Перайсці да зместу

Праспект эмісіі 65-га выпуску

ПРАСПЕКТ ЭМІСІІ АБЛІГАЦЫЙ
адкрытага акцыянернага таварыства
«Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»
(ААТ «Белінвестбанк»)
(шэсцьдзясят пяты выпуск)

I. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ЭМІТЭНЦЕ

1.1. Поўная і скарочаная назва эмітэнта
• на рускай мове:
полное – открытое акционерное общество «Белорусский банк развития и реконструкции «Белинвестбанк»
сокращенное – ОАО «Белинвестбанк»
• на беларускай мове:
поўная – адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк»
скарочаная– ААТ «Белiнвестбанк».

1.2. Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» (далей - Банк або ААТ «Белінвестбанк») зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2001 года за № 807000028, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 3 верасня 2001 года.

1.3. Месца знаходжання эмітэнта, тэлефон, факс, электронны адрас
Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29
Тэлефон (017)289 35 89, факс (017)289 36 70
Электронны адрас (е-mail):

1.4. Адпаведна Статуту Банк мае адно прадстаўніцтва за межамі Рэспублікі Беларусь:

Прадстаўніцтва ААТ «Белінвестбанк» у Рэспубліцы Польшча
Рэспубліка Польшча, г. Варшава, вул. Красіцкага, 12 а, к.1.

1.5.Органы кіравання эмітэнта, іх колькасны склад, паўнамоцтвы

1.5.1. Найвышэйшым органам кіравання Банка з’яўляецца агульны Сход акцыянераў (далей – Сход), колькасць акцыянераў Банка – 11292 (па стане на 01.10.2014г.). Да выключнай кампетэнцыі Сходу адносіцца:

змена Статута Банка;

змена памеру статутнага фонду Банка;

выбранне членаў Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісііи Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтвы члена (членаў) Назіральнага савета Банка перапыняюцца датэрмінова без прыняцця рашэння Сходу;

зацвярджэнне гадавой справаздачы, якая ўключае бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытку і стратах, справаздачу аб змене капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў, размеркаванне прыбытку і страт Банка пры наяўнасці і з улікам заключэння Рэвізійнай камісіі Банка і аўдытарскага заключэння;

рашэнне аб рэарганізацыі Банка і аб зацвярджэнні перадатачнага акта або раздзяляльнага балансу;

рашэнне аб ліквідацыі Банка, стварэнне ліквідацыйнай камісіі, прызначэнне яе старшыні і зацвярджэнне ліквідацыйнага балансу (ў тым ліку і прамежкавага), апроч выпадкаў, калі рашэнне аб ліквідацыі Банка прынята Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь або судом у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

вызначэнне памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі расходаў членам Назіральнага савета Банка і Рэвізійнай камісііи Банка за выкананне імі сваіх абавязкаў;

зацвярджэнне ў выпадках,прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах», лакальных нарматыўных прававых актаў Банка;

даванне іншым органам кіравання Банка права прыняцця рашэнняў па асобных пытаннях, не аднесеных да выключнай кампетэнцыі Сходу;

устанаўленне парадку вядзення Сходу, у частцы, не ўрэгуляванай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Банка і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, зацверджанымі (прынятымі) Сходам;

прыняцце рашэння аб выпуску акцый і зацвярджэнне рашэння аб выпуску акцый, праспекта эмісіі акцый, зменаў і дадаткаў у іх;

зацвярджэнне вынікаў падпіскі на акцыі дадатковага выпуску;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам акцый уласнага выпуску;

прыняцце рашэння аб змене колькасці акцый без змены памеру статутнага фонду шляхам абмену дзвюх або больш акцый Банка на адну новую акцыю змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпу) (кансалідацыі акцый) або абмену адной акцыі таварыства на дзве ці больш акцый змененай намінальнай вартасці той жа катэгорыі (тыпу) (драблення);

прыняцце рашэння аб выплаце дывідэндаў па выніках першага квартала, паўгоддзя, дзевяці месяцаў і па выніках года пасля заканчэння адпаведнага перыяду;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю пяцьдзясят і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, а таксама рашэнне аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю дваццаць і больш працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка ў выпадку, калі рашэнне аб такой здзелцы не прынята Назіральным саветам Банка ў адпаведнасці з патрабаваннямі Статута Банка і заканадаўства Рэспублікі Беларусь.Рашэнне Сходу аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак , якія робіць Банк у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці, а таксама ў выпадках, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой ёсць зацікаўленасць афіліраваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак,складае больш за дзесяць працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка , вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Сходу аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка робіцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія робіць Банк у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай дзейнасці.

Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Сходу, не могуць быць перададзены на рашэнне Назіральнага савета Банка, Праўлення Банка.
У выпадку неабходнасці Сход мае права прыняць да свайго разгляду любое пытанне, звязанае з дзейнасцю Банка.

1.5.2. Для агульнага кіраўніцтва дзейнасцю Банка ў перыяд паміж Сходамі і кантролю за працай Праўлення Банка ствараецца Назіральны савет Банка (далей – Назіральны савет) у колькасці дванаццаці чалавек, члены якога штогод выбіраюцца на Сходзе кумулятыўным галасаваннем.

Да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета адносіцца:

вызначэнне асноўных кірункаў дзейнасці Банка;

зацвярджэнне стратэгіі развіцця Банка;

прыняцце рашэнняў аб стварэнні (рэарганізацыі, ліквідацыі) юрыдычных асоб, аб удзеле Банка ў юрыдычных асобах, саюзах і асацыяцыях, іншых некамерцыйных арганізацыях, а таксама аб’яднаннях у форме холдынгаў;

рашэнне аб стварэнні і закрыцці прадстаўніцтваў і філіялаў, зацвярджэнне палажэнняў аб іх;

забеспячэнне арганізацыі сістэмы карпаратыўнага кіравання Банкам, вызначэнне карпаратыўных каштоўнасцей і правіл, у тым ліку прынцыпаў прафесіянальнай этыкі;

назначэнне старшыні Праўлення Банка і вызваленне яго ад пасады;

выбранне членаў Праўлення Банка і датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў, зацвярджэнне палажэння аб Праўленні Банка;

ажыццяўленне кантролю работы Праўлення Банка, у тым ліку шляхам рэгулярнага разглядання яго справаздач аб рэалізацыі мэтаў і стратэгіі развіцця Банка, рашэнняў Назіральнага савета;

зацвярджэнне ацэнкі вартасці неграшовых укладаў у статутны фонд Банка на падставе заключэння аб ацэнцы і (або) экспертызы дакладнасці ацэнкі вартасці неграшовага ўкладу;

рашэнне аб прадстаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

скліканне гадавога Сходу і рашэнне пытанняў, звязаных з яго падрыхтоўкай і правядзеннем;

прыняцце рашэння аб выпуску Банком каштоўных папер, за выключэннем прыняцця рашэння аб выпуску акцый;

зацвярджэнне рашэння аб выпуску эмісійных каштоўных папер, за выключэннем зацвярджэння рашэння аб выпуску акцый, зацвярджэнне праспекта эмісіі каштоўных папер, за выключэннем акцый, зменаў і (або) дадаткаў у іх;

прыняцце рашэння аб набыцці Банкам каштоўных папер уласнага выпуску, за выключэннем прыняцця рашэння аб набыцці акцый;

зацвярджэнне вартасці маёмасці Банка ў выпадках ажыццяўлення буйной здзелкі і здзелкі, у ажыццяўленні якой ёсць зацікаўленасць афіліраваных асоб, вызначэнне аб’ёмаў выпуску каштоўных папер, а таксама ў іншых вызначаных заканадаўствам або Статутам выпадках неабходнасці ўстанаўлення вартасці маёмасці Банка, для ажыццяўлення здзелкі з якім патрабуецца рашэнне Сходу або Назіральнага савета;

устанаўленне рэкамендаванага Сходу памеру ўзнагароджанняў і кампенсацыі расходаў членам Рэвізійнай камісіі Банка за выкананне імі сваіх функцыянальных абавязкаў;

устанаўленне рэкамендаванага памеру дывідэндаў і тэрміну іх выплаты;

зацвярджэнне лакальных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць выкарыстанне фондаў Банка, якія фарміруюцца з прыбытку па нарматывах, якія зацвярджае Сход;

прыняцце рашэнняў аб выкарыстанні рэзервовага і іншых фондаў Банка;

прыняцце рашэнняў аб авансавых адлічэннях з прыбытку бягучага года ў фонды Банка ў адпаведнасці з зацверджанымі Сходам нарматывамі;

зацвярджэнне каштарыса даходаў і расходаў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

зацвярджэнне плана фінансавання капітальных укладанняў Банка на чарговы год і кантроль за яго выкананнем;

устанаўленне лімітаў на аперацыі і іншую дзейнасць, рашэнні ў дачыненні да якіх прымаюцца Праўленнем Банка і (або) старшынёй Праўлення Банка;

прыняцце рашэння аб буйной здзелцы, прадметам якой з’яўляецца маёмасць Банка вартасцю ад дваццаці да пяцідзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка. Рашэнне Назіральнага савета аб буйной здзелцы не патрабуецца для здзелак, якія робіць Банк у працэсе звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці;

прыняцце рашэння аб здзелцы, у ажыццяўленні якой ёсць зацікаўленасць афіліраваных асоб Банка ў выпадку, калі вартасць маёмасці, якая з’яўляецца прадметам здзелкі або некалькіх узаемазвязаных здзелак, не перавышае дзесяці працэнтаў балансавай вартасці актываў Банка, вызначанай на падставе даных бухгалтарскай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд. Рашэнне Назіральнага савета аб такой здзелцы не патрабуецца ў выпадку, калі здзелка робіцца Банкам у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай, дзейнасці і ўмовы такой здзелкі істотна не адрозніваюцца ад умоў аналагічных здзелак, якія робіць Банк у працэсе ажыццяўлення ім звычайнай гаспадарчай, у тым ліку банкаўскай дзейнасці;

прыняцце рашэнняў па пытаннях адчужэння аб’ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці Банка, далей у праве агульнай уласнасці на іх у выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое рэгулюе пытанні ўладальніцкага нагляду, пазіцыя прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання Банка вызначаецца ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання;

вызначэнне кадравай палітыкі, уключаючы палітыку ў галіне кадравых назначэнняў і пераемнасці, і палітыкі матывацыі працы, у тым ліку парадку аплаты працы і выплаты ўзнагароджанняў, якія адпавядаюць мэтам і стратэгіі развіцця Банка, яго фінансаваму стану і рызык-профілю;

зацвярджэнне лакальнага нарматыўнага прававога акта, які рэгулюе ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў Банка;

устанаўленне кваліфікацыйных патрабаванняў і патрабаванняў да дзелавой рэпутацыі пры падборы кіраўніка службы ўнутранага аўдыта, службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў Банку, і службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у Банку, а таксама ажыццяўленне кантролю за адпаведнасць службовых асоб названым патрабаванням;

зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі і ўмоў дагавору з аўдытарскай арганізацыяй;

забеспячэнне стварэння і эфектыўнага функцыянавання сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантролю;

вызначэнне палітыкі Банка ў адносінах канфлікту інтарэсаў, забеспячэнне празрыстасці карпаратыўнага кіравання Банкам;

зацвярджэнне лакальных нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць стратэгію Банка ў дачыненні да арганізацыі і ажыццяўлення ўнутранага кантролю і стратэгію кіравання рызыкамі Банка;

стварэнне аўдытарскага камітэта і камітэта па рызыках, узначальваемых незалежнымі дырэктарамі;

ўзгадненне назначэння і вызвалення ад пасады службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў Банку, і службовай асобы,адказнай за ўнутраны кантроль у Банку, устанаўленне ўмоў аплаты працы і рэгулярны разгляд справаздач такіх асоб;

зацвярджэнне палажэння аб службе ўнутранага аўдыта, зменаў і (або) дадаткаў, якія ў яго ўнесены;

зацвярджэнне каштарыса расходаў службы ўнутранага аўдыта і ўстанаўленне ўмоў аплаты працы яе кіраўніка і спецыялістаў;

узгадненне назначэння кіраўніка службы ўнутранага аўдыта і вызваленне яго ад пасады;

зацвярджэнне плана работы службы ўнутранага аўдыта, рэгулярны разгляд і зацвярджэнне справаздач названай службы.

Назіральны савет разглядае і іншыя пытанні, апрача аднесеных да кампетэнцыі (ў тым ліку выключнай) Сходу. Пытанні, аднесеныя да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета, не могуць быць перададзены ім на рашэнне Праўлення Банка, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.5.3. Выканаўчым органам Банка з’яўляецца калегіяльны выканаўчы орган – Праўленне Банка (далей – Праўленне). Праўленне ўтвараецца ў колькасці адзінаццаці чалавек, уключаючы старшыню Праўлення. Члены Праўлення выбіраюцца Назіральным саветам.

Праўленне:

ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю Банка;

арганізуе выкананне рашэнняў Сходу і Назіральнага савета;

папярэдне абмяркоўвае пытанні якія падлягаюць разгляду Сходу і Назіральнага савета, рыхтуюць у сувязі з гэтым неабходныя дакументы;

разглядае пытанні, звязаныя з бягучай фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Банка;

зацвярджае рэгламент працы Банка з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер;

арганізуе сістэму кіравання рызыкамі і сістэму ўнутранага кантролю, дзейнасць службы ўнутранага аўдыта і забяспечвае дасягненне Банкам мэтаў і выкананне задач, вызначаных Назіральным саветам у гэтай вобласці;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, якія рэгламентуюць палітыку, методыкі і працэдуры ажыццяўлення банкаўскіх і іншых аперацый (здзелак) і іх кантралявання, устанаўлення лімітаў і іншых абмежаванняў, а таксама парадак прыняцця рашэнняў, узаемадзеяння падраздзяленняў, размеркавання і дэлегіравання паўнамоцтваў у працэсе ажыццяўлення аперацый (здзелак), кіравання рызыкамі, унутранага кантролю, забяспечвае іх эфектыўнае прымяненне на практыцы;

разглядае гадавую фінансавую справаздачнасць, якая ўключае бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытку і стратах, справаздачу аб змене капіталу, справаздачу аб руху грашовых сродкаў, перад прадстаўленнем яе Назіральнаму савету, Рэвізійнай камісіі Банка і Сходу;

разглядае праекты палажэнняў і іншых лакальных нарматыўных прававых актаў Банка перад прадстаўленнем іх адпаведнаму органу кіравання Банка на разгляд і зацвярджэнне;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, за выключэннем тых, якія зацвярджаюць іншыя ўпаўнаважаныя органы Банка;

зацвярджае нарматывы і паўнамоцтвы па адчужэнні маёмасці Банка, перадачы маёмасці ў залог, калі зацвярджэнне нарматываў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам не мае дачынення да выключнай кампетэнцыі Назіральнага савета, і прымае рашэнні па гэтых пытаннях адпаведна зацверджаным нарматывам;

прымае рашэнні па інвестыцыях Банка, звязаных з развіццём і ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы Банка, у межах плана фінансавання капітальных укладанняў;

прымае рашэнні па пераразмеркаванні сум па артыкулах каштарыса даходаў і расходаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка, з улікам вытворчай неабходнасці ў межах паўнамоцтваў, прадстаўленых Назіральным саветам;

разглядае выкананне каштарыса даходаў і расходаў і плана фінансавання капітальных укладанняў Банка;

разглядае ўнесеныя старшынёй Праўлення матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў парасткавых юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка, і прымае па іх рашэнні;

мае права патрабаваць склікання і правядзення пазачарговага Сходу;

зацвярджае лакальныя нарматыўныя прававыя акты Банка, якія рэгламентуюць парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў ствараемых рэзерваў;

зацвярджае лакальны нарматыўны прававы акт аб бесперапынным прафесіянальным навучанні работнікаў Банка;

прымае рашэнні аб стварэнні фондаў банкаўскага кіравання, зацвярджае інвестыцыйныя дэкларацыі і правілы фондаў банкаўскага кіравання, змены і дадаткі ў іх;

прымае рашэнні па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, схільных да крэдытнай рызыкі ў межах вызначанага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь максімальнага памеру рызыкі на аднаго даўжніка (групу ўзаемазвязаных даўжнікоў), інсайдэра і ўзаемазвязаных з ім асоб, а таксама вызначае паўнамоцтвы калегіяльных органаў і работнікаў Банка па ажыццяўленні Банкам актыўных аперацый, схільных да крэдытнай рызыкі ва ўказаных межах;

разглядае іншыя пытанні, якія не маюць дачынення адпаведна Статуту да кампетэнцыі Сходу або Назіральнага савета, а таксама перададзеныя Назіральным саветам на рашэнне Праўлення.

Старшыня Праўлення ўзначальвае Праўленне і з’яўляецца кіраўніком Банка.
Старшыня Праўлення:

кіруе дзейнасцю Праўлення і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Праўленне задач;

у межах сваёй кампетэнцыі без даверанасці дзейнічае ад імя Банка: прадстаўляе яго інтарэсы (ў тым ліку ў органах кіравання іншых юрыдычных асоб, удзельнікам якіх з’яўляецца Банк, ва ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой), заключае дамовы і робіць іншыя здзелкі ад імя Банка і г.д.;

падпісвае ўсе дакументы па пытаннях дзейнасці Банка, у тым ліку неабходныя для прадстаўлення ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і іншыя ўпаўнаважаныя органы, за выключэннем дакументаў, паўнамоцтвы на падпісанне якіх перададзены ім іншым службовым асобам Банка, або падпісанне якіх аднесена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам да кампетэнцыі другіх асоб;

выдае даверанасці ад імя Банка;

распараджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь маёмасцю і сродкамі Банка ў межах, вызначаных Назіральным саветам і Праўленнем;

выдае загады (распараджэнні) і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Банка;

зацвярджае структуру і штатны расклад Банка;

вырашае пытанні падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў;

прымае на працу і звальняе работнікаў Банка, прымяняе да іх меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання;

размяркоўвае абавязкі сярод намеснікаў і іншых работнікаў Банка;

разглядае матэрыялы праверак, справаздачы кіраўнікоў парасткавых юрыдычных асоб, адасобленых і структурных падраздзяленняў Банка і, пры неабходнасці, выносіць іх на разгляд Праўлення;

старшынствуе на пасяджэннях Праўлення;

падпісвае пратаколы пасяджэнняў Праўлення.

1.6. Спіс членаў Назіральнага савета і Праўлення Банка

Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння

Адукацыя

Займаемая пасада

Колькасць акцый Банка,якія належаць

Доля ў Статутным фондзе Банка, %

1

2

3

4

5

Склад Назіральнага савета:

Калінін Анатоль Мікалаевіч, 1959

Вышэйшая, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, механізацыя сельскай гаспадаркі;Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,дзяржаўнае і мясцовае кіраванне

Са снежня 2010 па цяперашні час – Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Калечыц Сяргей Валер’евіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

З 2010 па 2013 – начальні Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь З красавіка 2013 па цяперашні час – намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

-

-

Чэканаў Валянцін Сяргеевіч, 1957

Вышэйшая, Беларукі дзяржаўны інстытут Народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Са студзеня 2009 па цяперашні час – Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь

-

-

Верамеева Наталля Віктараўна, 1964

Вышэйшая, Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, тэхналогія вытворчасці кандытарскіх і макаронных вырабаў; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапякарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам», г. Гомель. 30.12.2013 рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства хлебапякарнай прамысловасці «Гомельхлебпрам» ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельхлебпрам»

Мартынаў Мікалай Васілевіч, 1957

Вышэйшая, Беларускі інстытут паліталогіі і сацыяльных адносінаў, паліталогі

З 2002 па 2013 – заснавальнік, генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка» г. Віцебск, З 2013 па цяперашні час – заснавальнік, генеральны дырэктар ТАА «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка»

Маціевіч Віктар Аркадзевіч, 1962

Вышэйшая, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер -механік; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс»

Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч, 1967

Вышэйшая, Расійская ваенна-медыцынская акадэмія ім. Кірава

З 22.08.2011 – 2013 г. намеснік дырэктара па інвестыцыях ТАА «Біяком» г. Гродна, З 2013 да14.01.2014дырэктар ТАА «Біяком Інвест» г. Гродна, З 14.01.2014 – Старшыня Агульнага сходу ўдзельнікаў ТАА «Біяком» г. Гродна

Шалонік Яўген Аляксеевіч, 1951

Вышэйшая, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; Брэсцкі філіял ГУА «Спецыяльны факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», эканамічная кібернетыка і бізнес-права

З 2002 па чэрвень 2014 – генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» З ліпеня 2014 па цяперашні час – галоўны спецыяліст вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»

Кушнарэнка Аляксей Іванавіч, 1975

Вышэйшая, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт,цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна, інжынер-будаўнік; Перападрыхтоўка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемстве прамысловасці

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз»

Янчарскі Іван Баляслававіч, 1952

Вышэйшая, Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

На працягу апошніх трох гадоў – генеральны дырэктар ААТ «МАПІД»

Тананко Аляксандр Віктаравіч, 1960

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава

На працягу трох гадоў да сакавіка 2014 – намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам СЗАТ «Шклозавод «Елізава» З 28.03.2014 па цяперашні часнас – незалежны дырэктар ААТ «Белінвестбанк» З 31.03.2014 па цяперашні час – старшыня Аўдытарскага камітэта ААТ «Белінвестбанк»

Крамарэнка Вольга Антонаўна, 1958

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім.В.У.Куйбышава; Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

На працягу трох гадоў да сакавіка 2014г. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь З 28.03.2014 па цяперашні час – незалежны дырэктар ААТ «Белінвестбанк» З 31.03.2014 па цяперашні час – старшыня Камітэта па рызыкам ААТ «Белінвестбанк»

Склад Праўлення Банка:

Сысоеў Генадзь Анатолевіч, 1966

Вышэйшая, Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае ордэна Чырвонай Зоркі вучылішча імя генерала арміі А.В.Хрулёва, валютна-касавае і крэдытна-разліковае забеспячэнне войск; Акадэмія кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ,арганізацыя і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю; Беларускі недзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, правазнаўства

З 08.11.2005 па 15.09.2014 – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белаграпрамбанк»З 16.09.2014 – старшыня Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

-

-

Барэйка Ігар Георгіевіч, 1972

Вышэйшая, Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, тэхналогія машынабудавання; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканоміка кіравання вытворчасцю

З 08.05.2009 па 05.11.2012 – намеснік начальніка філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» - начальнік цэнтра карпаратыўнага бізнесу З 06.11.2012 па 12.03.2013 – памочнік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» З 13.03.2013 – першы намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» З 25.07.2014 па цяперашні час – выконваючы абавязкі старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

-

-

Кавалеўскі Сяргей Пятровіч, 1965

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнвай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

11 750 простыя (звычайныя) 3 253 прывілеяваныя

0,0002

Палонскі Васіль Уладзіміравіч, 1964

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, міжнароднае права

З кастрычніка 2006 да лістапада 2012 – начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці З 01.11.2012 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

-

-

Каралёва Тамара Іванаўна, 1957

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава, фінансы і крэдыт

З верасня 2001 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

23 274 простыя (звычайныя) 4 275 прывілеяваныя

0,0005

Сакірка Андрэй Уладзіміравіч, 1974

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, міжнародныя эканамічныя адносіны

З 03.01.2011 да 09.04.2012 – дырэктар дэпартамента крэдытных рызыкаў ААТ «Белінвестбанк» З 09.04.2012г. па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

5 524 простыя (звычайныя)

0,0001

Тамашэвіч Уладзімір Баляслававіч, 1959

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.У.Куйбышава, фінансы і крэдыт

Са жніўня 2007 па цяперашні час – намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк»

110 простыя (звячайныя)

0,0000

Крук Віталь Валянцінавіч, 1974

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканоміка і кіраванне вытворчасцю

З 2011 па 2012 – намеснік начальніка філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ «Беларусбанк» Да 18.01. 2013 – памочнік старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» З 18.01.2013 па цяперашні час – выканаўчы дырэктар ААТ «Белінвестбанк»

-

-

Тамковіч Раман Раманавіч, 1973

Вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства

Са жніўня 2010 па цяперашні час – дырэктар юрыдычнага дэпартамента ААТ «Белінвестбанк»

3263 простыя (звычайныя) 3169 прывілеяваныя

0,0001

1.7.Спіс акцыянераў, якія маюць пяць і больш працэнтаў ад агульнай колькасці акцый:

Назва акцыянера

Месца знаходжання

Колькасць прыналежных акцый (у тым ліку галасуючых (простых (звычайных)) акцый), шт.

Памер долі ў статутным фондзе, %

Дзяржаўны камітэт па маёмасціРэспублікі Беларусь

220005, г. Мінск,

зав. Чырваназорны, 12

5 544 667 853 (5 544 293 588)

94,99

1.8. Доля дзяржавы ў статутным фондзе Банка складае 98,15 %,складаецца з 5 729 365 369 акцый.

Дзяржаўны орган, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

1.9.Звесткі аб інвестыцыях у статутныя фонды іншых юрыдычных асоб з долей, раўнай пяці і больш працэнтам статутнага фонда:

Назва юрыдычнай асобы

Сума інвесціраваных сродкаў, млн. руб.

Колькасць акцый, шт.

Доля ў статутным фондзе, %

ААТ «Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт»

396,9

44 100

5,0

СЗАТ «Белінвест Эско»

53,0265

460

46,0

СП ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка»

245,58126

10 664

5,0

ЗАТ «Плацёжная сістэма «БЕЛКАРТ»

19,0

190

19

ЗАТ «ГАРЫЗОНТ-БЕЛІНВЕСТ-ДЭВЕЛОПЕР»

196,0

49

49,0

ЗАТ «Белбізнеслізінг»

8,55

950

95,0

ТАА «Аграфірма «ФАЛІЧЫ»

47 495,0

-

99,9982

ТАА «БЕЛІНВЕСТ-інжынірынг»

5 752,5

-

96,6807

Лізінгавае ўнітарнае прадпрыемства

«ЛІЗІНГ _БЕЛІНВЕСТ»

8 500,0

-

100,0

ТАА «Кафэ Прэм’ера»

977,479

-

96,911

1.10. Назва дэпазітарыя, які абслугоўвае эмітэнта, яго месца знаходжання, дата, нумар дзяржаўнай рэгістрацыіі назва органа, які яго зарэгістраваў, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесіянальнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)
Дэпазітарыем, які абслугоўвае эмітэнта, з’яўляецца структурнае падраздзяленне Банка, размешчанае па адрасе: 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29.
Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь выдадзена ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесіянальнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1103.
Тэрмін дзеяння ліцэнзіі – да 16.03.2024.

1.11. Паслугі пабочных прафесіянальных удзельнікаў рынка каштоўных папер Рэспублікі Беларусь Банкам не выкарыстоўваюцца.

1.12.Памер зарэгістраванага статутнага фонда Банка складае 1 167 408 362 600 (адзін трыльён сто шэсцьдзясят сем мільярдаў чатырыста восем мільёнаў трыста шэсцьдзясят дзве тысячы шэсцьсот) беларускіх рублёў, які падзелены на 5 837 041 813 (пяць мільярдаў восемсот трыццаць сем мільёнаў сорак адну тысячу восемсот трынаццаць) штук акцый, у тым ліку 5 825 914 229 (пяць мільярдаў восемсот дваццаць пяць мільёнаў дзевяцьсот чатырнаццаць тысяч дзвесце дваццаць дзевяць) простых (звычайных) акцый і 11 127 584 (адзінаццаць мільёнаў сто дваццаць сем тысяч пяцьсот восемдзесят чатыры) прывілеяваныя акцыі намінальнай вартасцю 200 (дзвесце) беларускіх рублёў кожная. Усе выпушчаныя ААТ «Белінвестбанк» акцыі поўнасцю аплачаны і размеркаваны паміж акцыянерамі.

1.13. Гадавая справаздача Банка з аўдытарскім заключэннем у складзе, вызначаным заканадаўствам, публікуецца ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» не пазней 25 красавіка года, які ідзе за справаздачным. Бухгалтарская справаздачнасць Банка разам з аўдытарскім заключэннем за 2013 год у складзе, вызначаным заканадаўствам, апублікавана ў перыядычным друкаваным выданні газета «Рэспублiка» ад 22 красавіка 2014 года № 74.

Інфармацыя аб унесеных зменах у праспект эмісіі будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка» не пазней 7 дзён з даты рэгістрацыі зменаў у рэгіструючам органе. Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб рэарганізацыі або ліквідацыі Банка будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка» не пазней 30 дзён з даты прыняцця рашэння ўпаўнаважаным органам Банка. Інфармацыя аб узбуджэнні ў дачыненні Банка правядзення па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) будзе публікавацца ў газеце «Рэспублiка»на працягу 5 дзён з моманту атрымання адпаведнай судовай пастановы.

1.14. Даныя аб размяшчэнні ўжо выпушчаных аблігацый Банка

Звесткі аб размешчаных аблігацыях для фізічных асоб па стане на 01.10.2014 г. (у разрэзе валют):
у беларускіх рублях – на суму 4 192,8 млрд. рублёў;
у доларах ЗША – на суму 34,7 млн. долараў ЗША;
у еўра – на суму 7,6 млн. еўра.
Звесткі аб размешчаных аблігацыях для юрыдычных асоб па стане на 01.10.2014 г. (у разрэзе валют):
у беларускіх рублях – на суму 3 720,8 млрд. рублёў;
у доларах ЗША – на суму 102,1 млн. долараў ЗША;
у еўра – на суму 35,0 млн. еўра,
у расійскіх рублях – 800 млн. расійскіх рублёў.

II. ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРОДАЖУ АБЛІГАЦЫЙ

2.1. Дата прыняцця рашэння аб выпуску аблігацый і назва органа, які прыняў гэта рашэнне
Рашэнне аб шэсцьдзясят пятым выпуску аблігацый ААТ «Белінвестбанк» прынята Назіральным саветам ААТ «Белінвестбанк» 29 кастрычніка 2014 г. (пратакол № 21).

2.2. Форма выпуску аблігацый, аб’ём эмісіі, колькасць аблігацый

Форма выпуску аблігацый – імянныя, працэнтныя, неканверсуемыя, у бездакументарнай форме.
Аб’ём эмісіі аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску складае 100 000 000 000 (сто мільярдаў) беларускіх рублёў. Да адкрытага продажу прапануюцца 1 000 000 (адзін мільён) аблігацый. Аблігацыям прысвоена серыя «ОИ 65», нумары «0000001-1000000».

2.3. Намінальная вартасць аблігацый

Намінальная вартасць аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску – 100 000 (сто тысяч) беларускіх рублёў.

2.4.Мэта выпуску аблігацый і кірункі выкарыстання сродкаў, атрыманых ад размяшчэння аблігацый

Мэтай шэсцьдзясят пятага выпуску аблігацый з’яўляецца прыцягненне часова свабодных грашовых сродкаў юрыдычных асоб.
Сродкі, атрыманыя ад размяшчэння аблігацый, будуць накіраваныя на рэфінансаванне раней выдадзеных крэдытаў на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля пад залог нерухомасці.
Уладальнікамі аблігацый могуць быць юрыдычныя асобы – рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

2.5. Інфармацыя аб забеспячэнні выканання абавязацельстваў па аблігацыях

Аблігацыі шэсцьдзясят пятага выпуску выпускаюцца ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 г. № 537 «Аб выпуску банкамі аблігацый» па ўзгадненні з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Забеспячэнне выканання абавязацельстваў па аблігацыях шэсцьдзясят пятага выпуску з’яўляецца права патрабавання па крэдытах, выдадзеных Банком фізічным асобам на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля пад залог нерухомасці (далей – жыллёвае будаўніцтва), на агульную суму 143 116 075 627 (сто сорак тры мільярды сто шаснаццаць мільёнаў семдзесят пяць тысяч шэсцьсот дваццаць сем беларускіх рублёў) (па стане на 23.10.2014).
Эмісія аблігацый на любую дату да іх пагашэння (датэрміновага пагашэння) не павінна перавышаць сямідзесяці працэнтаў асноўнай сумы доўгу па крэдытах на жыллёвае будаўніцтва.
Банк абавязаны забяспечваць нарматыў адпаведнасці аб’ёму аблігацый, якія знаходзяцца ў абарачэнні, памеру асноўнай сумы доўгу абавязацельстваў па крэдытных дагаворах.
У выпадку перавышэння нарматыва адпаведнасці аб’ёму аблігацый, якія знаходзяцца ў абарачэнні, памеру асноўнай сумы доўгу абавязацельстваў па крэдытных дагаворах па падставах, прадугледжаных у абзацах другім – шостым пункта 5 Парадку выпуску, абарачэння і пагашэння аблігацый, якія выпускаюцца банкамі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 г. № 1753/22, Банкам ажыццяўляецца замена абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Раскрыццё інфармацыі аб замене забеспячэння адбываецца шляхам яе публікацыі ў газеце «Рэспублiка» не пазней 7 дзён з даты рэгістрацыі зменаў у гэты Праспект у рэгіструючам органе.
Пры недастатковасці ў Банка адпаведных абавязацельстваў па крэдытных дагаворах для замены Банк на працягу аднаго месяца са дня перавышэння данага нарматыва прымае меры па датэрміновым пагашэнні аблігацый (усяго выпуску аблігацый або яго часткі). У вызначаны тэрмін Банк таксама мае права заключаць з іншымі банкамі дагаворы ўступкі патрабавання па крэдытных дагаворах з прыняццем на сябе правоў патрабавання па іх для ўключэння такіх дагавораў у склад забеспячэння аблігацый.
Выпуск аблігацый узгоднены Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад «10» лістапада 2014 г. № 686).

2.6.Перыяд правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску ажыццяўляецца за грашовыя сродкі ў безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.Перыяд адкрытага продажу з 2 снежня 2014 г. па 2 снежня 2015 г. уключна.

2.7. Месца і час правядзення адкрытага продажу аблігацый

Адкрыты продаж аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску ажыццяўляецца ААТ «Белінвестбанк» (г. Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат)на працягу працоўнага часу (панядзелак – чацвер - зс 8.30 да 17.30, пятніца - з 8.30 да 16.15) шляхам заключэння дагавора куплі-продажу аблігацый і (або) на біржавым рынку ў адпаведнасці з рэгламентам гандлёвага дня ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

2.8. Тэрмін абарачэння аблігацый

Тэрмін абарачэння аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску – 2557 каляндарных дзён, з 2 снежня 2014г. па 2 снежня 2021 г. уключна.
Пры разліку тэрміну абарачэння аблігацый дзень пачатку размяшчэння і дзень пачатку пагашэння аблігацый лічацца адным днём.
Абарачэнне аблігацый ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Абарачэнне аблігацый спыняецца за 3 (тры) рабочыя дні да даты пачатку іх пагашэння.
Аблігацыі не абарачаюцца на працягу 3 (трох) рабочых дзён, якія папярэднічаюць даце выплаты працэнтнага даходу па іх.

2.9. Дата пачатку пагашэння аблігацый

Дата пачатку пагашэння аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску – 2 снежня 2021 г.

2.10. Памер або парадак вызначэння памеру даходу па аблігацыях і ўмовы яго выплаты, перыяд налічэння працэнтнага даходу па аблігацыях

Даход па аблігацыях шэсцьдзясят пятага выпуску ўстаноўлены ў выглядзе працэнтнага даходу ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змены).
Разлік сумы працэнтнага даходу па аблігацыях ажыццяўляецца сыходзячы з фактычнай колькасці дзён у годзе – 365 (366).
Выплата працэнтнага даходу адбываецца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Велічыня працэнтнага даходу па аблігацыях разлічваецца па наступнай формуле :

(Нп х Пп1 х Т1(365) ) + (Нп х Пп2 х Т2(365) )+….+ (Нп х Ппn х Тn(365))
Д = ------------------------------------------------------------------------------------ +
365 х 100

(Нп х Пп1 х Т1(366)) + (Нп х Пп2 х Т2(366) )+….+(Нп х Ппn х Тn(366))
+ -----------------------------------------------------------------------------------,
366 х 100

дзе:
Д – працэнтны даход па аблігацыях, выплачваемы перыядычна на працягу тэрміну абарачэння аблігацыі (беларускіх рублёў);
Нп – намінальная вартасць аблігацыі;
Пп1, Пп2, Ппn – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;
Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год з 365 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;
Т1(366), Т2(366), Тn(366) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год з 366 дзён, у межах якога дзеючпая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.
Працэнтны даход па аблігацыях за першы перыяд налічваецца з даты, якая ідзе за датай пачатку размяшчэння аблігацый, па дату яго выплаты ўключна.
Працэнтны даход па аблігацыях па другім і наступным перыядам, уключаючы апошні, налічваецца з даты, якая ідзе за датай выплаты даходу за папярэдні перыяд, па дату выплаты даходу за адпаведны перыяд (дату пагашэння).
Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях шэсцьдзясят пятага выпуску ажыццяўляецца ўладальнікам аблігацый перыядычна ў адпаведнасці з графікам выплат працэнтнага даходу.

Графік выплаты працэнтнага даходу па аблігацыях шэсцьдзясят пятага выпуску

Нумар перыяду

Пачатак перыяду налічэння

Канец перыяду налічэння

Колькасць дзён перыяду налічэння

Дата выплаты даходу

Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў выплаты працэнтнага даходу

1

03.12.2014

02.03.2015

90

02.03.2015

25.02.2015

2

03.03.2015

02.06.2015

92

02.06.2015

28.05.2015

3

03.06.2015

02.09.2015

92

02.09.2015

28.08.2015

4

03.09.2015

02.12.2015

91

02.12.2015

27.11.2015

5

03.12.2015

02.03.2016

91

02.03.2016

26.02.2016

6

03.03.2016

02.06.2016

92

02.06.2016

30.05.2016

7

03.06.2016

02.09.2016

92

02.09.2016

30.08.2016

8

03.09.2016

02.12.2016

91

02.12.2016

29.11.2016

9

03.12.2016

02.03.2017

90

02.03.2017

27.02.2017

10

03.03.2017

02.06.2017

92

02.06.2017

30.05.2017

11

03.06.2017

01.09.2017

91

01.09.2017

29.08.2017

12

02.09.2017

01.12.2017

91

01.12.2017

28.11.2017

13

02.12.2017

01.03.2018

90

01.03.2018

26.02.2018

14

02.03.2018

01.06.2018

92

01.06.2018

29.05.2018

15

02.06.2018

03.09.2018

94

03.09.2018

29.08.2018

16

04.09.2018

03.12.2018

91

03.12.2018

28.11.2018

17

04.12.2018

04.03.2019

91

04.03.2019

27.02.2019

18

05.03.2019

04.06.2019

92

04.06.2019

30.05.2019

19

05.06.2019

04.09.2019

92

04.09.2019

30.08.2019

20

05.09.2019

04.12.2019

91

04.12.2019

29.11.2019

21

05.12.2019

04.03.2020

91

04.03.2020

28.02.2020

22

05.03.2020

04.06.2020

92

04.06.2020

01.06.2020

23

05.06.2020

04.09.2020

92

04.09.2020

01.09.2020

24

05.09.2020

04.12.2020

91

04.12.2020

01.12.2020

25

05.12.2020

04.03.2021

90

04.03.2021

01.03.2021

26

05.03.2021

04.06.2021

92

04.06.2021

01.06.2021

27

05.06.2021

03.09.2021

91

03.09.2021

31.08.2021

28

04.09.2021

02.12.2021

90

02.12.2021

29.11.2021

У выпадку, калі выплата працэнтнага даходу прыпадае на непрацоўны дзень, даход выплачваецца ў першы рабочы дзень, які ідзе за непрацоўным днём. Працэнты за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплочваюцца.

2.11. Парадак пагашэння аблігацый. Дата, на якую фарміруецца рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў пагашэння

Пры пагашэнні аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску іх уладальнікам выплачваецца намінальная вартасць аблігацыі і належны працэнтны даход у безнаяўным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пагашэнне аблігацый адбываецца на падставе рэестра ўладальнікаў аблігацый шляхам пералічэння ў безнаяўным парадку належных грашовых сродкаў у валюце наміналу аблігацыі на рахункі ўладальнікаў аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Рэестр уладальнікаў аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску фарміруецца па стане на 29.11.2021 г.
Пры гэтым, не пазней працоўнага дня, наступнага за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" Банка.
У выпадку, калі дзень пагашэння прыпадае на непрацоўны дзень, пагашэнне аблігацый ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём, па цане, роўнай намінальнай вартасці. Працэнты на суму пагашэння за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплачваюцца.

2.12. Умовы і парадак набыцця аблігацый эмітэнтам да даты пачатку іх пагашэння з магчымасцю іх далейшага абарачэння

Банк робіць набыццё аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску да даты пачатку іх пагашэння па намінальнай вартасці адначасова з выплатай налічанага даходу за мінулы перыяд у наступныя даты: 02.12.2015, 02.12.2016, 01.12.2017, 03.12.2018, 04.12.2019, 04.12.2020 у любога іх уладальніка, які прадставіў заяву на продаж аблігацый у адпаведнасці з гэтым Праспектам.
У выпадку, калі дзень набыцця аблігацый да даты пачатку іх пагашэння выпадае на непрацоўны дзень, набыццё аблігацый ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за непрацоўным днём, па цане намінальнай вартасці. Працэнты на суму набываемых аблігацый за ўказаныя непрацоўныя дні не налічваюцца і не выплочваюцца.
Для ажыццяўлення продажу аблігацый да даты пачатку іх пагашэння ўладальнік аблігацый прадстаўляе ў ААТ «Белінвестбанк» (г. Мінск, пр. Машэрава, 29, Цэнтральны апарат) заяву аб намеры ажыццявіць такі продаж аблігацый наступнага зместу:

поўная назва ўладальніка аблігацый;

нумар выпуску і колькасць аблігацый, якія прад’яўляюць да продажу да даты пачатку іх пагашэнняня;

назва прафесіянальнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які будзе ажыццяўляць продаж аблігацый праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»;

згода з умовамі і парадкам набыцця аблігацый Банкам да даты пачатку іх пагашэння, выказанымі ў гэтым Праспекце;

месца знаходжання (юрыдычны адрас) і кантактныя тэлефоны заяўніка, банкаўскія рэквізіты;

подпіс упаўнаважанай асобы ўладальніка аблігацый.

Заява аб продажы аблігацый падаецца ў Банк не пазней, чым за 3 (тры) рабочыя дні да даты набыцця.
Заява можа быць перададзена па факсе (017)289-36-33 з абавязковым прад’яўленнем яго арыгінала на працягу 2 (двух) дзён з даты перадачы заявы па факсе.
У выпадку невыканання ўладальнікам аблігацый умоў, вызначаных гэтым пунктам, набыццё аблігацый Банкам не адбываецца.
Для продажу Банку аблігацый да даты пачатку іх пагашэння праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ўладальнік аблігацый абавязаны забяспечыць наяўнасць аблігацый не пазней 15.00гадзін дня продажу Банку на адпаведным раздзеле свайго гандлёвага рахунка «дэпо».
Банк мае права ажыццяўляць набыццё аблігацый шэсцьдзясят пятага выпуску да даты пачатку іх пагашэння і ў іншыя тэрміны, але не раней 02.03.2015па цане, вызначанай па ўзгадненні бакоў.
Банк можа ажыццяўляць намтупныя аперацыі з набытымі аблігацыямі:
- продаж на другасным рынку па цане, якую вызначае Банк;
- іншыя дзеянні з набытымі аблігацыямі Банка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.13.Абарачэнне аблігацый на другасным рынку. Умовы і парадак датэрміновага пагашэння аблігацый

Выкананне здзелак куплі-продажу аблігацый пры іх абарачэнні юрыдычнымі асобамі ажыццяўляецца ў вызначаным заканадаўствам парадку праз гандлёвую сістэму адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Рашэнне аб датэрміновым пагашэнні шэсцьдзясят пятага выпуску аблігацый або іх часткі,у тым ліку, прадугледжаным пунктам 9 Парадку выпуску, абарачэння і пагашэння аблігацый, выпускаемых банкамі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 г. № 1753/22, прымаецца Праўленнем Банка. Аб даным рашэнні Банк паведамляе ўладальнікам аблігацый не пазней 10-і працоўных дзён да вызначанай даты датэрміновага пагашэння аблігацый шляхам накіравання пісьмовага паведамлення або пры дапамозе публікацыі ў газеце «Рэспублiка». Інфармацыя аб датэрміновым пагашэнні таксама размяшчаецца на афіцыйным сайце Банка ў глабальнай сетцы Інтэрнэт www.belinvestbank.by.
Пры датэрміновым пагашэнні выпуску або яго часткі Банк у дзень датэрміновага пагашэння выплочвае ўладальнікам аблігацый іх намінальную вартасць і накоплены працэнтны даход, разлічаны ў адпаведнасці з пунктам 2.10 гэтага Праспекта з даты пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду па дату датэрміновага пагашэння аблігацый уключна. Рэестр уладальнікаў аблігацый для мэтаў датэрміновага пагашэння аблігацый фарміруецца за 3 працоўныя дні да даты датэрміновага пагашэння.
Пры гэтым, не пазней працоўнага дня, наступнага за днём пералічэння на рахунак уладальніка аблігацый грашовых сродкаў, неабходных для пагашэння аблігацый, уладальнік аблігацый абавязаны ажыццявіць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" Банка.

2.14. Цана продажу аблігацый, разлік бягучай вартасці аблігацый

У дзнь пачатку адкрытага продажу аблігацыі размяшчаюцца па цане, роўнай намінальнай вартасці.
Пачынаючы з каляндарнага дня, наступнага за датай пачатку адкрытага продажу, аблігацыі размяшчаюцца па бягучай вартасці, якая разлічваецца па наступнай формуле:

С=Нп+Дн,

дзе:
С – бягучая вартасць аблігацыі;
Нп – намінальная вартасць аблігацыі;
Дн – накоплены працэнтны даход.

Велічыня накопленага працэнтнага даходу па аблігацыях разлічваецца па наступнай формуле:

(Нп х Пд1 х Т1(365)) + (Нп х Пд2 х Т2(365)) +….+(Нп х Пдn х Тn(365))
Дн = ------------------------------------------------------------------------------------+
365 х 100

(Нп х Пд1 х Т1(366)) + (Нп х Пд2 х Т2(366) )+….+(Нп х Пдn х Тn(366))
+ -----------------------------------------------------------------------------------,
366 х 100

дзе:
Дн –накоплены працэнтны даход (беларускіх рублёў);
Нп – намінальная вартасць аблігацыі;
Пд1, Пд2, Пдn – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за адпаведную частку перыяду налічэння працэнтнага даходу, у межах якога стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;
Т1(365), Т2(365), Тn(365) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год з 365 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай;
Т1(366), Т2(366), Тn(366) – колькасць дзён адпаведнай часткі перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыпадае на каляндарны год з 366 дзён, у межах якога дзеючая стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь была нязменнай.
Дзень пачатку размяшчэння працэнтных аблігацый або дата выплаты апошняга працэнтнага даходу і дзень разліку бягучай вартасці працэнтных аблігацый лічацца адным днём.

2.15. Умовы і парадак звароту сродкаў інвестарам пры забароне выпуску аблігацый Дэпартаментам па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Пры забароне выпуску аблігацый Банк абавязаны ў месячны тэрмін з моманту атрымання ад рэгіструючага органа паведамлення аб забароне выпуску каштоўных папер вярнуць інвестарам сродкі, атрыманыя ў аплату аблігацый і накоплены па такіх аблігацыях даход,і пісьмова паведаміць у рэгіструючы орган аб звароце гэтых сродкаў інвестарам у поўным аб’ёме.

2.16. Дата і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аблігацый

Аблігацыі шэсцьдзясят пятага выпуску зарэгістраваныя ў Дэпартаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2014г., рэгістрацыйны нумар 5-200-02-2360.

III. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЭМІТЭНТА

3.1.Асноўныя паказчыкі фінансава –гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2012

на 01.01.2013

на 01.01.2014

на 01.09.2014

Нарматыўны капитал, млн. руб.

1 045 811,4

1 709 261,4

2 747 230,3

2 910 778,6

Нарматыўны капитал, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй, млн. руб.

1 409 603,0

1 824 272,4

2 867 362,8

-

Асноўныя сродкі па балансавай вартасці, з іх:

1 107 774,4

1 473 295,9

1 745 433,4

1 815 736,3

- будынкі і збудаванні

760 801,6

1 029 009,6

1 190 232,4

1 229 156,3

- вылічальная тэхніка і абсталяванне, іншыя асноўныя сродкі

302 087,7

388 767,5

481 084,1

509 674,4

- транспартныя сродкі

44 885,1

55 518,8

74 116,9

76 905,6

Балансавы (чысты) прыбытак

168 308,6

188 447,7

305 157,0

208 917,1

Дэбіторская запазычанасць

52 396,6

128 641,6

101 599,1

96 890,0

Крэдыторская запазычанасць, у тым ліку- пратэрмінаваная, па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды

98 390,5 -

175 639,8 -

242 679,9 -

207 268,3 -

Сума штрафных санкцый

-

-

-

-

* - у частцы адміністратыўнай і іншых відаў адказнасці за парушэнне падатковага заканадаўства.

3.2. Адміністратыўная і іншыя віды адказнасці за парушэнне заканадаўства аб каштоўных паперах і падатковага заканадаўства на 01.09.2014г. не прымяняліся.

3.3. Дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці:

Паказчыкі

на 01.01.2012

на 01.01.2013

на 01.01.2014

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу

10,1

13,1

12,7

Памер дастатковасці нарматыўнага капіталу, пацверджаны аўдытарскай кампаніяй

13,8

13,7

13,2

Капмтальныя ўкладанні і незавершанае будаўніцтва, млн. руб.

44 856,1

172 176,8

70 652,9

Рэзервовы фонд, млн. руб.

44 173,0

52 588,4

114 977,9

Фонд пераацэнкі артыкулаў балансу, млн. руб.

661 813,9

920 985,1

1 047 546,2

Сума налічаных дывідэндаў, якія прыходзяцца на 1 акцыю, руб.

8,0

5,0 па прывілеяваных акцыях; 4,0 па простым

27,0

Вартасць нарматыўнага капіталу, якая прыходзіцца на адну акцыю, руб.

438

602

470

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў , чал.

4 104

4 142

4 094

Колькасць акцыянераў, асоб

11 335

11 331

11 319

3.4. Від дзейнасці – банкаўская адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

3.5. Звесткі аб долі Банка на рынку Рэспублікі Беларусь:

Паказчыкі

Статутны фонд

Капитал

Актывы

Крэдытныя ўкладанні

Дэпазіты кліентаў

Доля на 01.01.2012, %

1,6

2,9

5,4

6,2

8,1

Доля на 01.01.2013, %

1,9

3,9

5,6

5,5

8,2

Доля на 01.01.2014, %

3,6

5,4

6,3

5,8

8,9

IV. ПЛАНЫ РАЗВІЦЦЯ ЭМІТЭНТА

У 2013-2015 гадах дзейнасць Банка будуецца ў адпаведнасці са Стратэгічным планам развіцця адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» на 2013 – 2015 гады, зацверджаным рашэннем Назіральнага савета ААТ «Белінвестбанк»ад 25 ліпеня 2013 года (пратакол № 22) і арыентавана на:

Захаванне рэпутацыі надзейнага, стабільнага, эканамічна эфектыўнай крэдытнай установы;

дасягненне планавых параметраў развіцця асноўных бізнес-кірункаў, якія з’яўляюцца апорнымі для Банка: карпаратыўнага (пераважна ў частцы малога прадпрымальніцтва) і рознічнага бізнесу;

выбудоўванне доўгатэрміновых адносін з кліентамі шляхам забеспячэння якаснага сэрвісу, які дазваляе задаволіць патрэбы кліента і павысіць яго лаяльнасць да Банка;

стварэнне інстытута персанальных менеджараў для буйных кліентаў;

удасканальванне прадуктовага раду, накіраванага на стандартызацыю (тыпізацыю) абслугоўвання малога і сярэдняга бізнесу, насельніцтва;

забеспячэнне стабільнасці і ўстойлівасці ў дачыненні да існуючых і патэнцыяльных рызыкаў, удасканальванне сістэмы рызык-менеджмента;

удасканальванне сістэмы кіравання банкам, у тым ліку шляхам развіцця IT-тэхналогій, правядзення ўзважанай кадравай палітыкі.

У выніку рэалізацыі Стратэгічнага плана па ўсіх відах бізнесу Банка прагназуецца паляпшэнне колькасных і якасных паказчыкаў.

За 2013-2015 гады актывы павялічацца не менш, чым на 68 працэнтаў, у асноўным за кошт нарошчвання карпаратыўнага крэдытнага партфеля (на 76 працэнтаў), рознічнага (ў 2,68 разы), фондавага (на 93 працэнты) пры захаванні аптымальнага ўзроўню іх долі ў актывах (не больш 70 працэнтаў) і дапушчальнага ўзроўню рызыкі ліквіднасці.

Чакаецца, што ў выніку рэалізацыі Стратэгічнага плана рэсурсная база Банка вырасце не менш чым на 68 працэнтаў, у тым ліку ўласны капітал павялічыцца не менш чым на 94 працэнты, сродкі карпаратыўных кліентаў - не менш чым на 75 працэнтаў, насельніцтва – не менш чым на 65 працэнтаў.

Плануемыя Банкам тэмпы росту стратэгічных паказчыкаў развіцця закліканы садзейнічаць:

захаванню чацвёртай пазіцыі ў банкаўскім сектары па развіццю карпаратыўнага бізнесу і прыцягненню сродкаў фізічных асоб;

дасягненню пятай пазіцыі па рознічным крэдытаванні.

З улікам стратэгічных паказчыкаў развіцця на 2013-2015 гады і выкарыстоўвання кансерватыўнага падыходу да кіравання рызыкамі мяркуецца захаванне рызыкаў, у асноўным, на існуючым узроўні, а таксама выкананне прудэнцыяльных нарматываў бяспечнага функцыянавання.

Плануемы аб’ём прыбытку Банка: за 2014 год – 370 млрд.рублёў, за 2015 год – 650 млрд. рублёў, за 2016 год – 700 млрд. рублёў.