Перайсці да зместу
АФОРМІЦЬ ПРАДУКТЫ
   
  З 01.04.2020 г. прыём заявак на падключэнне сiстэмы «Клiент-банк» не ажыццяўляецца! *

за выключэннем кліентаў Дэпазітарыя ААТ «Белінвестбанк»

Сістэма "Электронны кліент" адкрывае перад кліентамі банка магчымасць кіраваць рахункамі і карыстацца поўным спектрам паслуг, знаходзячыся непасрэдна ў сваім офісе і выкарыстоўваючы для гэтага персанальны камп’ютар. Узаемадзеянне з банкам забяспечваецца па розных каналах перадачы дадзеных з выкарыстаннем мадэма.

З дапамогай сістэмы "Электронны кліент" Вы зможаце аператыўна кіраваць банкаўскімі рахункамі, перадаючы ў банк плацежныя даручэнні і іншыя электронныя дакументы, якія неадкладна будуць апрацаваны банкаўскімі аперацыяністамі.

Банк прадастаўляе кліентам, якія выкарыстоўваюць дадзеную сістэму, унікальныя магчымасці: 

  • аператыўна, выкарыстоўваючы лініі сувязі, кіраваць сваімі сродкамі ў банку; 
  • адсочваць на працягу ўсяго працоўнага дня банка стан усіх рахункаў; 
  • атрымліваць разнастайную даведачную інфармацыю.

Сістэма электронных разлікаў "Электронны кліент" максімальна простая ў карыстанні. Прадугледжвае хуткі і зручны ўвод дакументаў у камп’ютары і іх перадачу з офіса фірмы ў банк. Надзейна абаронена ад несанкцыянаванага доступу, дзякуючы ўжыванню абанентамі індывідуальных сродкаў аховы інфармацыі, шматузроўневым праграмным кантролем як на стадыі падрыхтоўкі электронных дакументаў, так і пры іх апрацоўцы.

Правілы абслугоўвання кліента ў сістэме электроннага абслугоўвання «Кліент-банк» ААТ «Белінвестбанк».

ДАГАВОР на электроннае абслугоўванне з выкарыстаннем сістэмы «Кліент-банк» ААТ «Белінвестбанк» прапануецца на ўмовах публічнай аферты. Акцэптам аферты з'яўляецца прадастаўленне Кліентам ў Банк запоўненай  ЗЗАЯВЫ на падключэнне да сістэмы «Кліент-банк» ОАО «Белинвестбанк» зацверджанай банкам, у 2-х экземплярах, падпісанай кліентам (упаўнаважаным на заключэнне дагавора прадстаўніком кліента), з прастаўленнем на ёй адзнакі банка аб прыняцці ў выглядзе службовых адзнак, учыняемых упаўнаважанымі супрацоўнікамі банка, завераных іх подпісамі. 
Заява на генерацыю (перагенерацыю) і рэгістрацыю (ануляванне) ЭЛП для работы ў сістэме "Кліент-банк"
Заява на паўторную ўстаноўку (наладу) сістэмы "Кліент-банк"
Заява на ліквідацыю непаладак у сістэме "Кліент-банк"
Заява на спыненне абслугоўвання ў сістэме "Кліент-банк".

Тэхнічная інфармацыя.

 

Для працы комплексу крыптаграфічнай аховы інфармацыі для usb-порта v.2.0 важна ведаць: 

  • Прылада крыптаграфічнай аховы інфармацыі падключаецца праз usb-порт v.2.0. 

  • Прылада крыптаграфічнай аховы інфармацыі падключаецца ў usb-порт камп’ютара толькі пасля поўнай загрузкі аперацыйнай сістэмы камп’ютара карыстальніка. 

  • Каб пазбегнуць пашкоджання прылады крыптаграфічнай аховы інфармацыі на праграмным узроўні, прылада павінна адбірацца з usb-порта да перазагрузкі аперацыйнай сістэмы або да выключэння камп’ютара. 

  • • У працы з прыладай крыптаграфічнай аховы інфармацыі, падключанай праз usb-порт, будзе адмоўлена, калі гэта не адзіная прылада крыптаграфічнай аховы інфармацыі, падключаная праз usb-порт на дадзеным камп’ютары.

Кантактныя тэлефоны службы тэхнічнай падтрымкі сістэмы «Кліент-банк» - ООО «Лайт Вел Арганизэйшн»

Месцазнаходжанне Кантактная інфармацыя тэхпадтрымкі
Усе рэгіёны 8017-3890777 (шматканальны гарадскі) 
8029-6850048 (шматканальны A1) 
8033-6850048 (шматканальны МТС) 
8025-6850048 (лайф) 
Схема проезду для г.Мінска