Перайсці да зместу
bg-image

Грашовыя анлайн-пераводы «Залатая Карона»

ААТ «Белінвестбанк» разам з плацёжнай сістэмай «Залатая Карона» запускае на сайце і ў мабільным дадатку «Залатая Карона» функцыю адпраўкі пераводаў «Залатая Карона» з банкаўскіх плацежных картак банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

Каб адправіць перавод кліенту трэба:

  • зайсці на сайт альбо паставіць мабільны дадатак «Залатая Карона» з крамы дадаткаў AppStore альбо PlayMarket;
  • аўтарызавацца, пазначыўчы свой нумар мабільнага тэлефона;
  • увесці код пацверджання, які вы атрымалі ў СМС-паведамленні і пацвердзіць аўтарызацыю;
  • націснуць кнопку «Адправіць перавод» і запоўніць неабходныя рэквізіты (у тым ліку краіну, суму, валюту, прозвішча, імя і імя па бацьку атрымальніка);
  • пацвердзіць суму камісіі (пры наяўнасці);
  • пазначыць рэквізіты банкаўскай карткі MasterCard альбо Maestro (Белкарт-Maestro), з якой будзе аплачаны перавод;
  • увесці код 3D-Secure і пацвердзіць аплату.

Для адпраўкі пераводаў «Залатая Карона» можна выкарыстоўваць толькі банкаўскія карткі VISA, MasterCard і Maestro (БЕЛКАРТ-Maestro). Па пераводах з канвертацыяй (пераводы, па якім валюта выплаты адрозніваецца ад валюты адпраўкі), канвертацыі з адной валюты ў другую ажыццяўляецца па курсе плацежнай сістэмы Залатая Карона. Інфармацыя пра курс, які выкарыстоўваецца ў аперацыі, дэманструецца кліенту падчас афармлення пераводу.

Інфармацыя пра адпраўлены перавод будзе накіравана атрымальніку ў СМС-паведамленні. Атрымаць перавод можна ў любой кропцы сеткі пунктаў абслугоўвання пераводаў «Залатая Карона».

 

 

 

Кліент можа атрымаць дадатковую даведкавую інфармацыю на сайце альбо ў раздзеле «Дапамога» мабільнага дадатку «Залатая Карона».