Перайсці да зместу

Прадастаўленне інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў па арганізацыях

У мэтах выканання патрабаванняў Пагадення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правілаў і рэалізацыі Закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах, заключанага ў горадзе Мінску 18 сакавіка 2015 года і ратыфікаванага Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. "Аб ратыфікацыі пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правілаў і рэалізацыі Закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах” ААТ «Белінвестбанк» (далей - Банк) штогод інфармуе службу ўнутраных даходаў ЗША (IRS) пра рахункі, якія абслугоўваюцца Банкам і якія належаць амерыканскім падаткаплацельшчыкам (іх колькасць, уладальнікаў , астатак сродкаў, суму налічаных працэнтаў).

Да амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў Банк адносіць:

арганізацыі, якія з'яўляюцца амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі (толькі ў выпадку, калі такая арганізацыя не адносіцца да асоб, выключаных згодна Пагадненню са складу падсправаздачных падатковых рэзідэнтаў ЗША);
арганізацыі, якія не з'яўляюцца амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі, адзін або некалькі бенефіцыярных уладальнікаў <*> якіх з'яўляюцца амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі, пры ўмове, што згодна з Пагадненнем дадзеная арганізацыя з'яўляецца «пасіўнай» неамерыканскай арганізацыяй.

<*> Бенефіцыярны ўладальнік – фізічная асоба, якая з’яўляецца ўласнікам маёмасці кліента, або валодае не менш чым 10 працэнтамі акцый (доляй у статутным фондзе, паёў) кліента-арганізацыі, або прама ці ўскосна (праз трэціх асоб) у канчатковым выніку мае права або магчымасць даваць абавязковыя для кліента ўказанні, уплываць на рашэнні, якія прымаюцца ім, або іншым чынам кантраляваць яго дзеянні. Калі ў выніку прыняцця мер па ідэнтыфікацыі Банкам бенефіцыярны ўладальнік не ўстаноўлены, ім лічыцца асоба, якая ажыццяўляе функцыі аднаасобнага выканаўчага органа кліента-арганізацыі, або асоба, якая ўзначальвае яго калегіяльны выканаўчы орган.

Для выяўлення рахункаў арганізацый, падсправаздачных у межах Пагаднення, Банк выкарыстоўвае наступныя прыкметы прыналежнасці ўладальніка рахунку да ЗША

месца рэгістрацыі (месца арганізацыі) у ЗША;

адрас знаходжання ў ЗША;

наяўнасць інфармацыі пра статус падаткаплацельшчыка ЗША (наяўнасць нумара падаткаплацельшчыка ЗША (EIN));

іншыя прыкметы, якія паказваюць на сувязь з ЗША (напрыклад, аднясенне бенефіцыярных уладальнікаў неамерыканскай арганізацыі да амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў).

Для пацвярджэння (абвяржэння) прыналежнасці ўладальніка рахунку да ЗША Банкам запытваюцца наступныя звесткі:

Найменне прыкметы прыналежнасці ўладальніка рахунку да ЗША

Дакументы, неабходныя для пацвярджэння таго, што арганізацыя не падсправаздачная ў рамках Пагаднення

Дакументы, неабходныя для пацвярджэння таго, што арганізацыя падсправаздачная ў рамках Пагаднення

1

2

3

Месца рэгістрацыі (месца арганізацыі) у ЗША

Пацвярджэнне, што арганізацыя адносіцца да асоб, выключаных згодна Пагадненню са складу падсправаздачных падатковых рэзідэнтаў ЗША

- Форма W-9;

- Згода на прадастаўленне інфармацыі
(запытваюцца ў выпадку непрадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць, што арганізацыя непадсправаздачная ў межах Пагаднення)

Адрас знаходжання ў ЗША

Наяўнасць інфармацыі пра статус падаткаплацельшчыка ЗША (наяўнасць нумара падаткаплацельшчыка ЗША (EIN))

Іншыя прыкметы, якія паказваюць на сувязь з ЗША (напрыклад, аднясенне бенефіцыярных уладальнікаў неамерыканскай арганізацыі да амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў)

Пацвярджэнне, што арганізацыя з’яўляецца актыўнай неамерыканскай арганізацыяй

- Форма W-9, запоўненая бенефіцыярным уладальнікам арганізацыі;

- Згода на прадастаўленне інфармацыі, запоўненая бенефіцыярным уладальнікам арганізацыі;

- Форма W-8BEN-E, запоўненая ўладальнікам рахунку;

- Згода на прадастаўленне інфармацыі, запоўненая ўладальнікам рахунку

(запытваюцца ў выпадку непрадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць, што арганізацыя непадсправаздачная ў межах Пагаднення)

У адпаведнасці з падпунктам 1.4. пункта 1 Указа  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2015 г. № 422 "Аб прадастаўленні інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў” Банк:
адмаўляе ў адкрыцці рахунку арганізацыі, якая звярнулася па адкрыццё рахунку ў Банк, у дачыненні да якой у Банка маюцца дакументальна пацверджаныя падставы лічыць, што яна з'яўляецца падсправаздачнай у межах Пагаднення, пры яе адмове ў запаўненні ўстаноўленых Банкам формаў;
ў аднабаковым парадку адмаўляецца ад выканання заключанага дагавора пры адмове ўладальнікам рахунку (яго бенефіцыярным уладальнікам), у дачыненні да якога ў Банка маюцца дакументальна пацверджаныя падставы лічыць, што ён з'яўляецца падсправаздачным у межах Пагаднення, ад прадастаўлення дакументаў і інфармацыі, неабходных для выканання абавязацельстваў па Пагадненні, і (або) ад запаўнення ўстаноўленых формаў і дачы згоды на прадастаўленне інфармацыі.