Перайсці да зместу
АФОРМІЦЬ ПРАДУКТЫ

ААТ «Белінвестбанк» прапануе паслугі па набыцці маёмасці і перадачы яе ў фінансавую арэнду (лізінг).

Наш Банк прадугледжвае магчымасць распрацоўкі аптымальнага для Вас графіка выплаты лізінгавых плацяжоў, які дазваляе ўлічыць сезоннасць або цыклічнасць тэхналагічных працэсаў на прадпрыемстве і выплачваць лізінгавыя плацяжы са сродкаў, атрыманых ад эксплуатацыі прадмета лізінгу.

Прадметам лізінгу могуць быць любыя рэчы, якія не спажываюцца, у тым ліку прадметы інтэр'ера (уключаючы офісную мэблю), прадметы для адпачынку, вольнага часу і забаў, рухомая і нерухомая маёмасць (будынкі, збудаванні, перадатачныя ўстройствы), якая адносіцца па ўстаноўленай класіфікацыі да асноўных фондаў.

Істотнымі перавагамі лізінгу з'яўляюцца:

  • магчымасць аднясення лізінгавых плацяжоў на сабекошт прадукцыі і паслуг, што памяншае падаткаабкладальную базу для разліку падатку на прыбытак;
  • скарыстанне свабоднай нормы амартызацыі з улікам рэнтабельнасці дзеючай вытворчасці.

ААТ «Белінвестбанк» аказвае паслугі фінансавай арэнды (лізінгу) як юрыдычным асобам, так і індывідуальным прадпрымальнікам *.

Выкананне лізінгаатрымальнікам абавязацельстваў па дагаворы лізінгу можа забяспечвацца адным ці некалькімі (адначасова) спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Забеспячэнне можа не афармляцца пры наступных умовах:

  • у выпадку аплаты лізінгаатрымальнікам не менш за 20% кантрактнага кошту прадмета лізінгу першым лізінгавым плацяжом або авансавым плацяжом пры перадачы ў лізінг на тэрмін да трох гадоў уключна;
  • у выпадку аплаты лізінгаатрымальнікам не менш за 30% кантрактнага кошту прадмета лізінгу першым лізінгавым плацяжом або авансавым плацяжом пры перадачы ў лізінг на тэрмін ад трох да пяці гадоў уключна.

 

Асноўныя ўмовы дагавораў лізінгу:

  • сума дагавора лізінгу – без абмежавання;
  • тэрмін дагавора лізінгу – да 5 гадоў, але не менш за 1 год;
  •  памер лізінгавай стаўкі – вызначаецца па пагадненні з лізінгаатрымальнікам;
  •  валюта разлікаў па дагаворы лізінгу – беларускія рублі;
  • страхаванне прадмета лізінгу – у абавязковым парадку толькі транспартныя сродкі, якія перадаюцца ў лізінг.

 

Звярнуўшыся ў ААТ «Белінвестбанк», Вы атрымліваеце шэраг пераваг:

  •  аператыўны разгляд заявак;
  •  адсутнасць камісій за разгляд і суправаджэнне лізінгавай здзелкі;
  • самастойны выбар прадмета лізінгу і яго пастаўшчыка;
  • авансавы плацёж лізінгаатрымальніка: 0-30% ад кантрактнага кошту прадмета лізінгу;
  • гнуткі графік лізінгавых плацяжоў.

 

* Індывідуальны прадпрымальнік можа быць лізінгаатрымальнікам толькі ў выпадку, калі ён з'яўляецца кліентам банка. 

 

Больш падрабязную кансультацыю можна атрымаць на тэлефонах структурных падраздзяленняў банка або па тэлефонах:

+375 17 239-02-68 - кліенты буйнога бізнесу;

+375 17 239-02-39 - кліенты малога і сярэдняга бізнесу.