Перайсці да зместу

Рэгістрацыя валютнага дагавора для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

 

З 9 ліпеня 2021 г. змянiўся парадак рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў.

З 9 ліпеня 2021 г. набыла сілу новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 г. № 226-З “Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі” (далей – Закон) і інструкцыя “Аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў”, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2021 г. № 37 (далей – Інструкцыя № 37).

У адпаведнасці з Законам на фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – рэзідэнтаў ускладзены абавязак па рэгістрацыі дагавораў (кантрактаў, пагадненняў) і іншых дакументаў, на падставе якіх здзяйсняюцца валютныя аперацыі (далей – валютныя дагаворы), і прадстаўленні дакументаў і іншай інфармацыі аб выкананні абавязкаў па зарэгістраваных валютных дагаворах на вэб-партале Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у парадку, вызначаным Інструкцыяй № 37.

Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па парадку рэгістрацыі валютных дагавораў

З 9 ліпеня 2021 г. рэгістрацыі падлягаюць заключаныя паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі валютныя дагаворы пры правядзенні па іх валютных аперацый, прадугледжаных пунктам 3 Інструкцыі № 37, калі сума грашовых абавязкаў па такіх валютных дагаворах на дату заключэння не вызначана або роўная або перавышае суму, эквівалентную 4000 базавых велічынь для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Валютны дагавор падлягае рэгістрацыі да здзяйснення рэзідэнтам дзеянняў, накіраваных на выкананне валютнага дагавора, альбо не пазней за сем працоўных дзён з даты, наступнай за датай паступлення грашовых сродкаў па валютным дагаворы на рахунак, адкрыты рэзідэнту ў банку альбо замежным банку, у залежнасці ад таго, якая з названых падзей надыходзіць раней.

У адпаведнасці з артыкуламі 12.2 і 24.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за невыкананне норм Закона па рэгістрацыі валютнага дагавора прадугледжаны штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь, за непрадстаўленне ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак прадугледжаны штраф да дваццаці базавых велічынь.

Для рэгістрацыі валютнага дагавора рэзідэнту неабходна атрымаць на інфармацыйным рэсурсе, які размешчаны на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па адрасе https://rvd.nbrb.by/nbrbResidentUi/#/ (далей – вэб-партал), доступ да асабістага кабінета рэзідэнта з дапамогай узаемадзеяння з сэрвісамі Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем сертыфікатаў адкрытых ключоў, выдадзеных у рэспубліканскім цэнтры засведчанняў Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі.

У мэтах аказання рэзідэнтам інфармацыйнай падтрымкі падчас працы з праграмным забеспячэннем вэб-партала, у тым ліку па ажыццяўленні дзеянняў у асабістым кабінеце рэзідэнта, на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт размешчана адпаведная інструкцыя карыстальніка "Рэзідэнт".

У асабістым кабінеце карыстальніка рэзідэнт запаўняе палі рэгістрацыйнай формы валютнага дагавора інфармацыяй аб валютным дагаворы, указвае рэквізіты контрагента-нерэзідэнта, які з’яўляецца бокам па валютным дагаворы, а таксама дадатковую інфармацыю па валютным дагаворы пры яе наяўнасці.

Звяртаем увагу на мэтазгоднасць атрымання ў рэспубліканскім цэнтры засведчанняў Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі сертыфікатаў адкрытых ключоў для рэгістрацыі валютнага дагавора на вэб-партале загадзя, да ўзнікнення неабходнасці рэгістрацыі валютнага дагавора.

Інструкцыяй № 37 прадугледжана магчымасць прадастаўлення банкам паслугі па рэгістрацыі валютных дагавораў, прадастаўленні дакументаў і іншай інфармацыі аб выкананні абавязкаў па валютных дагаворах кліента-рэзідэнта пры ўмове разлікова-касавага абслугоўвання яго ў банку.

У выпадку заключэння дагавора з банкам на прадастаўленне паслугі па рэгістрацыі на вэб-партале Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь валютных дагавораў, унясенні інфармацыі аб змяненні, выкананні валютных дагавораў, рэзідэнту неабходна будзе на вэб-партале ў асабістым кабінеце даць банку адпаведныя правы.

Падрабязную кансультацыю пра паслугу можна атрымаць па тэлефонам:

+375 17 239-52-11, +375 17 239-52-12.

 

Тэрміны

-
рэзідэнты:
  • физические лица - граждане Республики Беларусь, за исключением имеющих документ, подтверждающий право на постоянное проживание в иностранном государстве, и фактически находившихся на территории Республики Беларусь в календарном году в совокупности 183 дня и менее, а также иностранные граждане и лица без гражданства, получившие разрешение на постоянное проживание в Республике Беларусь;
  • юридические лица, созданные в соответствии с законодательством Республики Беларусь, с местом нахождения в Республике Беларусь, их филиалы и представительства, находящиеся в Республике Беларусь и за ее пределами;
  • индивидуальные предприниматели, зарегистрированные в Республике Беларусь;
  • дипломатические представительства, консульские учреждения и иные представительства Республики Беларусь, находящиеся за пределами Республики Беларусь;
  • Республика Беларусь, ее административно-территориальные единицы, участвующие в отношениях, регулируемых валютным законодательством Республики Беларусь.

-
нерэзідэнты:
  • физические лица, не являющиеся резидентами;
  • юридические лица, созданные в соответствии с законодательством иностранных государств, с местом нахождения за пределами Республики Беларусь, их филиалы и представительства, находящиеся в Республике Беларусь и за ее пределами;
  • индивидуальные предприниматели, зарегистрированные в иностранных государствах;
  • организации, не являющиеся юридическими лицами, созданные в соответствии с законодательством иностранных государств, с местом нахождения за пределами Республики Беларусь, их филиалы и представительства, находящиеся в Республике Беларусь и за ее пределами;
  • дипломатические представительства, консульские учреждения и иные представительства иностранных государств, находящиеся в Республике Беларусь и за ее пределами;
  • международные организации, их филиалы и представительства, находящиеся в Республике Беларусь и за ее пределами;
  • иностранные государства, их административно-территориальные (государственно-территориальные) образования, участвующие в отношениях, регулируемых валютным законодательством Республики Беларусь.

-
валютныя аперацыі:
  • операции между резидентами, между резидентами и нерезидентами, между нерезидентами по использованию валютных ценностей* в качестве платежного средства, а также по приобретению, отчуждению валютных ценностей, за исключением валютно-обменных операций;
  • операции резидентов с валютными ценностями по счетам, открытым в банках Республики Беларусь, иностранных банках, не влекущие перехода права собственности на эти валютные ценности;
  • операции нерезидентов с валютными ценностями по счетам, открытым в банках Республики Беларусь, не влекущие перехода права собственности на эти валютные ценности;
  • перечисление лицом валютных ценностей со счета, открытого в иностранном банке, на свой счет, открытый в банке Республики Беларусь, а также со счета, открытого в банке Республики Беларусь, на свой счет, открытый в иностранном банке;
  • приобретение валютных ценностей в порядке наследования;
  • передача валютных ценностей в доверительное управление и их возврат;
  • передача валютных ценностей на хранение и их возврат;
  • ввоз, пересылка в Республику Беларусь, а также вывоз, пересылка из Республики Беларусь валютных ценностей.

*валютные ценности:

- иностранная валюта;

- ценные бумаги в иностранной валюте;

- белорусские рубли, ценные бумаги в белорусских рублях в случае проведения с ними валютных операций между резидентами и нерезидентами, между нерезидентами, а также в случае их ввоза, пересылки в Республику Беларусь или вывоза, пересылки из Республики Беларусь.

-
4000 БВ

На 1 апреля 2021 г. размер базовой величины (далее – БВ) составляет 29,00 бел. рублей.

4 000 БВ составляет 116 000 бел. рублей (в эквиваленте 44222,48 долл. США, 37675,79 евро).