Перайсці да зместу

Праспект эмісіі 59-60 выпускаў

Праспект эмісіі 59-60 выпускаў

адкрытага акцыянернага таварыства

«Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»

(ААТ «Белінвестбанк»)

(пяцьдзясят дзявяты, шасцідзясяты выпускі)

Г. Мінск

2013

 

I. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ЭМІТЭНЦЕ

1.1. Поўнае і скарочанае найменне эмітэнта

• на рускай мове:

поўнае – открытое акционерное общество «Белорусский банк развития и реконст­рукции «Белинвестбанк»

скарочанае – ОАО «Белинвестбанк»

• на беларускай мове:

поўнае – адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк»

скарочанае – ААТ «Белiнвестбанк».

1.2. Адкрытае акцыянернае таварыства “Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» (далей – Банк або ААТ «Белінвестбанк») зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2001 года за № 807000028, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 3 верасня 2001 года.

1.3. Месца знаходжання эмітэнта, тэлефон, факс, электронны адрас

Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29

Тэлефон (017)289 35 89, факс (017)289 36 70

Электронны адрас (е-mail):

1.4. Згодна са Статутам Банк мае адно прадстаўніцтва за межамі Рэспублікі Беларусь:

Прадстаўніцтва ААТ «Белінвестбанк» у Рэспубліцы Польшча

Рэспубліка Польшча, г. Варшава, вул. Красіцкага, 12 а, к.1.

1.5. Органы кіравання эмітэнта, іх колькасны склад, паўнамоцтвы

1.5.1. Найвышэйшым органам кіравання Банка з’яўляецца агульны Сход акцыянераў (далей – Сход), колькасць акцыянераў Банка – 11328 (па стане на 01.03.2013г.). Да выключнай кампетэнцыі Сходу адносіцца:

змяненне Статута Банка;

змяненне памеру статутнага фонду Банка;

выбранне членаў Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам паўнамоцтвы члена (членаў) Назіральнага савета Банка спыняюцца датэрмінова без прыняцця рашэння Сходу;

зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытку і выдатках, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў, размеркаванне прыбытку і выдаткаў Банка пры наяўнасці і з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі Банка і аўдытарскага заключэння;

рашэнне аб рэарганізацыі Банка і аб зацвярджэнні перадатачнага акта або раздзяляльнага балансу;

рашэнне аб ліквідацыі банка, стварэнне ліквідацыйнай камісіі, прызначэнне яе старшыні і зацвярджэнне ліквідацыйнага балансу (у тым ліку і прамежкавага), акрамя выпадкаў, калі рашэнне аб ліквідацыі Банка прынята Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь або судом у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

вызначэнне памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі выдаткаў членам Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх абавязкаў;

зацвярджэнне ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах», лакальных нарматыўных прававых актаў Банка;

наданне іншым органам кіравання Банка права прыняцця рашэнняў па асобных пытаннях, не аднесеных да выключнай кампетэнцыі Сходу;

вызначэнне парадку вядзення Сходу ў частцы, не ўрэгуляванай заканадаўствам, Статутам Банка і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, зацверджанымі (прынятымі) Сходам;

прыняцце рашэння аб выпуску акцый і зацвярджэнне рашэння аб выпуску акцый, праспекта эмісіі акцый, зменаў і дапаўненняў у іх;

зацверджанне вынікаў падпіскі на акцыі дадатковага выпуску;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам акцый уласнага выпуску;

прыняцце рашэння аб змяненні колькасці акцый без змянення статутнага фонду шляхам абмену двух ці больш акцый таварыства на адну новую акцыю змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпу) (кансалідацыі акцый) або абмену адной акцыі таварыства на дзве ці больш акцый змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпу) (драблення);

прыняцце рашэння аб выплаце дывідэндаў па выніках першага квартала, паўгоддзя, дзевяці месяцаў і па выніках года пасля заканчэння адпаведнага перыяду;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю пяцьдзясят і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, а таксама рашэнне аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць банка вартасцю дваццаць і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка ў выпадку, калі рашэнне аб такой здзелцы не прынята Назіральным саветам у адпаведнасці з патрабаваннямі Статута Банка і заканадаўства. Рашэнне Сходу аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці, а таксама ў выпадках, усталяваных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у здзяйсненні якой ёсць зацікаўленасць афіляваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Сходу аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка ажыццяўляецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія рэалізуе банк у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку, банкаўскай, дзейнасці.

Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Сходу, не могуць быць перададзены на рашэнне Назіральнага савета Банка, Праўлення Банка.

У выпадку неабходнасці Сход мае права прыняць да разгляду любое пытанне, звязанае з дзейнасцю Банка.

1.5.2. Для агульнага кіраўніцтва дзейнасцю Банка ў перыяд паміж Сходамі і кантролю за працай Праўлення Банка ствараецца Назіральны савет Банка (далей – Назіральны савет), колькасцю адзінаццаць чалавек, члены якой штогод выбіраюцца на Сходзе кумулятыўным галасаваннем.

Да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета адносіцца:

вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці Банка;

зацвярджэнне стратэгіі развіцця Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні (рэарганізацыі, ліквідацыі) юрыдычных асоб, аб удзеле Банка ў юрыдычных асобах, саюзах і асацыяцыях, іншых некамерцыйных арганізацыях, а таксама аб’яднаннях у форме фінансава-прамысловых і іншых гаспадарчых груп (холдынгаў);

рашэнне аб стварэнні і закрыцці прадстаўніцтваў і зацвярджэнне палажэнняў аб іх;

прызначэнне старшыні Праўлення Банка і вызваленне яго ад пасады;

выбранне членаў Праўлення Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, зацвярджэнне палажэння аб Праўленні Банка;

зацвярджэнне ацэнкі вартасці неграшовых укладаў ва статутны фонд Банка на падставе заключэння аб ацэнцы і (ці) экспертызы дакладнасці ацэнкі вартасці неграшовага ўкладу;

рашэнне аб бязвыплатнай (спонсарскай) дапамозе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

скліканне гадавога Сходу і рашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем;

прыняцце рашэння аб выпуску Банкам каштоўных папер, за выключэннем прыняцця рашэння аб выпуску акцый;

зацвярджэнне рашэння аб выпуску эмісійных каштоўных папер, за выключэннем зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, зацвярджэнне праспекта эмісіі каштоўных папер, за выключэннем акцый, зменаў і (ці) дапаўненняў у іх;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам каштоўных папер уласнага выпуску, за выключэннем прыняцця рашэння аб набыцці акцый;

зацвярджэнне рэгламенту працы Банка з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер;

зацвярджэнне вартасці маёмасці ў выпадках здзяйснення буйной здзелкі і здзелкі, у здзяйсненні якой ёсць зацікаўленасць афіляваных асоб, вызначэння аб’ёмаў выпуску каштоўных папер, а таксама ў іншых усталяваных заканадаўствам або Статутам Банка выпадках неабходнасці вызначэння вартасці маёмасці Банка, для здзяйснення здзелкі з якім патрабуецца рашэнне Сходу або Назіральнага савета;

вызначэнне рэкамендаванага Сходу памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі выдаткаў членам Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх функцыянальных абавязкаў;

вызначэнне рэкамендаванага памеру дывідэндаў і тэрміну іх выплаты;

зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць выкарыстанне фондаў Банка, сфарміраваных з прыбытку паводле нарматываў, зацверджаных Сходам;

прыняцце рашэнняў аб выкарыстанні рэзервавага і іншых фондаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб авансавых адлічэннях з прыбытку бягучага года ў фонды Банка ў адпаведнасці з зацверджанымі Сходам нарматывамі;

зацвярджэнне каштарыса даходаў і выдаткаў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне плана фінансавання капітальных укладанняў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне палажэнняў, якія рэгламентуюць правядзенне Банкам выдаткаў, не ўлічаных у складзе затрат Банка пры падаткаабкладанні прыбытку ў адпаведнасці з заканадаўствам;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка. Рашэнне Назіральнага савета аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія здзяйсняюцца Банкам у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у здзяйсненні якой ёсць зацікаўленасць афіляваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, не перавышае дзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Назіральнага савета па такой здзелцы не патрабуецца, калі здзелка здзяйсняецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюца ад умоў аналагічных здзелак, здзейсненых Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

зацвярджэнне арганізацыйнай структуры Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў Банка;

зацвярджэнне палажэння, якое рэгулюе парадак выдачы пазык работнікам Банка на набыццё і будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля або пагашэння крэдытаў, выдадзеных работнікам на гэтыя мэты;

зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі і ўмоў дагавора з аўдытарскай арганізацыяй;

прызначэнне і вызваленне ад пасады кіраўніка структурнага падраздзялення Банка, які ажыццяўляе функцыі ўнутранага аўдыту.

Назіральны савет разглядае і іншыя пытанні, акрамя аднесеных да кампетэнцыі (у тым ліку выключнай) Сходу. Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета, не могуць перадавацца ім на рашэнне Праўлення Банка, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.5.3. Выканаўчым органам Банка з’яўляецца калегіяльны выканаўчы орган – Праўленне Банка (далей – Праўленне). Праўленне складаецца з адзінаццаці чалавек, уключаючы старшыню Праўлення. Члены Праўлення выбіраюцца Назіральным саветам.

Праўленне:

ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка;

арганізуе выкананне рашэнняў Сходу і Назіральнага савета;

папярэдне абмяркоўвае пытанні, якія падлягаюць разгляду Сходам і Назіральным саветам, падрыхтоўвае ў сувязі з гэтым усе неабходныя дакументы;

разглядае пытанні, звязаныя з бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Банка;

забяспечвае стварэнне і функцыянаванне эфектыўнай сістэмы ўнутранага кантролю шляхам распрацоўкі і зацвярджэння адпаведных лакальных нарматыўных прававых актаў Банка, кантролю за рызыкамі і ліквідацыяй выяўленых парушэнняў і недахопаў у функцыянаванні сістэмы ўнутранага кантролю;

разглядае гадавую справаздачу, бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытку і выдатках, справаздачу аб змяненні капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў перад тым, як аддаць іх на разгляд Назіральнаму савету, Рэвізійнай камісіі Банка і Сходу;

разглядае праекты палажэнняў і іншых лакальных нарматыўных прававых актаў Банка перад тым, як аддаць іх на разгляд і зацвярджэнне адпаведнаму органу кіравання Банка;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, за выключэннем зацверджаных іншымі ўпаўнаважанымі органамі Банка;

зацвярджае нарматывы і паўнамоцтвы па адчужэнні маёмасці Банка, перадачы маёмасці ў залог і прымае рашэнні па дадзеных пытаннях згодна з зацверджанымі нарматывамі;

прымае рашэнні па інвестыцыях Банка, звязаных з развіццём і ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы Банка, у межах плана фінансавання капітальных укладанняў;

прымае рашэнні па пераразмеркаванні сум па артыкулах каштарыса даходаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка, з улікам вытворчай неабходнасці ў межах паўнамоцтваў, дадзеных Назіральным саветам;

разглядае выкананне каштарыса даходаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка;

прымае рашэнні па пытаннях аб выдачы Банкам крэдытаў, гарантый і паручыцельстваў, а таксама перадачы маёмасці ў залог у межах нарматываў, зацверджаных Назіральным саветам;

разглядае ўнесеныя старшынёй Праўлення матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і прымае па іх рашэнні;

мае права патрабаваць склікання і правядзення пазачарговага Сходу;

зацвярджае палажэнні аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў створаных рэзерваў;

зацвярджае палажэнне аб бесперарыўным прафесійным навучанні работнікаў Банка;

прымае рашэнні аб стварэнні фондаў банкаўскага кіравання, зацвярджае інвестыцыйныя дэкларацыі і правілы фондаў банкаўскага кіравання, змены і дапаўненні ў іх;

прымае рашэнні па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, якія падвяргаюцца крэдытнай рызыцы, у межах усталяванага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь масімальнага памеру крэдытнай рызыкі на аднаго даўжнік, а таксама вызначае паўнамоцтвы па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, якія падвяргаюцца крэдытнай рызыцы, ва ўказаных межах;

разглядае іншыя пытанні, якія не адносяцца згодна са Статутам Банка да кампетэнцыі Сходу і Назіральнага савета, а таксама перададзеныя Назіральным саветам на рашэнне Праўлення.

Старшыня Праўлення ўзначальвае Праўленне і з’яўляецца кіраўніком Банка.

Старшыня Праўлення:

кіруе дзейнасцю Праўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Праўленне задач;

у межах сваёй кампетэнцыі без даверанасці дзейнічае ад імя Банка: прадстаўляе яго інтарэсы (у тым ліку ў органах кіравання іншых юрыдычных асоб, удзельнікам якіх з’яўляецца Банк, ва ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой), заключае дагаворы і здзяйсняе іншыя здзелкі ад імя Банка і інш.;

падпісвае ўсе дакументы па пытаннях дзейнасці Банка, у тым ліку для Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і іншых упаўнаважаных органаў, за выключэннем дакументаў, паўнамоцтвы на падпісанне якіх перададзены ім іншым службовым асобам Банка або падпісанне якіх аднесена заканадаўствам і Статутам Банка да кампетэнцыі іншых асоб;

выдае даверанасці ад імя Банка;

распараджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасцю і сродкамі Банка ў межах, зацверджаных Назіральным саветам і Праўленнем;

выдае загады (распараджэнні) і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Банка;

зацвярджае структуру і штатны расклад Банка;

вырашае пытанні падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў;

прымае на працу і звальняе работнікаў Банка, прымяняе ў адносінах да іх меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання;

размяркоўвае абавязкі сярод намеснікаў і іншых работнікаў Банка;

разглядае матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў даччыных юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і пры неабходнасці выносіць іх на разгляд Праўлення;

старшынствуе на пасяджэннях Праўлення;

падпісвае пратаколы пасяджэнняў Праўлення.

1.6. Спіс членаў Назіральнага савета і Праўлення Банка

Прозвішча ,

імя, імя па бацьку, 

год нараджэння

Адукацыя

Пасада

1

2

3

Калінін Анатолій Мікалаевич,

1959

Вышэйшая, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

з 1995 г. – 2009 г. – дырэктар КУПП «Водаканал» г. Баранавічы

з 2009 г. – 2010 г. – памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па г. Мінску

У цяперашні час – намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Вежнавец Уладзімір

Васільевіч,

1951

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны інстытут ім. Куйбышава, таваразнавец

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Універмаг «Цэнтральны», г. Магілёў

Верамеева

Наталля Віктараўна,

1964

Вышэйшая, Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасці

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапякарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам», г. Гомель

Мартынаў Мікалай Васільевіч,

1957

Вышэйшая, Беларускі інстытут паліталогіі і сацыяльных адносін, палітолаг

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», г. Віцебск

Маціевіч Віктар Аркадзьевіч,

1962

Вышайшая, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс»

Надольны Тарас Юр’евіч,

1976

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантура Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта

з 2007г. па 2010г. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый

З лістапада 2010г. па цяперашні час – намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч,

1967

Вышэйшая, Расійская ваенна-медыцынская акадэмія імя Кірава

З 2006г. – сакавік 2011г. – дырэктар ААА «Біякам»

З сакавіка 2011г. – май 2011г. – в. а. дырэктара ААТ “Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва”

З мая 2011г. па жнівень 2011г. - дырэктар ААТ “Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва”

З 22.08.2011 – намеснік дырэктара па інвестыцыях ААА «Біякам» г. Гродна

Сягровец Вячаслаў Уладзіміравіч,

1948

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ “Біяртрас”, г. Мінск

 

Шалонік Яўген аляксеевіч,

1951

Вышэйшая, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар Вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрымства «Брэстаблгаз»

Шульга Уладзімір Эдвардавіч,

1960

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей

На працягу апошніх трох гадоў – Старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці

Янчарскі Іван Баляслававіч,

1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ “МАПІД”

Лысюк Анатолій Анатольевіч,

1978

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, фінансы і крэдыт.

Бакалаўр эканамічных навук.

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнае кіраванне і эканоміка

З 30.01.2009 па 03.10.2012 – начальнік філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк»

З 04.10.2012 – старшыня Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Кавалеўскі Сяргей Пятровіч,

1965

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

З 05.09.2012 па 03.10.2012 – в. а. старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» (пратакол Назіральнага савета ад 05.09.2012 № 55)

З 04.10.2012 – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Прыма Мікалай Феафанавіч,

1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, эканоміка і арганізацыя будаўніцтва

З верасня 2001 г. – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Каралёва Тамара Іванаўна,

1957

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Сакірка Андрэй Уладзіміравіч, 1974

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, міжнародныя эканамічныя адносіны

З 01.01.2009 г. да 03.01.2011г. – дырэктар дэпартамента па працы з насяленнем Банка

З 03.01.2011г. да 09.04.2012г. – дырэктар дэпартамента крэдытных рызык Банка

З 09.04.2012г. – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Тамашэвіч Уладзімір Баляслававіч,

1959

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 г. – з намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Міхальчук Васілій Максімавач,

1956

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 г. – 21.04.2012 упраўляючы Галаўным філіялам па Брэсцкай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

З 21.04.2012 – упраўляючы дэрэкцыяй ААТ «Белінвестбанк» па Брэсцкай вобласці

Ванкевіч Уладзімір Анатольевіч,

1961

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, планаванне прамысловасці

З верасня 2001 г. – 01.07.2012 упраўляючы Галаўным філіялам па Віцебскай вобласці ААТ «Белінвестбанк»

З 01.07.2012 – упраўляючы дэрэкцыяй ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці

Тамковіч Раман Раманавіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства

З ліпеня 2002г. па ліпень 2010г. – начальнік юрыдычнага ўпраўлення ААТ «Белінвестбанк»

Са жніўня 2010г. – дырэктар юрыдычнага дэпартамента ААТ «Белінвестбанк»

1.7. Спіс акцыянераў, якія маюць пяць і больш працэнтаў ад агульнай колькасці акцый:

Найменне акцыянера

Месца знаходжання

Колькасць прыналежных акцый (у тым ліку галасуючых (простых (звычайных)) акцый), шт.

Памер долі ва статутным фондзе, %

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

220005, г. Мінск,

зав. Чырваназоркавы, 12

2 544 019 005

(2 543 644 740)

89,67

1.8. Доля дзяржавы ва статутным фондзе Банка складае, 96,25 %, складаецца з 2 730 693 701 акцый.

Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

1.9. Звесткі аб інвестыцыях ва статутныя фонды іншых юрыдычных асоб з доляй, роўнай пяці і больш працэнтам статутнага фонда:

Найменне юрыдычнай асобы

Сума інвеставаных сродкаў, млн. руб.

Колькасць акцый , шт.

Доля ва статутным фондзе, %

1. ААТ «Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт»

44,1

44100

5,0

2. СЗАТ «БелінвестЭско»

53,0

460

46,0

3. СП ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка »

245,6

10664

5,0

4. ЗАТ «ГАРЫЗОНТ-БЕЛІНВЕСТ-ДЭВЕЛОПЕР»

196,0

49

49,0

5. ЗАТ «Белбізнеслізінг»

8,6

950

95,0

6. ААТ «Аграфірма «ФАЛІЧЫ»

16495,0

уклад ва статутны фонд

99,9948

7. ААТ «БЕЛІНВЕСТ-інжынірынг»

48,0

уклад ва статутны фонд

60,0

8. ААТ «Кафэ Прэм’ера»

477,5

уклад ва статутны фонд

93,874

1.10. Найменне дэпазітарыя, які абслугоўвае эмітэнта, яго месца знаходжання, дата, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі і найменне зарэгістраваўшага яго органа, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Дэпазітарыем, які абслугоўвае эмітэнта, з’яўляецца структурнае падраздзяленне Банка, размешчанае па адрасе: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29.

Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь выдана ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1103.

Тэрмін дзеяння ліцэнзіі – да 16.03.2014.

1.11. Паслугі пабочных прафесійных удзельнікаў рынка каштоўных папер Рэспублікі Беларусь Банкам не выкарыстоўваюцца.

1.12. Памер зарэгістраванага статутнага фонду Банка складае 567 408 362 600 (пяцьсот шэсцьдзясят сем мільярдаў чатырыста восем мільёнаў трыста шэсцьдзясят дзве тысячы шэсцьсот) беларускіх рублёў, які падзелены на 2 837 041 813 (два мільярды восемсот трыццыць сем мільёнаў сорак адна тысяча восемсот трынаццаць) штук акцый, у тым ліку 2 825 914 229 (два мільярды восемсот дваццаць пяць мільёнаў дзевяцьсот чатырнаццаць тысяч дзвесце дваццаць дзевяць) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адзінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 200 (дзвесце) беларускіх рублёў кожная. Усе выпушчаныя ААТ «Белінвестбанк» акцыі цалкам аплачаны і размеркаваны паміж акцыянерамі.

1.13. Публікацыя гадавой справаздачы Банка разам з аўдытарскім заключэннем у складзе, вызначаным заканадаўствам, ажыцяўляецца ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней за 25 красавіка года, наступнага пасля справаздачнага. Бухгалтарская справаздачнасць Банка разам з аўдытарскім заключэннем за 2011 год у складзе, вызначаным заканадаўствам, апублікавана ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» ад 5 красавіка 2012 года № 64.

Публікацыя інфармацыі аб унесеных зменах у праспект эмісіі будзе ажыццяўляцца ў газеце «Рэспублiка» не пазней 7 дзён з даты рэгістрацый зменаў у рэгістрацыйным органе. Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб рэарганізацыі ці ліквідацыі Банка будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка» не пазней 30 дзён з даты прыняцця рашэння ўпаўнаважаным органам Банка. Інфармацыя аб распачынанні ў адносінах да Банка правядзення справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка» на працягу 5 дзён з моманту атрымання адпаведнай судовай пастановы.

II. ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРОДАЖУ АБЛІГАЦЫЙ

2.1. Дата прыняцця рашэння аб выпуску аблігацый і назва органа, які прыняў гэта рашэнне.

Рашэнне аб пяцьдзясят дзявятым выпуску аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральным саветам ААТ «Белінвестбанк» 20 сакавіка 2013 г. (пратакол № 11).

Рашэнне аб шасцідзясятым выпуску аблігацый ААТ “Белінвестбанк” прынята Назіральным саветам ААТ “Белінвестбанк” 20 сакавіка 2013 г. (пратакол № 11).

2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый

Форма выпуску аблігацый – біржавыя, працэнтныя, імянныя, у бездакументарнай форме (у выглядзе запісаў на рахунках), неканверсоўныя.

Аб’ём эмісіі аблігацый пяцьдзясят дзявятага выпуску складае 300 000 000 000 (трыста мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапаноўваюцца 3 000 000 (тры мільёны) аблігацый. Аблігацыям прысвоена серыя «ОБ 59», нумары «0000001-3000000».

Аб’ём эмісіі аблігацый шасцідзясятага выпуску складае 300 000 000 000 (трыста мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапаноўваюцца 3 000 000 (тры мільёны) аблігацый. Аблігацыям прысвоена серыя «ОБ 60», нумары «0000001-3000000».

2.3. Намінальная вартасць аблігацый

Намінальная вартасць аблігацый пяцьдзясят дзявятага выпуску – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

Намінальная вартасць аблігацый шасцідзясятага выпуску – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

2.4. Мэта выпуску аблігацый і накіроўванне выкарыстання сродкаў, атрыманых ад размяшчэння аблігацый

Мэтай выпуску аблігацый з’яўляецца прыцягненне часова свабодных грашовых сродкаў і юрыдычных асобаў для фарміравання рэсурснай базы.

Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы – рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

2.5. Інфармацыя аб забеспячэнні выканання абавязацельстваў па аблігацыях

Аблігацыі выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.10 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер».

2.6. Перыяд правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый пяцьдзясят дзявятага і шасцідзясятага выпускаў ажыццяўляецца за грашовыя сродкі ў безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Перыяд адкрытага продажу з 15 красавіка 2013 г. па

3 кастрычніка 2014 г. уключна.

2.7. Месца і час правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый пяцьдзясят дзявятага і шасцідзясятага выпускаў ажыццяўляецца толькі праз гандлёвую сістэму адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуская валютна-фондавая біржа” ў адпаведнасці з рэгламентам гандлёвага дня адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуская валютна-фондавая біржа”.

2.8. Тэрмін абарачэння аблігацый

Тэрмін абарачэння аблігацый пяцьдзясят дзявятага выпуску – 725 дзён, з 15 красавіка 2013 г. па 10 красавіка 2015 г. уключна.

Тэрмін абарачэння аблігацый шасцідзясятага выпуску – 690 дзён, з 15 красавіка 2013 г. па

6 сакавіка 2015 г. уключна.

Пры разліку тэрміну абарачэння аблігацый дзень пачатку размяшчэння і дзень пачатку пагашэння аблігацый лічацца адным днём.

Абарачэнне аблігацый ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праз гандлёвую сістэму ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа”.

Абарачэнне аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты іх пагашэння.

Аблігацыі не абарачаюцца на працягу 3 (трох) працоўных дзён, якія папярэднічаюць дню выплаты працэнтнага даходу па іх.

2.9. Дата пачатку пагашэння аблігацый

Дата пачатку пагашэння аблігацый пяцьдзясят дзявятага выпуску – 10 красавіка 2015 г.

Дата пачатку пагашэння аблігацый шасцідзясятага выпуску – 6 сакавіка 2015 г.

2.10. Памер або парадак вызначэння памеру даходу па аблігацыях і ўмовы яго выплаты

Даход па аблігацыях пяцьдзясят дзявятага выпуску ўстаноўлены ў выглядзе працэнтнага даходу ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення) мінус 3 (тры) працэнтныя пункты.

Даход па аблігацыях шасцідзясятага выпуску ўстаноўлены ў выглядзе працэнтнага даходу ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення).

Разлік сумы працэнтнага даходу па аблігацыях ажыццяўляецца сыходзячы з фактычнай колькасці дзён у годзе – 365.

Выплата працэнтнага даходу праводзіцца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Велічыня працэнтнага даходу па аблігацыях пяцьдзясят дзявятага выпуску разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пп1 х Т1) + (Нп х Пп2 х Т2)+….+ (Нп х Ппn х Тn)

Д = -----------------------------------------------------------------------,

365 х 100

дзе:

Д – працэнтны даход па аблігацыях, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацыі (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацый;

Пп1, Пп2, Ппn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўнай дзеючай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь мінус 3 (тры) працэнтныя пункты.

Т1, Т2, Тn – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Велічыня працэнтнага даходу па аблігацыях шасцідзясятага выпуску разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пп1 х Т1) + (Нп х Пп2 х Т2)+….+ (Нп х Ппn х Тn)

Д = -----------------------------------------------------------------------,

365 х 100

дзе:

Д – працэнтны даход па аблігацыях, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацыі (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацый;

Пп1, Пп2, Ппn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўная дзеючай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

Т1, Т2, Тn – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Працэнтны даход па аблігацыях за першы перыяд налічваецца з даты, якая ідзе за датай пачатку размяшчэння аблігацый, па дату яго выплаты ўключна.

Працэнтны даход па аблігацыях па другім і наступным перыядам, уключаючы апошні, налічваецца з даты, якая ідзе за датай выплаты даходу за папярэдні перыяд, па дату выплаты даходу за адпаведны перыяд (дату пагашэння).

Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях пяцьдзясят дзявятага і шасцідзясятага выпускаў праводзіцца ўладальнікам аблігацый перыядычна ў адпаведнасці з графікамі выплат працэнтнага даходу.

Графік выплат працэнтнага даходу па аблігацыях пяцьдзясят дзявятага выпуску

Нумар

перыяду

Пачатак

перыяду

налічэння

Канец перыяду

налічэння

Колькасць дзён перыяду налічэння

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў выплаты працэнтнага даходу

1

16.04.2013

15.07.2013

91

15.07.2013

10.07.2013

2

16.07.2013

15.10.2013

92

15.10.2013

10.10.2013

3

16.10.2013

15.01.2014

92

15.01.2014

10.01.2014

4

16.01.2014

15.04.2014

90

15.04.2014

10.04.2014

5

16.04.2014

15.07.2014

91

15.07.2014

10.07.2014

6

16.07.2014

15.10.2014

92

15.10.2014

10.10.2014

7

16.10.2014

15.01.2015

92

15.01.2015

12.01.2015

8

16.01.2015

10.04.2015

85

10.04.2015

07.04.2015

Графік выплат працэнтнага даходу па аблігацыях шасцідзясятага выпуску

Нумар

перыяду

Пачатак

перыяду

налічэння

Канец перыяду

налічэння

Колькасць дзён перыяду налічэння

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў выплаты працэнтнага даходу

1

16.04.2013

15.10.2013

183

15.10.2013

10.10.2013

2

16.10.2013

15.04.2014

182

15.04.2014

10.04.2014

3

16.04.2014

15.10.2014

183

15.10.2014

10.10.2014

4

16.10.2014

06.03.2015

142

06.03.2015

03.03.2015

У выпадку, калі выплата працэнтнага даходу прыпадае на непрацоўны дзень, даход выплачваецца ў першы працоўны дзень, які ідзе за непрацоўным днём. Працэнты за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.11. Парадак пагашэння аблігацый. Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў пагашэння

Пры пагашэнні аблігацый пяцьдзясят дзявятага і шасцідзясятага выпускаў іх уладальнікам выплочваецца намінальная вартасць аблігацыі і належны працэнтны даход у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пагашэнне аблігацый адбываецца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу аблігацыі на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэестр уладальнікаў аблігацый пяцьдзясят дзявятага выпуску фарміруецца па стане на 07.04.2015 г.

Рэестр уладальнікаў аблігацый шасцідзясятага выпуску фарміруецца па стане на 03.03.2015 г.

Пры гэтым не пазней працоўнага дня, які ідзе за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты ўладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод аблігацый,якія пагашаюцца, на рахунак "дэпо" эмітэнта.

У выпадку, калі дзень пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, пагашэнне аблігацый адбываецца ў першы працоўны дзень, які ідзе за непрацоўным днём, па цане роўнай намінальнай вартасці. Працэнты на суму пагашэння за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.12.Умовы і парадак набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння

Банк набывае аблігацыі пяцьдзясят дзявятага выпуску да даты пачатку іх пагашэння па намінальнай вартасці адначасова з выплатай налічанага даходу за завершаны перыяд у наступныя даты: 15.10.2013, 15.04.2014 і 15.10.2014 у любога іх уладальніка, які прадставіў заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з гэтым Праспектам.

Банк набывае аблігацыі шасцідзясятага выпуску да даты пачатку іх пагашэння па намінальнай вартасці адначасова з выплатай налічанага даходу за завершаны перыяд 15.04.2014 у любога іх уладальніка, які прадставіў заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з гэтым Праспектам.

У выпадку, калі дзень набыцця аблігацый да даты пачатку іх пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, набыццё аблігацый адбываецца ў першы працоўны дзень, які ідзе за непрацоўным днём, па цане, роўнай намінальнай вартасці. Працэнты на суму набываемых аблігацый за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

Для ажыццяўлення продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння ўладальнік аблігацый пяцьдзясят дзявятага і шасцідзясятага выпускаў прадстаўляе ў ААТ «Белінвестбанк» (г. Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат) заяву аб намеры ажыццявіць такі продаж аблігацый наступнага зместу:

поўная назва ўладальніка аблігацый;

нумар выпуску і колькасць аблігацый, якія прад’яўляюцца да продажу да даты пачатку іх пагашэння;

назва прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які будзе ажыццяўляць продаж аблігацый праз гандлёвую сістэмуААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»; згоду з умовамі і парадкам набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння, вызначаным у зарэгістраваным Праспекце эмісіі аблігацый пяцьдзясят дзявятага, шасцідзясятага выпускаў;

месца знаходжання (юрыдычны адрас) і кантактныя тэлефоны заяўніка , банкаўскія рэквізіты;

подпіс уладальніка аблігацый (упаўнаважанай асобы ўладальніка аблігацый).

Заява аб продажы аблігацый падаецца ў Банк не пазней, чым за 3 (тры) працоўныя дні да даты набыцця.

Заява можа быць перададзена па факсе (017)289-36-33 з абавязковым прадстаўленнем яе арыгінала на працягу 2 (двух) дзён ад даты перадачы заявы па факсе.

Для продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ўладальнік аблігацый абавязаны забяспечыць наяўнасць аблігацый не пазней 15.00 гадзін дня продажу Банку на адпаведным раздзеле свайго гандлёвага рахунку «дэпо».

У выпадку невыканання ўладальнікам аблігацый умоў, устаноўленых гэтым пунктам, набыццё аблігацый Банкам не адбываецца.

Банк мае права набываць аблігацыі пяцьдзясят дзявятага, шасцідзясятага выпускаў да даты пачатку іх пагашэння і ў іншыя тэрміны, але не раней за 26.04.2013 на ўмовах, зацверджаных фінансавым камітэтам Банка.

Банк можа ажыццяўляць наступныя аперацыі з набытымі аблігацыямі :

- продаж на другасным рынку па цане, якую вызначае Банк;

- іншыя дзеянні з набытымі аблігацыямі Банка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь .

2.13. Абарачэнне аблігацый на другасным рынку. Умовы і парадак датэрміновага пагашэння аблігацый

Абарачэнне аблігацый пяцьдзясят дзявятага, шасцідзясятага выпускаў на другасным рынку ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб каштоўных паперах.

Банк можа прынять рашэнне аб датэрміновым пагашэнні пяцьдзясят дзявятага і шасцідзясятага выпуску аблігацый або яго часткі па рашэнні Праўлення Банка. Аб гэтым рашэнні Банк паведамляе ўладальнікам аблігацый не пазней 10–і працоўных дзён да ўстаноўленай даты датэрміновага пагашэння аблігацый шляхам накіравання пісьмовага паведамлення або пры дапамозе публікацыі ў газеце «Рэспублiка». Інфармацыя пра датэрміновае пагашэнне таксама размяшчаецца на афіцыйным сайце Банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт www.belinvestbank.by.

Пры датэрміновым пагашэнні выпуску або яго часткі Банк у дату датэрміновага пагашэння выплачвае ўладальнікам аблігацый іх намінальную вартасць і накоплены працэнтны даход, разлічаны ў адпаведнасці з пунктам 2.10 гэтага Праспекта з дня пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду па дату датэрміновага пагашэння аблігацый уключна. Рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў датэрміновага пагашэння аблігацый фарміруецца за 3 працоўныя дні да дня датэрміновага пагашэння.

Пры гэтым не пазней працоўнага дня, які ідзе за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый (выплаты ўладальніку аблігацый) грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" эмітэнта.

2.14. Цана аблігацый, разлік бягучай вартасці аблігацый

У дзень пачатку адкрытага продажу аблігацый размяшчаюцца па цане, роўнай намінальнай вартасці.

Пачынаючы з каляндарнага дня, які ідзе за датай пачатку адкрытага продажу, аблігацыі размяшчаюцца па бягучай вартасці, якая разлічваецца па наступнай формуле:

С=Нп+Дн,

дзе:

С – бягучая вартасць аблігацыі;

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Дн – накоплены працэнтны даход.

Велічыня накопленага працэнтнага даходу па аблігацыях пяцьдзясят дзявятага выпуску разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пд1 х Т1 + Нп х Пд2 х Т2 +….+ Нп х Пдn х Тn)

Дн = --------------------------------------------------------------------

365 х 100

дзе:

Дн – накоплены працэнтны даход (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пд1, Пд2, Пдn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь мінус 3 (тры) працэнтныя пункты;

Т1, Т2, Тn – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Велічыня накопленага працэнтнага даходу па аблігацыях шасцідзясятага выпуску разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пд1 х Т1 + Нп х Пд2 х Т2 +….+ Нп х Пдn х Тn)

Дн = ----------------------------------------------------------------------

365 х 100

дзе:

Дн – накоплены працэнтны даход (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пд1, Пд2, Пдn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

Т1, Т2, Тn – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Дзень пачатку размяшчэння працэнтных аблігацый або дата выплаты апошняга працэнтнага даходу ў дзень разліку бягучай вартасці працэнтных аблігацый лічацца адным днём.

2.15. Умовы і парадак звароту сродкаў інвестарам пры забароне размяшчэння аблігацый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, біржай

Пры забароне выпуску аблігацый грашовыя сродкі, унесеныя ў іх аплату, вяртаюцца ўладальнікам аблігацый (інвестарам) не пазней месячнага тэрміну са дня прыняцця адпаведнага рашэння з выплатай працэнтаў за фактычны тэрмін карыстання грашовымі сродкамі па аблігацыях пяцьдзясят дзявятага выпуску па працэнтнай стаўцы, роўнай дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь мінус 3 (тры) працэнтныя пункты, па аблігацыях шасцідзясятага выпуска па працэнтнай стаўцы, роўнай дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пры забароне размяшчэння біржавых аблігацый пасля атрымання паведамлення біржы аб ануляванні выпуску Банк пералічвае асобам, указаным у рэестры ўладальнікаў біржавых аблігацый, сфарміраваным дэпазітарыем на дату, якая ідзе за датай прыняцця біржай рашэння аб рэгістрацыі анулявання выпуску, грашовыя сродкі ў памеры бягучай вартасці біржавых аблігацый на дату прыняцця біржай рашэння аб рэгістрацыі анулявання выпуску не пазней, чым за два працоўныя дні, якія ідуць за датай атрымання рэестра.

2.16. Дата і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аблігацый, ідэнтыфікацыйны код

Аблігацыі пяцьдзясят дзявятага выпуску зарэгістраваныя адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская валютна-фондавая біржа» 05 красавіка 2013г., нумар рэгістрацыі, BCSE – 00132,ідэнтыфікацыйны код BY8000401323.

Аблігацыі шасцідзясятага выпуску зарэгістраваныя адкрытым акцыянерным

таварыствам «Беларуская валютна-фондавая біржа» 05 красавіка 2013г., нумар рэгістрацыі,

BCSE – 00133, ідэнтыфікацыйны код BY8000401331.

 

III. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭМІТЭНТА

3.1. Асноўныя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

На 01.01.2011

на 01.01.2012

на 01.01.2013

на 01.02.2013

Нарматыўна капітал, млн. руб.

817 725,0

1 045 811,4

1 709 261,4

1 676 927,8

Нарматыўны капітал, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй, млн. руб.

887 466,1

1 409 603,0

1 824 272,4

-

Асноўныя сродкі па балансавай вартасці, з іх :

405 553,5

1 107 774,4

1 473 295,9

1 454 033,1

- будынкі і збудаванні

262 989,7

760 801,6

1 029 009,6

1 008 525,0

- вылічальная тэхніка і абсталяванне, іншыя асноўныя сродкі

121 557,0

302 087,7

388 767,5

389 989,3

- транспартныя сродкі

21 006,8

44 885,1

55 518,8

55 518,8

балансавы (чысты) даход

101 964,5

168 308,6

188 447,7

18 875,1

Дэбіторская запазычанасць

32 093,7

52 396,6

128 641,6

142 256,5

Крэдыторская запазычанасць, у тым ліку:

- пратэрмінаваная, па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя бюджетные фонды

16 289,2

-

98 390,5

-

175 639,8

-

176 056,5

-

Сума штрафных санкцый

3,8*

-

-

-

* - у частцы адміністратыўнай і іншых відаў адказнасці за парушэнне падатковага заканадаўства.

3.2. Адміністратыўная і іншыя віды адказнасці за парушэнне заканадаўства аб каштоўных паперах і падатковага заканадаўства на 01.02.2013г. не прымяняліся.

3.3. Дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2011

на 01.01.2012

на 01.01.2013

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу

13,1

10,1

13,1

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй

14,1

13,8

13,7

Капітальныя ўкладанні і незавершанае будаўніцтва, млн. руб.

39 822,8

44 856,1

172 176,8

Рэзервовы фонд, млн. руб.

39 074,8

44 173,0

52 588,4

Фонд пераацэнкі артыкулаў балансу, млн. руб.

165 398,6

661 813,9

920 985,1

Сума налічаных дывідэндаў, якая прыпадае на 1 акцыю, руб.

8,0

8,0

5,0* па прывілеяваных акцыях; 4,0* па простых

Вартасць нарматыўнага капіталу, якая прыпадае на адну акцыю, руб.

371

438

602

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў, чал.

4092

4104

4142

Колькасць акцыянераў, асобаў

11345

11335

11331

* прапануецца для зацвярджэння Сходу акцыянераў, якое адбудзецца 27.03.2013г.

3.4.Від дзейнасці - банкаўская згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.5. Звесткі аб долі Банка на рынку Рэспублікі Беларусь:

Паказчыкі

Статутны фонд

Капитал

Актывы

Крэдытныя ўкладанні

Дэпазіты кліентаў

Доля на 01.01.2011, %

3,7

4,7

5,7

5,8

8,7

Доля на 01.01.2012, %

1,6

2,9

5,4

6,2

8,1

Доля на 01.01.2013, %

1,9

3,9

5,6

5,5

8,2

 

IV. ПЛАНЫ РАЗВІЦЦЯ ЭМІТЭНТА

Планы развіцця ААТ «Белінвестбанк» на бліжэйшыя тры гады будуць фарміравацца з улікам параметраў, вызначаных грашова-крэдытнай палітыкай Рэспублікі Беларусь.

З улікам асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы, дзейнасць Банка будзе арыентавана на павышэнне ўстойлівасці і фінансавай трываласці Банка за кошт:

далейшай дыверсіфікацыі структуры актыўна-пасіўных аперацый;

нарошчвання рэсурснай базы пры дапамозе павышэння эфектыўнасці дзейнасці, прыцягнення сродкаў юрыдычных і фізічных асобаў, замежных фінансавых інстытутаў;

ажыццяўлення крэдытнай падтрымкі суб’ектаў гаспадарання, накіраванай, у першую чаргу, на развіццё экспартнаарыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей і паслуг, прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу;

узмацнення маркетынгавай дзейнасці і яе далейшай інтэграцыі з бізнес-кірункамі;

удасканальванне механізмаў карпаратыўнага кіравання, фарміраванне комплекснай мадэлі ўзаемадзеяння з кліентамі;

далейшага развіцця і ўкаранення новых банкаўскіх тэхналогій і паслуг, якаснага абслугоўвання кліентаў;

удасканальванне сістэмы кіравання рызыкамі і методык ацэнкі іх велічынь;

далейшага развіцця функцыянальных комплексаў і падсістэм па разнастайных кірунках дзейнасці;

удасканальванне арганізацыйнай структуры Банка.

У мэтах пабудовы кліентаарыентаванай мадэлі вядзення бізнесу Банк вызначае шчыльную інтэграцыю маркетынгавай дзейнасці з бізнес-кірункамі ў рамках фарміравання прадуктовай лінейкі і яе прасоўвання на банкаўскім рынку.

Аналіз рынку, фарміраванне аналітычнай і метадалагічнай базы паслужыць асновай для прыняцця рашэнняў у працэсе дзейнасці і аптымізацыі бізнес-працэсаў.

Максімальная арыентацыя на кліента застаецца важнай асновай канкурэнтнай перавагі Банка і базіруецца на якасным забеспячэнні найбольшага аб’ёму патрабаванняў у фінансавых паслугах кожнага кліента.

Банк працягне правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканальванне карпаратыўнай культуры, метадаў і сродкаў інфармавання кліентаў.

Стандартызацыя бізнес–працэсаў і павышэнне даступнасці складаных прадуктаў створыць аснову для прасоўвання паслуг, забяспечыць рост аб’ёму прадаж, дазволіць эфектыўна абслугоўваць разнастайныя кліенцкія групы ва ўмовах паглыблення дыферэнцыяцыі іх патрабаванняў і пераваг.

Адной з найбольш важных задач Банка застаецца пашырэнне ўласнай рэсурснай базы па ўсіх сегментах.

Стратэгія развіцця кліенцкай базы прадугледжвае захаванне і ўмацаванне пазіцый Банка ў асноўных сегментах рынку з павелічэннем долі рознічнага сегмента.

Па выніках пастаяннага маніторынгу павелічэння патрабаванняў мэтавых сегментаў фінансавага рынку будзе працягвацца ўдасканальванне прадуктовага раду, якое паспрыяе далейшаму развіццю доўгатэрміновых, узаемавыгадных партнёрскіх узаемаадносінаў з кліентамі.

Асноўнымі напрамкамі развіцця ААТ «Белінвестбанк» на 2013 год, зацверджанымі Праўленнем Банка, у якасці асноўных параметраў развіцця Банка вызначаны:

рост рэсурснага патэнцыялу не менш чым на 26 працэнтаў, у тым ліку за кошт сродкаў юрыдычных асобаў – не менш чым на 26 працэнтаў, фізічных асобаў – не менш чым на 25 працэнтаў;

павышэнне ўзроўню капіталізацыі шляхам нарошчвання нарматыўнага капіталу не менш чым на 38 працэнтаў;

павелічэнне крэдытаў і іншых аперацый з кліентамі не менш чым на 28 працэнтаў;

падтрыманне долі праблемных актываў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, не вышэй за 8 працэнтаў.

Па памеры актываў Банк плануе захаваць чацвёртае месца ў сістэме камерцыйных банкаў рэспублікі.

Прагноз фінансавага выніку на 2013 год – 300 млрд. руб., на 2014 год – 450 млрд. руб., на 2015 год – 650 млрд. руб.

 

Старшыня Праўлення

ААТ «Белінвестбанк» А.А.Лысюк

Галоўны бухгалтар

ААТ «Белінвестбанк» А.Н.Сыракваш