Перайсці да зместу

Страхаванне медыцынскіх выдаткаў супрацоўнікаў юрыдычных асоб

 

Клопат кампаніі пра сваіх работнікаў – адзін з паказчыкаў высокага ўзроўню яе карпаратыўнай культуры, паколькі персанал з’яўляецца найважнейшым рэсурсам любой кампаніі, які павышае яе канкурэнтаздольнасць.
Праграмы ДМС дазваляюць атрымліваць медыцынскія паслугі своечасова і на высокім узроўні ў рамках абранай праграмы страхавання, выдаткі па якіх кампенсуе страхавая кампанія.

Перавагі заключэння дагавора добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў

магчымасць пашырыць пералік гарантый, якія ўваходзяць у сацыяльны пакет;
зніжэнне страт працоўнага часу, звязанага з аказаннем супрацоўнікам медыцынскай дапамогі (работнікі змогуць наведваць урачоў без доўгіх чэргаў);
клопат пра здароўе і дабрабыт персаналу, захаванне высокай працаздольнасці кожнага супрацоўніка;
паляпшэнне іміджу кампаніі, павышэнне яе прэстыжу, што дазволіць скараціць “цякучку” кадраў і прыцягнуць кваліфікаваных спецыялістаў.

ДМС дае шэраг пераваг з пункту гледжання фінансаў для юрыдычных асоб

сумы страхавых узносаў па дагаворах ДМС адносяцца да пераліку выплат, на якія не налічваюцца ўзносы ФСАН;
сумы страхавых узносаў па дагаворах ДМС, заключаных на карысць супрацоўнікаў Страхавальніка, уключаюцца ў выдаткі па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.

Як заключыць дагавор добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ў найбліжэйшым аддзяленні ААТ "Белінвестбанк" або па тэлефонах Кантакт-цэнтра: 146 і +375 17 239-02-39.