Перайсці да зместу

Пераафармленне рахунку IП

Пераафармленне рахунку ажыццяўляецца пры змяненні звестак, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць уладальніка рахунку ‒ індывідуальнага прадпрымальніка (у тым ліку які мае статус падатковага кансультанта), натарыуса, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна ў выпадках:

- змянення прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўнасці);

- змянення месца жыхарства;

- прыняцця рашэння аб спыненні дзейнасці ўладальніка рахунку, у тым ліку з ускладаннем абавязку па здзяйсненні працэдуры спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка на ліквідацыйную камісію (ліквідатара).

Пры гэтым уладальнік рахунку прадстаўляе ў Банк заяву на пераафармленне рахунку па форме і дакументы, прадугледжаныя для адкрыцця адпаведнага рахунку, якія падлягаюць абнаўленню.