Перайсці да зместу

Праспект эмісіі 63-64-га выпускаў

ПРАСПЕКТ ЭМІСІІ АБЛІГАЦЫЙ 

таварыства
«Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»
(ААТ «Белінвестбанк»)
(шэсцьдзясят трэці, шэсцьдзясят чацвёрты выпускі)

г. Мінск
2014

I. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ЭМІТЭНЦЕ

1.1. Поўная і скарочаная назва эмітэнта

• на рускай мове:

полное – открытое акционерное общество «Белорусский банк развития и реконст­рукции «Белинвестбанк»

сокращенное – ОАО «Белинвестбанк»

• на беларускай мове:

поўная – адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк»

скарочаная – ААТ «Белiнвестбанк».

1.2. Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» (далей - Банк або ААТ «Белінвестбанк») зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2001 года за № 807000028, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 3 верасня 2001 года.

1.3. Месца знаходжання эмітэнта, тэлефон, факс, электронны адрас

Месца знаходжання:Рэспубліка Беларусь, 220002, г. Мінск, пр.Машэрава, 29

Тэлефон (017)289 35 89, факс (017)289 36 70

Электронны адрас (е-mail):

1.4.Адпаведна Статуту Банк мае адно прадстаўніцтва за межамі Рэспублікі Беларусь:

Прадстаўніцтва ААТ «Белінвестбанк» у Рэспубліцы Польшча

Рэспубліка Польшча, г. Варшава, вул. Красіцкага, 12 а, к.1.

1.5. Органы кіравання эмітэнта, іх колькасны склад, паўнамоцтвы

1.5.1. Найвышэйшым органам кіравання Банка з’яўляецца агульны Сход акцыянераў (далей – Сход), колькасць акцыянераў Банка – 11300 (па стане на 01.08.2014г.). Да выключнай кампетэнцыі Сходу адносіцца:

змяненне Статута Банка;

змяненне памеру статутнага фонду Банка;

выбранне членаў Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, за выключэннем выпадкаў , калі ў адпаведнасці з заканадаўствам паўнамоцтвы члена (членаў) Назіральнага савета Банка спыняюцца датэрмінова без прыняцця рашэння Сходу;

зацвярджэнне гадавой справаздачы, якая ўключае бухгалтарскі баланс, справаздачу аб даходах і стратах, справаздачу аб змяненні капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў, размеркаванні даходаў і страт Банка пры наяўнасці і з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі Банка і аўдытарскага заключэння;

рашэнне аб рэарганізацыі Банка і аб зацвярджэнні перадатачнага акта або раздзяляльнага балансу;

рашэнне аб ліквідацыі Банка, стварэнне ліквідацыйнай камісіі, прызначэнне яе старшыні і зацвярджэнне ліквідацыйнага балансу (ў тым ліку і прамежкавага), апроч выпадкаў, калі рашэнне аб ліквідацыі Банка прынята Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь або судом у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

вызначэнне памеру ўзнагарод і кампенсацыі выдаткаў членам Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх абавязкаў;

зацвярджэнне у выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах», лакальных нарматыўных прававых актаў Банка;

дазваленне іншым органам кіравання Банка права прыняцця рашэнняў па асобных пытаннях, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Сходу;устанаўленне парадку вядзення Сходу ў частцы, не ўрэгуляванай заканадаўствам, Статутам і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, зацверджанымі (прынятымі) Сходам;

прыняцце рашэння аб выпуску акцый і зацвярджэнне рашэння аб выпуску акцый, праспекта эмісіі акцый, зменаў і дапаўненняў у іх;

зацвярджэнне вынікаў падпіскі на акцыі дадатковага выпуску;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам акцый уласнага выпуску;

прыняцце рашэння аб змяненні колькасці акцый без змянення памеру статутнага фонду шляхам абмену дзвюх ці больш акцый на адну новую акцыю змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпу) (кансалідацыі акцый) або абмену адной акцыі таварыства на дзве ці больш акцый змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпу) (драблення);

прыняцце рашэння аб выплаце дывідэндаў па выніках першага квартала, паўгоддзя, дзевяці месяцаў і па выніках года пасля заканчэння адпаведнага перыяду;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю пяцьдзясят і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, а таксама рашэнне аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю дваццаць і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, у выпадку, калі рашэнне аб такой здзелцы не прынята Назіральным саветам Банка ў адпаведнасці з патрабаваннямі Статута і заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Рашэнне Сходу аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія Банк робіць у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці, а таксама ў выпадках, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у якой маецца зацікаўленасць афіліраваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, складае больш за дзесяць працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд Рашэнне Сходу аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка робіцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія робіць Банк у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай дзейнасці.

Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Сходу, не могуць быць перададзены на рашэнне Назіральнага савета Банка, Праўлення Банка.

У выпадку неабходнасці Сход мае права прыняць да свайго разгляду любое пытанне, звязанае з дзейнасцю Банка.

1.5.2. Для агульнага кіраўніцтва дзейнасцю Банка ў перыяд паміж Сходамі і кантролю за працай Праўлення Банка ствараецца Назіральны савет Банка (далей – Назіральны савет)у у колькасці дванаццаці чалавек, члены якога штогод выбіраюцца на Сходзе кумулятыўным галасаваннем.

Да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета адносіцца:

Вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці Банка;

зацвярджэнне стратэгіі развіцця Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні (рэарганізацыі, ліквідацыі) юрыдычных асоб, аб удзеле Банка ў юрыдычных асобах, саюзах і асацыяцыях, іншых некамерцыйных арганізацыях, а таксама аб’яднаннях у форме холдынгаў;

рашэнне аб стварэнні і закрыцці прадстаўніцтваў і філіялаў, зацвярджэнне палажэнняў аб іх;

забеспячэнне арганізацыі сістэмы карпаратыўнага кіравання Банкам, вызначэнне карпаратыўных каштоўнасцей і правіл, у тым ліку прынцыпаў прафесіянальнай этыкі;

прызначэнне старшыні Праўлення Банка і вызваленне яго ад пасады;

выбранне членаў Праўлення Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, зацвярджэнне палажэння аб Праўленні Банка;

ажыццяўленне кантролю работы Праўлення Банка, у тым ліку шляхам рэгулярнага разгляду яго справаздач аб рэалізацыі мэтаў і стратэгіі развіцця Банка, рашэнняў Назіральнага савета;

зацвярджэнне ацэнкі вартасці неграшовых укладаў у статутны фонд Банка на падставе высновы аб ацэнцы і (або) экспертызы дакладнасці ацэнкі вартасці неграшовага ўкладу;

рашэнне аб дазваленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

скліканне гадавога Сходу і рашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем;

прыняцце рашэння аб выпуску Банкам каштоўных папер, за выключэннем прыняцця рашэння аб выпуску акцый;

зацвярджэнне рашэння аб выпуску эмісійных каштоўных папер, за выключэннем зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, зацвярджэнне праспекта эмісіі каштоўных папер, зменаў і (або) дадаткаў у іх ;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам каштоўных папер уласнага выпуску, за выключэннем прыняцця рашэння аб набыцці акцый;

зацвярджэнне вартасці маёмасці Банка ў выпадках заключэння буйной здзелкі і здзелкі, у заключэнні якой маецца зацікаўленасць афіліраваных асоб, вызначэння аб’ёмаў выпуску каштоўных папер, а таксама ў іншых устаноўленых заканадаўствам або Статутам выпадках неабходнасці вызначэння вартасці маёмасці Банка, для заключэння здзелкі з якім патрабуецца рашэнне Сходу або Назіральнага савета;

вызначэнне рэкамендаванага Сходу памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі выдаткаў членам Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх функцыянальных абавязкаў;

вызначэнне рэкамендаванага памеру дывідэндаў і тэрміну іх выплаты;

зацвярджэнне лакальных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць выкарыстоўванне фондаў Банка, што фарміруюцца з прыбытку па нарматывах, якія зацвярджае Сход;

прыняцце рашэнняў аб выкарыстоўванні рэзервовага і іншых фондаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб авансавых адлічэннях з прыбытку бягучага года ў фонды Банка ў адпаведнасці з зацверджанымі Сходам нарматывамі;

зацвярджэнне каштарыса даходаў і выдаткаў Банка на чарговы год і кантроль за яе выкананнем;

зацвярджэнне плана фінансавання капітальных укладанняў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

вызначэнне лімітаў на аперацыі і іншую дзейнасць, рашенні ў дачыненні да якіх прымаюцца Праўленнем Банка (або) старшынёй Праўлення Банка;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка. Рашэнне Назіральнага савета аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія ажыццяўляе Банк у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой маецца зацікаўленасць афіліраваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, не перавышае дзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Назіральнага савета аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка ажыццяўляецца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія заключае Банк у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

прыняцце рашэнняў па пытаннях адчужэння аб’ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца вы ўласнасці Банка, долей у праве агульнай маёмасці на іх у выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое рэгулюе пытанні ўладальніцкага нагляду, пазіцыя прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання Банка вызначаецца ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання;

вызначэнне кадравай палітыкі, уключаючы палітыку ў вобласці кадравых назначэнняў і пераемнасці, і палітыкі матывацыі працы, у тым ліку парадку аплаты працы і выплаты ўзнагароджанняў, якія адпавядаюць мэтам і стратэгіі развіцця Банка, яго фінансаваму стану і рызыка-профілю;

зацвярджэнне лакальнага нарматыўнага прававога акта, які рэгулюе ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў Банка;

вызначэнне кваліфікацыйных патрабаванняў і патрабаванняў да дзелавой рэпутацыі пры падборы кіраўніка службы ўнутранага аўдыта, службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў Банку, і службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у Банку, а таксама ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю службовых асобаў названым патрабаванням;

зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі і ўмоў дамовы з аўдытарскай арганізацыяй;

забеспячэнне стварэння эфектыўнага функцыянавання сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантролю;

вызначэнне палітыкі Банка ў дачыненні канфлікту інтарэсаў, забеспячэнне празрыстасці карпаратыўнага кіравання Банкам;

зацвярджэнне лакальных нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць стратэгію Банка ў дачыненні арганізацыі і ажыццяўлення ўнутранага кантролю і стратэгію кіравання рызыкамі Банка;

стварэнне аўдытарскага камітэта і камітэта па рызыкам, узначальваемых незалежнымі дырэктарамі;

узгадненне прызначэння і вызвалення ад пасады службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў Банку, і службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у Банку, вызначэнне ўмоў аплаты працы і рэгулярнае разгляданне справаздач такіх асоб;

зацвярджэнне палажэння аб службе ўнутранага аўдыта, зменаў і (або) дадаткаў, унесеных у яго;

зацвярджэнне каштарыса выдаткаў службы ўнутранага аўдыта і вызначэнне ўмоў аплаты працы яе кіраўніка і спецыялістаў;

узгадненне прызначэння кіраўніка службы ўнутранага аўдыта і вызваленне яго ад пасады;

зацвярджэнне плана працы службы ўнутранага аўдыта, рэгулярны разгляд і зацвярджэнне справаздач названай службы.

Назіральны савет разглядае і іншые пытанні, апроч аднесеных да кампетэнцыі (ў тым ліку выключнай ) Сходу. Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета, не могуць быць перададзены ім на рашэнне Праўлення Банка, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.5.3. Выканаўчым органам Банка з’яўляецца калегіяльны выканаўчы орган – Праўленне Банка (далей – Праўленне).Праўленне ўтвараецца ў колькасці адзінаццаці чалавек, уключаючы старшыню Праўлення. Члены Праўлення выбіраюцца Назіральным саветам.

Праўленне:

ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка;

арганізуе выкананне рашэнняў Сходу і Назіральнага савета;

папярэдне абмяркоўвае пытанні, якія падлягаюць разгляду Сходам і Назіральным саветам, падрыхтоўвае ў сувязі з гэтым неабходныя дакументы;

разглядае пытанні, звязаныя з бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Банка;

зацвярджае рэгламент працы Банка з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер;

арганізуе сістэму кіравання рызыкамі і сістэму ўнутранага кантролю, дзейнасць службы ўнутранага аўдыта і забяспечвае дасягненне Банкам мэтаў і выкананне задач, вызначаных Назіральным саветам у гэтай галіне;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, якія рэгламентуюць палітыку, методыкі і працэдуры ажыццяўлення банкаўскіх і іншых аперацый (здзелак) і іх кантралявання, вызначаных лімітаў і іншых абмежаванняў, а таксама парадак прыняцця рашэнняў, узаемадзеяння падраздзяленняў, размеркавання і дэлегавання паўнамоцтваў у працэсе ажыццяўлення аперацый (здзелак), кіравання рызыкамі, унутранага кантролю, забяспечвае іх эфектыўнае прымяненне на практыцы;

разглядае гадавую фінансавую справаздачнасць, якая ўключае бухгалтарскі баланс, справаздачу аб даходах і стратах, справаздачу аб змене капітала, справаздачу аб руху грашовых сродкаў, перад прадстаўленнем яе Назіральнаму савету, Рэвізійнай камісіі Банка і Сходу;

разглядае праекты палажэнняў і іншых лакальных нарматыўных прававых актаў Банка перад прадстаўленнем іх адпаведнаму органу кіравання Банка на разгляд і зацвярджэнне;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, за выключэннем зацвярджаемых іншымі ўпаўнаважанымі органамі Банка;

зацвярджае нарматывы і паўнамоцтвы па адчужэнні маёмасці Банка, перадачы маёмасці ў залог, калі зацвярджэнне нарматываў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам адносіцца да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета, і прымае рашэнні па даных пытаннях адпаведна зацверджаным нарматывам;

прымае рашэнні па інвестыцыях Банка, звязаных з развіццём і ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы Банка, у межах плана фінансавання капітальных укладанняў;

прымае рашэнні па пераразмеркаванні сум па артыкулах каштарыса даходаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка, з улікам вытворчай неабходнасці ў межах паўнамоцтваў, дазволеных Назіральным саветам;

разглядае выкананне каштарыса даходаў і выдаткаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка;

разглядае ўнесеныя старшынёй Праўлення матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў парасткавых юрыдычных асобаў, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка, і прымае па іх рашэнні;

мае права патрабаваць склікання і правядзення пазачарговага Сходу;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, якія рэгламентуюць парадак фарміравання і выкарыстоўвання сродкаў ствараемых рэзерваў;

зацвярджае лакальны нарматыўны прававы акт аб бесперапынным прафесійным навучанні работнікаў Банка;

прымае рашэнні аб стварэнні фондаў банкаўскага кіравання, зацвярджае інвестыцыйныя дэкларацыі і правілы фондаў банкаўскага кіравання, змены і дадаткі ў іх;

прымае рашэнні па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, схільных да крэдытнай рызыкі, у межах вызначаемага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь максімальнага памеру рызыкі на аднаго даўжніка (групу ўзаемазвязаных даўжнікоў), інсайдара і ўзаемазвязаных з ім асобаў , а таксама вызначае паўнамацтвы калегіяльных органаў і супрацоўнікаў Банка па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, схільных да крэдытнай рызыкі, у вызначаных межах;

разглядае іншыя пытанні, якія не маюць дачынення паводле Статута да кампетэнцыі Сходу або Назіральнага савета, а таксама перададзеныя Назіральным саветам на рашэнне Праўлення.

Старшыня Праўлення ўзначальвае Праўленне і з’яўляецца кіраўніком Банка.

Старшыня Праўлення:

кіруе дзейнасцю Праўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Праўленне задач;

у межах сваёй кампетэнцыі без даверанасці дзейнічае ад імя Банка: прадстаўляе яго інтарэсы (ў тым ліку ў органах кіравання іншых юрыдычных асобаў, удзельнікам якіх з’яўляецца Банк, ва ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой), заключае дамовыі ажыццяўляе іншыя здзелкі ад імя Банка і г,д,.;

падпісвае ўсе дакументы па пытаннях дзейнасці Банка, у тым ліку неабходныя для прадстаўлення ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і іншыя ўпаўнаважаныя органы, за выключэннем дакументаў, паўнамоцтвы на падпісанне якіх перададзены ім іншым службовым асобам Банка, або падпісанне якіх аднесена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам да кампетэнцыі іншых асобаў;

выдае даверанасці ад імя Банка;

распараджаецца ў адпаведнасці з ўаканадаўствам Рэспублікі Беларусь маёмасцю і сродкамі Банка ў межах, якія вызначае Назіральны савет і Праўленне;

выдае загады (распараджэнні) і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікаміі Банка;

зацвярджае структуру і штатны расклад Банка;

вырашае пытанні падбору, расстаноўкі,падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў;

прымае на працу і звальняе работнікаў Банка, прымяняе да іх меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання;

размяркоўвае абавязкі сярод намеснікаў і іншых работнікаў Банка;

разглядае матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў парасткавых, юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і, пры неабходнасці, выносіць іх на разгляд Праўлення;

старшынствуе на пасяджэннях Праўлення;

падпісвае пратаколы пасяджэнняў Праўлення.

1.6. Спіс членаў Назіральнага савета Праўлення Банка

Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння

Адукацыя

Займаемая пасада

1

2

3

Склад Назіральнага савета:

Калінін Анатоль Мікалаевіч, 1959

Вышэйшая, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, механізацыя сельскай гаспадаркі;Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,дзяржаўнае і мясцовае кіраванне

Са снежня 2010 па цяперашні час – Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Калечыц Сяргей Валер’евіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

З 2010 па 2013 – начальні Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь З красавіка 2013 па цяперашні час – намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Чэканаў Валянцін Сяргеевіч, 1957

Вышэйшая, Беларукі дзяржаўны інстытут Народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Са студзеня 2009 па цяперашні час – Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь

Верамеева Наталля Віктараўна, 1964

Вышэйшая, Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія вытворчасці кандытарскіх і макаронных вырабаў; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапякарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам», г. Гомель. 30.12.2013 рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства хлебапякарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам» ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельхлебпрам»

Мартынаў Мікалай Васілевіч, 1957

Вышэйшая, Беларускі інстытут паліталогіі і сацыяльных адносінаў, паліталогія

З 2002 па 2013 – заснавальнік, генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка» г. Віцебск, З 2013 па цяперашні час – заснавальнік, генеральны дырэктар ТАА «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка»

Маціевіч Віктар Аркадзевіч, 1962

Вышэйшая, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер -механік; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс»

Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч, 1967

Вышэйшая, Расійская ваенна-медыцынская акадэмія ім. Кірава

З 22.08.2011 – 2013 г. намеснік дырэктара па інвестыцыях ТАА «Біяком» г. Гродна, З 2013 да14.01.2014дырэктар ТАА «Біяком Інвест» г. Гродна, З 14.01.2014 – Старшыня Агульнага сходу ўдзельнікаў ТАА «Біяком» г. Гродна

Шалонік Яўген Аляксеевіч, 1951

Вышэйшая, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; Брэсцкі філіял ГУА «Спецыяльны факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», эканамічная кібернетыка і бізнес-права

З 2002 па чэрвень 2014 – генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» З ліпеня 2014 па цяперашні час – галоўны спецыяліст вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»

Кушнарэнка Аляксей Іванавіч, 1975

Вышэйшая, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт,цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна, інжынер-будаўнік; Перападрыхтоўка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемстве прамысловасці

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз»

Янчарскі Іван Баляслававіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «МАПІД»

Тананко Аляксандр Віктаравіч, 1960

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава

На працягу трох гадоў да сакавіка 2014 – намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам СЗАТ «Шклозавод «Елізава» З 28.03.2014 па цяперашні часнас – незалежны дырэктар ААТ «Белінвестбанк» З 31.03.2014 па цяперашні час – старшыня Аўдытарскага камітэта ААТ «Белінвестбанк»

Крамарэнка Вольга Антонаўна, 1958

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім.В.У.Куйбышава; Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

На працягу трох гадоў да сакавіка 2014г. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь З 28.03.2014 па цяперашні час – незалежны дырэктар ААТ «Белінвестбанк» З 31.03.2014 па цяперашні час – старшыня Камітэта па рызыкам ААТ «Белінвестбанк»

Склад Праўлення Банка:

Сысоеў Генадзь Анатолевіч, 1966

Вышэйшая, Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае ордэна Чырвонай Зоркі вучылішча імя генерала арміі А.В.Хрулёва, валютна-касавае і крэдытна-разліковае забеспячэнне войск; Акадэмія кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ,арганізацыя і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю; Беларускі недзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, правазнаўства

З 08.11.2005 па 15.09.2014 – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белаграпрамбанк»З 16.09.2014 – старшыня Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Барэйка Ігар Георгіевіч, 1972

Вышэйшая, Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, тэхналогія машынабудавання; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканоміка кіравання вытворчасцю

З 08.05.2009 па 05.11.2012 – намеснік начальніка філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» - начальнік цэнтра карпаратыўнага бізнесу З 06.11.2012 па 12.03.2013 – памочнік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» З 13.03.2013 – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» З 25.07.2014 па цяперашні час – выконваючы абавязкі старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Кавалеўскі Сяргей Пятровіч, 1965

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнвай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Палонскі Васіль Уладзіміравіч, 1964

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, міжнароднае права

З кастрычніка 2006 да лістапада 2012 – начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці З 01.11.2012 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Каралёва Тамара Іванаўна, 1957

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Сакірка Андрэй Уладзіміравіч, 1974

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, міжнародныя эканамічныя адносіны

З 03.01.2011 да 09.04.2012 – дырэктар дэпартамента крэдытных рызыкаў ААТ «Белінвестбанк» З 09.04.2012г. па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Тамашэвіч Уладзімір Баляслававіч, 1959

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

Крук Віталь Валянцінавіч, 1974

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканоміка і кіраванне вытворчасцю

З 2011 па 2012 – намеснік начальніка філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ «Беларусбанк» Да 18.01. 2013 – памочнік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» З 18.01.2013 па цяперашні час – выканаўчы дырэктар ААТ «Белінвестбанк»

Тамковіч Раман Раманавіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства

Са жніўня 2010 па цяперашні час – дырэктар юрыдычнага дэпартамента ААТ «Белінвестбанк»

1.7. Спіс акцыянераў, якія маюць пяць і больш працэнтаў ад агульнай колькасці акцый:

Назва акцыянера

Месца знаходжання

Колькасць прыналежных акцый (у тым ліку галасуючых (простых (звычайных)) акцый), шт.

Памер долі ў статутным фондзе, %

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

220005, г. Мінск, зав. Чырваназорны, 12

5 544 331 112
(5 543 956 847)

94,99

1.8. Доля дзяржавы ў статутным фондзе Банка складае 98,15 %, складаецца з 5 729 365 369 акцый.
Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

1.9. Звесткі аб інвестыцыях у статутныя фонды іншых юрыдычных асобаў з долей, роўнай пяці і больш працэнтам статутнага фонду:

Назва юрыдычнай асобы

Сума інвесціраваных сродкаў, млн. руб.

Колькасць акцый, шт.

Доля ў статутным фондзе, %

ААТ «Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт»

396,9

44 100

5,0

СЗАТ «Белінвест Эско»

53,0265

460

46,0

СП ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка»

245,58126

10 664

5,0

ЗАТ «Плацёжная сістэма «БЕЛКАРТ»

19,0

190

19

ЗАТ «ГАРЫЗОНТ-БЕЛІНВЕСТ-ДЭВЕЛОПЕР»

196,0

49

49,0

ЗАТ «Белбізнеслізінг»

8,55

950

95,0

ТАА «Аграфірма «ФАЛІЧЫ»

47 495,0

-

99,9982

ТАА «БЕЛІНВЕСТ-інжынірынг»

5 752,5

-

96,6807

Лізінгавае ўнітарнае прадпрыемства «ЛІЗІНГ _БЕЛІНВЕСТ»

8 500,0

-

100,0

ТАА «Кафэ Прэм’ера»

977,479

-

96,911

1.10. Назва дэпазытарыя, які абслугоўвае эмітэнта, яго месца знаходжання, дата, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі і назва органа, які яго зарэгістраваў, номер нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесіянальнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)

Дэпазітарыем, які абслугоўвае эмітэнта, з’яўляецца структурнае падраздзяленне Банка, размешчанага па адрасе: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29.

Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь выдана ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесіянальнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1103.

Тэрмін дзеяння ліцэнзіі – да 16.03.2024.

1.11. Паслугі пабочных прафесіянальных удзельнікаў рынку каштоўных папераў Рэспублікі Беларусь Банкам не выкарыстоўваюцца.

1.12. Памер зарэгістраванага статутнага фонду Банка складае 1 167 408 362 600 (адзін трыльён сто шэсцьдзясят сем мільярдаў чатырыста восем мільёнаў трыста шэсцьдзясят дзве тысячы шэсцьсот) беларускіх рублёў,які падзелены на 5 837 041 813 (пяць мільярдаў восемсот трыццаць сем мільёнаў сорак адну тысячу восемсот трынаццаць) штук акцый, у тым ліку 5 825 914 229 (пяць мільярдаў восемсот дваццаць пяць мільёнаў дзевяцьсот чатырнаццаць тысяч дзвесце дваццаць дзевяць) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адзінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 200 (дзвесце) беларускіх рублёў кожная. Усе выпушчаныя ААТ «Белінвестбанк» акцыі поўнасцю аплачаны і размеркаваны паміж акцыянерамі.

1.13. Гадавая справаздача Банка з аўдытарскім заключэннем у складзе, вызначаным заканадаўствам, публікуецца ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней 25 красавіка года, наступнага за справаздачнымс. Бухгалтарская справаздачнасць Банка разам з аўдытарскім заключэннем за 2013 год у складзе, вызначаным заканадаўствам, апублікавана ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» ад 22 красавіка 2014 года № 74.

Інфармацыя аб унесеных зменах у праспект эмісіі будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка» не пазней 7 дзён з даты рэгістрацыі зменаў у рэгіструючам органе. Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб рэарганізацыі або ліквідацыі Банка будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка» не пазней 30 дзён з даты прыняцця рашэння ўпаўнаважаным органам Банка. Інфармацыя аб распачынанні ў дачыненні да Банка правядзення па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка» на працягу 5 дзён з моманту атрымання адпаведнай судовай пастановы.

II. ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРОДАЖУ АБЛІГАЦЫЙ

2.1. Дата прыняцця рашэння аб выпуску аблігацый і назва органа, які прыняў гэта рашэнне

Рашэнне аб шэсцьдзясят трэцім выпуску аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральным саветам ААТ «Белінвестбанк» 16 верасня 2014 г. (пратакол № 18).

Рашэнне аб шэсцьдзясят чацвёртым выпуску аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральным саветам ААТ «Белінвестбанк» 16 верасня 2014 г. (пратакол № 18).

2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый

Форма выпуску аблігацый – імянныя, працэнтныя, неканверсуемыя, у бездакументарнай форме.

Аб’ём эмісіі аблігацый шэсцьдзясят трэцяга выпуску складае 500 000 000 000 (пяцьсот мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапануюцца 5 000 000 (пяць мільёнаў) аблігацый. Аблігацыям прысвоена серыя «ОИ 63», нумары «0000001-5000000».

Аб’ём эмісіі аблігацый шэсцьдзясят чацвёртага выпуску складае 100 000 000 000 (сто мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапануюцца 1 000 000 (адзін мільён) аблігацый. Аблігацыям прысвоена серыя «ОИ 64», нумары «0000001-1000000».

2.3. Намінальная вартасць аблігацый

Намінальная вартасць аблігацый шэсцьдзясят трэцяга выпуску – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

Намінальная вартасць аблігацый шэсцьдзясят чацвёртага выпуску – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

2.4. Мэта выпуску аблігацый і накіроўванні выкарыстання сродкаў, атрыманых ад размяшчэння аблігацый

Мэтай выпуску аблігацый з’яўляецца прыцягненне часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных асоб для фарміравання рэсурснай базы. Накіроўванне выкарыстання сродкаў –у адпаведнасці з мэтай іх выпуску.

Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы – рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

2.5. Інфармацыя аб забеспячэнні выканання абавязацельстваў па аблігацыях

Аблігацыі выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер» па ўзгадненні з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у межах 80 працэнтаў нарматыўнага капіталу.

Агульны памер абавязацельстваў па аблігацыях не перавышае 80 працэнтаў нарматыўнага капіталу Банка.

Выпуск аблігацый узгоднены Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь от «26» верасня 2014 г. № 596).

2.6. Перыяд правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый шэсцьдзясят трэцяга і шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў ажыццяўляецца за грашовыя сродкі ў безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Перыяд адкрытага продажу з 15 кастрычніка 2014 г. па 15 мая 2015 г. уключна.

2.7. Месца і час правядзення продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый шэсцьдзясят трэцяга і шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў ажыццяўляецца ў ААТ «Белінвестбанк» (г. Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат) на працягу працоўнага часу (панядзелак – чацвер - з 8.30 да 17.30, пятніца - з 8.30 да 16.15) шляхам заключэння дагавору куплі-продажу аблігацый і (або) на біржавым рынку ў адпаведнасці з рэгламентам гандлёвага дня ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

2.8. Тэрмін абарачэння аблігацый

Тэрмін абарачэння аблігацый шэсцьдзясят трэцяга выпуску – 2557 дзён,з 15 кастрычніка 2014г.па 15кастрычніка 2021 г. уключна.

Тэрмін абарачэння аблігацый шэсцьдзясят чацвёртага выпуску

– 1826 дзён, з 15 кастрычніка 2014 г. па 15 кастрычніка 2019 г. уключна.

Пры разліку тэрміну абарачэння аблігацый дзень пачатку размяшчэння і дзень пачатку пагашэння аблігацый лічацца адным днём.

Абарачэнне аблігацый ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа і (або) на пазабіржавым рынку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Абарачэнне аблігацый спыняецца за 3 (тры) працоўныя дні да даты пачатку іх пагашэння.

Аблігацыі не абарачаюцца на працягу 3 (трох) працоўных дзён, якія папярэднічаюць даце выплаты працэнтнага даходу па іх.

2.9. Дата пачатку пагашэння аблігацый

Дата пачатку пагашэння аблігацый шэсцьдзясят трэцяга выпуску – 15 кастрычніка 2021 г.

Дата пачатку пагашэння аблігацый шэсцьдзясят чацвёртага выпуску – 15 кастрычніка 2019 г.

2.10. Памер або парадак устанаўлення памеру даходу па аблігацыях і ўмовы яго выплаты, перыяд налічэння працэнтнага даходу

Даход па аблігацыях шэсцьдзясят трэцяга выпуску ўстаноўлены ў выглядзе працэнтнага даходу ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення), павялічанай на 0,5 (нуль цэлых пяць дзясятых) працэнтных пункта.

Даход па аблігацыях шэсцьдзясят чацвёртага выпуску ўстаноўлены ў выглядзе працэнтнага даходу ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення), зменшанай на 2,0 (два) працэнтныя пункты.

Разлік сумы працэнтнага даходу па аблігацыях ажыццяўляецца сыходзячы з фактычнай колькасці дзён у годзе – 365 (366).

Выплата працэнтнага даходу адбываецца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў ў валюце наміналу на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Велічыня працэнтнага даходу па аблігацыях разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пп1 х Т1(365) ) + (Нп х Пп2 х Т2(365) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(365))

Д = ------------------------------------------------------------------------------------ +

365 х 100

(Нп х Пп1 х Т1(366)) + (Нп х Пп2 х Т2(366) )+….+(Нп х Ппn х Тn(366))

+ -----------------------------------------------------------------------------------,

366 х 100:дзе

Д – працэнтны даход па аблігацыях, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацыі (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пп1, Пп2, Ппn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 0,5 (нуль цэлых пяць дзясятых) працэнтных пункта – для аблігацый шэсцьдзясят трэцяга выпуску і роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь мінус 2,0 (два) працэнтныя пункты – для аблігацый шэсцьдзясят чацвёртага выпуску;

Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, які складаецца з 365 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;

Т1(366), Т2(366), Тn(366) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, які складаецца з 366 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Працэнтны даход па аблігацыях за першы перыяд налічваецца з даты, наступнай за датай пачатку размяшчэння аблігацый па дату яго выплаты ўключна.

Працэнтны даход па аблігацыях па другім і наступным перыядам, уключаючы апошні, налічваецца з даты наступнай за датай выплаты даходу за папярэдні перыяд па дату выплаты даходу за адпаведны перыяд (дату пагашэння).

Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях шэсцьдзясят трэцяга і шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў робіцца ўладальнікам аблігацый перыядычна ў адпаведнасці з графікамі выплат працэнтнага даходу.

Графік выплат працэнтнага даходу па аблігацыях шэсцьдзясят трэцяга выпуску

Нумар перыяду

Пачатак перыяду налічэння

Канец перыяду налічэння

Колькасць дзён перыяду налічэння

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў выплаты працэнтнага даходу

1

16.10.2014

16.04.2015

183

16.04.2015

13.04.2015

2

17.04.2015

16.10.2015

183

16.10.2015

13.10.2015

3

17.10.2015

15.04.2016

182

15.04.2016

12.04.2016

4

16.04.2016

17.10.2016

185

17.10.2016

12.10.2016

5

18.10.2016

17.04.2017

182

17.04.2017

12.04.2017

6

18.04.2017

16.10.2017

182

16.10.2017

11.10.2017

7

17.10.2017

16.04.2018

182

16.04.2018

11.04.2018

8

17.04.2018

17.10.2018

184

17.10.2018

12.10.2018

9

18.10.2018

16.04.2019

181

16.04.2019

11.04.2019

10

17.04.2019

16.10.2019

183

16.10.2019

11.10.2019

11

17.10.2019

16.04.2020

183

16.04.2020

13.04.2020

12

17.04.2020

16.10.2020

183

16.10.2020

13.10.2020

13

17.10.2020

16.04.2021

182

16.04.2021

13.04.2021

14

17.04.2021

15.10.2021

182

15.10.2021

12.10.2021

Графік выплат працэнтнага даходу па аблігацыях шэсцьдзясят чацвёртага выпуску

Нумар перыяду

Пачатак перыядуналічэння

Канец перыядуналічэння

Колькасць дзён перыяду налічэння

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў выплаты працэнтнага даходу

1

16.10.2014

16.01.2015

93

16.01.2015

13.01.2015

2

17.01.2015

16.04.2015

90

16.04.2015

13.04.2015

3

17.04.2015

16.07.2015

91

16.07.2015

13.07.2015

4

17.07.2015

16.10.2015

92

16.10.2015

13.10.2015

5

17.10.2015

15.01.2016

91

15.01.2016

12.01.2016

6

16.01.2016

15.04.2016

91

15.04.2016

12.04.2016

7

16.04.2016

15.07.2016

91

15.07.2016

12.07.2016

8

16.07.2016

17.10.2016

94

17.10.2016

12.10.2016

9

18.10.2016

16.01.2017

91

16.01.2017

11.01.2017

10

17.01.2017

17.04.2017

91

17.04.2017

12.04.2017

11

18.04.2017

17.07.2017

91

17.07.2017

12.07.2017

12

18.07.2017

16.10.2017

91

16.10.2017

11.10.2017

13

17.10.2017

15.01.2018

91

15.01.2018

10.01.2018

14

16.01.2018

16.04.2018

91

16.04.2018

11.04.2018

15

17.04.2018

16.07.2018

91

16.07.2018

11.07.2018

16

17.07.2018

17.10.2018

93

17.10.2018

12.10.2018

17

18.10.2018

16.01.2019

91

16.01.2019

11.01.2019

18

17.01.2019

16.04.2019

90

16.04.2019

11.04.2019

19

17.04.2019

15.07.2019

90

15.07.2019

10.07.2019

20

16.07.2019

15.10.2019

92

15.10.2019

10.10.2019

У выпадку, калі выплата працэнтнага даходу прыпадае на непрацоўны дзень, даход выплочваецца ў першы рабочы дзень, які ідзе за непрацоўным днём. Працэнты за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.11. Парадак пагашэння аблігацый. Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў пагашэння

Пры пагашэнні аблігацый шэсцьдзясят трэцягя і шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў іх уладальнікам выплачваецца намінальная вартасць аблігацыі і належны працэнтны даход у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пагашэнне аблігацый робіцца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце намінала аблігацыі на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэестр уладальнікаў аблігацый шэсцьдзясят трэцяга выпуску фарміруецца па стане на 12.10.2021 г.

Рэестр уладальнікаў аблігацый шэсцьдзясят чацвёртага выпуску фарміруецца па стане на 10.10.2019 г.

Пры гэтым не пазней працоўнага дня, наступнага за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" Банка.

У выпадку, калі дзень пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, пагашэнне аблігацый ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за нерабочым днём, па цане роўнай намінальнай вартасці. Працэнты на суму пагашэння за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.12. Умовы і парадак набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння з магчымасцю іх наступнага абарачэння

Банк набывае аблігацыі шэсцьдзясят трэцяга выпуску да даты пачатку іх пагашэння па намінальнай вартасці адначасова з выплатай налічанага даходу за мінулы перыяд у наступныя даты: 16.10.2015, 17.10.2016, 16.10.2017, 17.10.2018, 16.10.2019, 16.10.2020 у любога іх уладальніка, які прадставіў заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з гэтым Праспектам.

Банк набывае аблігацыі шэсцьдзясят чацвёртага выпуску да даты пачатку іх пагашэння па намінальнай вартасці адначасова з выплатай налічанага даходу за мінулы перыяд у наступныя даты: 16.01.2015, 16.04.2015, 16.07.2015, 16.10.2015, 15.01.2016, 15.04.2016, 15.07.2016, 17.10.2016, 16.01.2017, 17.04.2017, 17.07.2017, 16.10.2017, 15.01.2018, 16.04.2018, 16.07.2018, 17.10.2018, 16.01.2019, 16.04.2019, 15.07.2019 у любога іх уладальніка, які прадставіў заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з гэтым Праспектам.

У выпадку, калі дзень набыцця аблігацый да даты пачатку іх пагашэння прыпадак на непрацоўны дзень, набыццё аблігацый ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём, па цане, роўнай намінальнай вартасці. Працэнты на суму набываемых аблігацый за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

Для ажыццяўлення продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння ўладальнік аблігацый прадстаўляе ў ААТД «Белінвестбанк» (г. Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат) заяву аб намеры ажыццявіць такі продаж аблігацый наступнага зместу:

Поўная назва ўладальніка аблігацый;

Нумар выпуску і колькасць аблігацый прад’яўленых да продажу да даты пачатку іх пагашэння ;

Назва прафесіянальнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які будзе ажыццяўляць продаж аблігацый праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржаа» - у выпадку продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»;

згода з умовамі і парадкам набывання аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння, выкладзенымі ў зарэгістраваным Праспекце эмісіі аблігацый шэсцьдзясят трэцяга, шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў;

месца знаходжання (юрыдычны адрас) і кантактныя тэлефоны заяўніка, банкаўскія рэквізіты;

подпіс уладальніка аблігацый (упаўнаважанай асобы ўладальніка аблігацый).

Заява аб продажы аблігацый прадстаўляецца ў Банк не пазней, чым за 3 (тры) працоўныя дні да даты набыцця.

Заява можа быць перадана па факсе (017)289-36-33 з абавязковым прадстаўленнем яго арыгінала на працягу 2 (двух) дзён з даты перадачы заявы па факсе.

У выпадку невыканання ўладальнікам аблігацый умоў, вызначаных гэтым пунктам, набыццё аблігацый Банкам не адбываецца.

Пры продажы Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння на пазабіржавым рынку ўладальнік аблігацый абавязаны зрабіць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" Банка не пазней працоўнага дня, які ідзе за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый.

Для продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»ўладальнік аблігацый абавязаны забяспечыць наяўнасць аблігацый не пазней 15.00 гадзін дня продажу Банку на адпаведным раздзеле свайго гандлёвага рахунку «дэпо».

Банк мае права набываць аблігацыі шэсцьдзясят трэцяга, шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў да даты пачатку іх пагашэння і ў іншыя тэрміны, але не раней 28.10.2014 па цане, вызначанай па згодзе бакоў.

Банк можа ажыццяўляць наступныя аперацыі з набытымі аблігацыямі:

- продаж на другасным рынку па цане, якую вызначае Банк;

- іншыя дзеянні з набытымі аблігацыямі Банка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.13. Зварот аблігацый на другасным рынку. Умовы і парадак датэрміновага пагашэння аблігацый

Абарачэнне аблігацый шэсцьдзясят трэцяга, шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў на другасным рынку ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам аб каштоўных паперах.

Банк можа прыняць рашэнне аб датэрміновым пагашэнні шэсцьдзясят трэцяга і шэсцьдзясят чацвёртага выпускаў аблігацый або іх часткі па рашэнні Праўлення Банка. Аб гэтым рашэнні Банк паведамляе ўладальнікам аблігацый не пазней 10-і працоўных дзён да вызначанай даты датэрміновага пагашэння аблігацый шляхам накіравання пісьмовага паведамлення або праз публікацыю ў газеце «Рэспублiка». Інфармацыя аб датэрміновым пагашэнні таксама размяшчаецца на афіцыйным сайце Банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт www.belinvestbank.by.

Пры датэрміновым пагашэнні выпуску або яго часткі Банк у дзень датэрміновага пагашэння выплачвае ўладальнікам аблігацый іх намінальную вартасць і накоплены працэнтны даход, разлічаны ў адпаведнасці з пунктам 2.10 гэтага Праспекта з даты пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду па дату датэрміновага пагашэння аблігацый уключна. Рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў датэрміновага пагашэння аблігацый фарміруецца за 3 працоўныя дні да даты датэрміновага пагашэння.

Пры гэтым не пазней працоўнага дня, які ідзе за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" Банка.

2.14. Цана продажу аблігацый, разлік бягучай вартасці аблігацый

У дзень пачатку адкрытага продажу аблігацыі размяшчаюцца па цане, роўнай намінальнай вартасці.

Пачынаючы з каляндарнага дня, які ідзе за датай пачатку адкрытага продажу, аблігацыі размяшчаюцца па бягучай вартасці, якая разлічваецца па наступнай формуле:

С=Нп+Дн,

дзе:

С – бягучая вартасць аблігацыі;

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Дн – накоплены працэнтны даход.

Велічыня накопленага працэнтнага даходу па аблігацыях разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пд1 х Т1(365)) + (Нп х Пд2 х Т2(365)) +….+(Нп х Пдn х Тn(365))

Дн = ------------------------------------------------------------------------------------+

365 х 100

(Нп х Пд1 х Т1(366)) + (Нп х Пд2 х Т2(366) )+….+(Нп х Пдn х Тn(366))

+ -----------------------------------------------------------------------------------,

366 х 100

дзе:

Дн – накоплены працэнтны даход (беларускіх рублёў);

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пд1, Пд2, Пдn – працэнтная стаўка за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай, роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 0,5 (нуль цэлых пяць дзясятых) працэнтных пункта – для аблігацый шэсцьдзясят трэцяга выпуску і роўная дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь мінус 2,0 (два) працэнтныя пункты – для аблігацый шэсцьдзясят чацвёртага выпуску;

Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 365 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;

Т1(366), Т2(366), Тn(366) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год, што складаецца з 366 дзён, у межах якога деючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.

Дзень пачатку размяшчэння працэнтных аблігацый або дата выплаты апошняга працэнтнага даходу і дзень разліку бягучай вартасці працэнтных аблігацый лічацца адным днём.

2.15.Умовы і парадак звароту сродкаў інвестарам пры забароне выпуску аблігацый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Пры забароне выпуску аблігацый эмітэнт абавязаны ў месячны тэрмін з моманту атрымання ад рэгіструючага органа паведамлення аб забароне выпуску каштоўных папераў вярнуць інвестарам сродкі , атрыманыя ў аплату аблігацый і накоплены па такіх аблігацыях даход, і пісьмова паведаміць у рэгіструючы орган аб звароце ўказаных сродкаў інвестарам ў поўным аб’ёме.

2.16.Дата і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аблігацый

Аблігацыі шэсцьдзясят трэцяга выпуску зарэгістраваныя ў Дэпартаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь 08 кастрычніка 2014г., рэгістрацыйны нумар 5-200-02-2315.

Аблігацыі шэсцьдзясят чацвёртага выпуску зарэгістраваныя ў Дэпартаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь 08 кастрычніка 2014г., нумар рэгістрацыі 5-200-02-2316.

III. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭМІТЭНТА

3.1.Асноўныя паказчыкі фінансава –гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2012

на 01.01.2013

на 01.01.2014

на 01.08.2014

Нарматыўны капітал, млн. руб.

1 045 811,4

1 709 261,4

2 747 230,3

2 900 892,7

Нарматыўны капітал, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй, млн. руб.

1 409 603,0

1 824 272,4

2 867 362,8

-

Асноўныя сродкі па балансавай вартасці, з іх:

1 107 774,4

1 473 295,9

1 745 433,4

1 813 919,9

- будынкі і збудаванні

760 801,6

1 029 009,6

1 190 232,4

1 229 354,8

- вылічальная тэхніка і абсталяванне, іншыя асноўныя сродкі

302 087,7

388 767,5

481 084,1

507 962,9

- транспартныя сродкі

44 885,1

55 518,8

74 116,9

76 602,2

Балансавы (чысты) прыбытак

168 308,6

188 447,7

305 157,0

182 667,8

Дэбіторская запазычанасць

52 396,6

128 641,6

101 599,1

88 558,9

Крэдыторская запазычанасць, у тым ліку: - пратэрмінаваная, па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды

98 390,5 -

175 639,8 -

242 679,9 -

204 405,1 -

Сума штрафных санкцый

-

-

-

-

* - у частцы адміністратыўнай і іншых відаў адказнасці за парушэнне падатковага заканадаўства.

3.2. Адміністратыўная і іншыя віды адказнасці за парушэнне заканадаўства аб каштоўных паперах і падатковага заканадаўства на 01.08.2014г. не прымяняліся.

3.3. Дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2012

на 01.01.2013

на 01.01.2014

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу

10,1

13,1

12,7

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй

13,8

13,7

13,2

Капітальныя ўкладанні і незавершанае будаўніцтва, млн. руб.

44 856,1

172 176,8

70 652,9

Рэзервовы фонд фонд, млн. руб.

44 173,0

52 588,4

114 977,9

Фонд пераацэнкі артыкулаў балансу , млн. руб.

661 813,9

920 985,1

1 047 546,2

Сума налічаных дывідэндаў, якія прыпадаюць на 1 акцыю, руб.

8,0

5,0 па прывілеяваных акцыях; 4,0 па простых

27,0

Вартасць нарматыўнага капіталу, якая прыпадае на адну акцыю, руб.

438

602

470

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў , чал.

4 104

4 142

4 094

Колькасць акцыянераў, асобаў

11 335

11 331

11 319

3.4. Від дзейнасці – банкаўская адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

3.5. Звесткі аб долі Банка на рынку Рэспублікі Беларусь:

Паказчыкі

Статутны фонд

Капитал

Актывы

Крэдытныя ўкладанні

Дэпазіты кліентаў

Доля на 01.01.2012, %

1,6

2,9

5,4

6,2

8,1

Доля на 01.01.2013, %

1,9

3,9

5,6

5,5

8,2

Доля на 01.01.2014, %

3,6

5,4

6,3

5,8

8,9

IV. ПЛАНЫ РАЗВІЦЦЯ ЭМІТЭНТА

У 2013-2015 гадах дзейнасць Банка будуецца ў адпаведнасці са Стратэгічным планам развіцця адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» на 2013 – 2015 гады, зацверджаным рашэннем Назіральнага савета ААТ «Белінвестбанк» ад 25 ліпеня 2013 года (пратакол № 22) і арыентаваны на:

Захаванне рэпутацыі надзейнай, стабільнай, эканамічна эфектыўнай крэдытнай установы;

дасягненне планавых параметраў развіцця асноўных бізнес-кірункаў, якія з’яўляюцца апорнымі для Банка: карпаратыўнага (пераважна ў частцы малога прадпрымальніцтва) і рознічнага бізнесу;

выбудоўванне доўгатэрміновых адносін з кліентамі шляхам забеспячэння якаснага сэрвісу, які дазваляе задаволіць патрэбы кліента і павысіць яго лаяльнасць да Банка;

стварэнне інстытута персанальных менеджараў для буйных кліентаў;

удасканальванне прадуктовага рада, накіраванага на стандартызацыю (тыпізацыю) абслугоўвання малога і сярэдняга бізнесу, насельніцтва;

забеспячэнне стабільнасці і ўстойлівасці ў адносінах да існуючых і патэнцыяльных рызыкаў, удасканальванне сістэмы рызык-менеджмента;

удасканальванне сістэмы кіравання банкам, у тым ліку шляхам развіцця IT-тэхналогій, правядзення ўзважанай кадравай палітыкі.

У выніку рэалізацыі Стратэгічнага плана па ўсіх відах бізнесу Банка прагназуецца паляпшэнне колькасных і якасных паказчыкаў.

За 2013-2015 гады актывы павялічацца не менш, чым на 68 працэнтаў, у асноўным за кошт нарошчвання карпаратыўнага крэдытнага партфеля (на 76 працэнтаў), рознічнага (ў 2,68 разы), фондавага (на 93 працэнты) пры захаванні аптымальнага ўзроўню іх долі ў актывах (не больш 70 працэнтаў) і дапушчальнага ўзроўню рызыкі ліквіднасці.

Чакаецца, што ў выніку рэалізацыі Стратэгічнага плана рэсурсная база Банка вырасце не менш чым на 68 працэнтаў, у тым ліку ўласны капітал павялічыцца не менш чым на 94 працэнты, сродкі карпаратыўных кліентаў - не менш чым на 75 працэнтаў, насельніцтва – не менш чым на 65 працэнтаў.

Плануемыя Банкам тэмпы росту стратэгічных паказчыкаў прызваны садзейнічаць:

захаванню чацвёртай пазіцыі ў банкаўскім сектары па развіцці карпаратыўнага бізнесу і прыцягненні сродкаў фізічных асоб;

дасягненню пятай пазіцыі па рознічным крэдытаванні.

З улікам стратэгічных паказчыкаў развіцця на 2013-2015 гады і выкарыстоўвання кансерватыўнага падыходу да кіравання рызыкамі прадугледжваецца захаванне рызык, у асноўным, на гэтым узроўні, а таксама выкананне прудэнцыяльных нарматываў бяспечнага функцыянавання.

Плануемы аб’ём прыбытку Банка за 2014 год – 370 млрд. рублёў, за 2015 год – 650 млрд. рублёў, за 2016 год – 700 млрд. рублёў.