

170 631,1

Дэбітарская запазычанасць

25 160,5

32 093,7

52 396,6

136 110,9

Крэдыторская запазычанасць, у тым ліку:

 

- пратэрмінаваная, па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды

11 626,9

-

16 289,2

-

98 390,5

-

169 014,5

-

Сума штрафных санкцый

0,5*

3,8*

-

-

* - у частцы адміністрацыйнай і іншых відаў адказнасці за парушэнне падаткавага заканадаўства.

3.2. Адміністрацыйная і іншыя віды адказнасці за парушэнне заканадаўства аб каштоўных паперах і падаткавага заканадаўства на 01.09.2012г. не прымяняліся.

3.3. Дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2010

на 01.01.2011

на 01.01.2012

Памер дастатковасці нарматыўнага капітаталу

15,1

13,1

10,1

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу, пацверджаны

аўдытарскай кампаніяй

15,2

14,1

13,8

Капітальныя ўкладанні і незавершанае будаўніцтва, млн. руб.

8 591,5

39 822,8

44 856,1

Резервавы фонд, млн. руб.

33 857,7

39 074,8

44 173,0

Фонд пераацэнкі артыкулаў балансу, млн. руб.

95 539,9

165 398,6

661 813,9

Сума налічаных дывідэндаў, якія прыходзяцца на 1 акцыю, руб.

5,0

8,0

8,0

Вартасць нарматыўнага капіталу, якая прыходзіцца на адну акцыю, руб.

322

371

438

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў , чал.

4539

4092

4104

Колькасць акцыянераў, асоб

11389

11345

11335

3.4. Від дзейнасці – банкаўская згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.5. Звесткі аб долі банка на рынку Рэспублікі Беларусь:

Паказчыкі

Статутны фонд

Капітал

Актывы

Крэдытныя ўкладанні

Дэпазіты кліентаў

Доля на 01.01.2010, %

4,0

5,1

6,1

5,4

8,1

Доля на 01.01.2011, %

3,7

4,7

5,7

5,8

8,7

Доля на 01.01.2012, %

1,6

2,9

5,4

6,2

8,1

IV. ПЛАНЫ РАЗВІЦЦЯ ЭМІТЭНТА

Планы развіцця ААТ «Белінвестбанк» на наступныя тры гады будуць фарміравацца з улікам параметраў, вызначаных грашова-крэдытнай палітыкай Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі стратэгічнымі мэтамі Банка ў найбліжэйшай перспектыве з’яўляюцца падтрымка высокай дзелавой рэпутацыі і ўстойлівасці, умацаванне пазіцый у банкаўскім сектары рэспублікі ў якасці буйнога ўніверсальнага банка, які прапануе поўны спектр фінансавых прадуктаў і паслуг усім катэгорыям кліентаў.

Банк працягне пашыраць сваю прысутнасць ва ўсіх сегментах банкаўскага рынку, выкарыстоўваючы асноўныя канкурэнтныя перавагі.

У карпаратыўным бізнесе Банк арыентуецца на рацыянальную матывацыю суб’ектаў гаспадарання шляхам комплекснай прадуктавай прапановы мэтавым кліенцкім сегментам у прыярытэтных для Банка галінах эканомікі, умацавання з імі доўгатэрміновых, узаемавыгадных партнёрскіх адносін, індывідуальнага падыходу да кліентаў.

Ключавымі складнікамі пазіцыянавання Банка ў сегменце рознічнага бізнесу з’яўляюцца максімальная арыентацыя на кліента і тэхналагічнасць паслуг. Дзейнасць Банка ў дадзеным напрамку прадугледжвае фарміраванне адраснай прадуктавай прапановы, пашырэнне прадуктавага шэрагу і паляпшэнне якасных характарыстык прапанаваных банкаўскіх прадуктаў, набліжэнне інфраструктуры банка да карыстальнікаў яго паслуг.

Крэдытныя ўкладанні застануцца ў якасці дамінантнага інструменту пры фарміраванні актываў Банка. Крэдытная падтрымка ў першую чаргу будзе накіравана на развіццё экспартна арыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей і паслуг. Найбольшую актывізацыю атрымае дзейнасць Банка ў галіне крэдытавання суб’ектаў малага і сярэдняга бізнесу ў сферы вытворчай дзейнасці і паслуг, уключаючы рэалізацыю імі інвестыцыйных праектаў па прыярытэтных напрамках.

На рынку крэдытавання фізічных асоб Банк плануе ўмацаваць свае пазіцыі за кошт павышэння якасці і аператыўнасці выдачы крэдытных прадуктаў, мадыфікацыі прадуктавага шэрагу з улікам аптымальных суадносін патрабаванняў кліентаў, прапановы празрыстых умоў крэдытавання насельніцтва.

Развіццё Банкам аперацый на замежных рынках абумоўлена неабходнасцю дыверсіфікацыі крыніц росту актываў, пашырэннем геаграфіі інтарэсаў карпаратыўных і прыватных кліентаў Банка. Стратэгія Банка ў галіне міжнароднага бізнесу будзе накіравана на далейшае ўмацаванне дасягнутых пазіцый, развіццё ўзважанага супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі з мэтай планамернага павелічэння аб’ёму і значнасці міжнародных аперацый. Банк захавае лідарскія пазіцыі на фондавым рынку. Акрамя традыцыйнага прыцягнення сродкаў прыватных і карпаратыўных кліентаў шляхам продажу аблігацый і выдачы сертыфікатаў, Банк працягне развіццё рынку калектыўнага інвеставання.

Дзейнасць Банка ў галіне банкаўскіх пластыкавых картак будзе накіравана на павелічэнне спектра плацежных паслуг, якімі дае магчымасць карыстацца Банк, павышэнне іх якасці, стварэнне зручных умоў банкаўскага абслугоўвання з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак.

Банк працягне актыўнае ўкараненне культуры і прынцыпаў кіравання рызыкамі, заснаваных на сусветным вопыце і рэкамендацыях базельскага камітэта па банкаўскім наглядзе. Стратэгія кіравання банкаўскімі рызыкамі будзе накіравана на далейшае ўдасканаленне сістэмы кіравання рызыкамі, адэкватнай бізнес-задачам, колькасці і памерам прынятых рызык.

Стратэгія развіцця Банка ў галіне інфармацыйных тэхналогій прадугледжвае аптымізацыю і ўдасканаленне наяўных ІТ сістэм, развіццё функцыянальных комплексаў па напрамках банкаўскай дзейнасці з мэтай захавання канкурэнтных пераваг і павышэння якасці кліенцкага абслугоўвання, а таксама ўдасканалення сістэмы кіравання Банка.

Прыярытэтам кадравай палітыкі Банка застаецца ўмацаванне каманды прафесіяналаў, здольнай рашаць задачы любой складанасці. Банк будзе акцэнтаваць увагу на высокакваліфікаваных кадрах, якія валодаюць навыкамі продажаў і культурай зносін з кліентамі на рынку банкаўскіх паслуг.

Асноўнымі напрамкамі развіцця ААТ «Белінвестбанк» на 2012 год, зацверджанымі агульным Сходам акцыянераў Банка 27 сакавіка 2012 года, у якасці асноўных параметраў развіцця Банка вызначаны:

рост рэсурсавага патэнцыялу не менш чым на 20 працэнтаў, у тым ліку за кошт юрыдычных асоб – не менш чым на 21 працэнт, фізічных асоб – не менш чым на 24 працэнты;

павышэнне ўзроўню капіталізацыі шляхам нарошчвання нарматыўнага капіталу не менш чым на 14 працэнтаў;

павелічэнне крэдытаў і іншых аперацый з кліентамі не менш чым на 23 працэнты;

падтрымка долі праблемных актываў у актывах, якія могуць падвяргацца крэдытнай рызыцы, не вышэй за 8 працэнтаў.

Па памеры актываў Банк плануе захаваць чацвёртае месца ў сістэме камерцыйных банкаў рэспублікі.

Атрыманне прыбытку плануецца Банкам у наступных памерах: за 2012 год – 160 млрд. руб., за 2013 год – 190 млрд. руб., за 2014 год – 240 млрд. руб.