Перайсці да зместу

Працэс канвертацыі пры аперацыях з карткамі

Пры здзяйсненні транзакцыі з выкарыстаннем плацежнай карткі, аперацыя праходзіць у 2 этапы: блакіраванне і спісанне.

Як адбываецца блакіраванне сродкаў на рахунку?

Блакіраванне сродкаў на рахунку адбываецца ў момант здзяйснення транзакцыі па картцы. 
Напрыклад, ву той момант, калі Вы здымаеце наяўныя грашовыя сродкі або здзяйсняеце аплату тавараў (паслуг) - банкамат або тэрмінал звязваецца праз свой банк-эквайер (банк, які абслугоўвае банкамат / тэрмінал) з плацежнай сістэмай і запытвае ў яе дазвол на аўтарызацыю транзакцыі па дадзенай картцы на ўказаную суму. 
Плацежная сістэма, у сваю чаргу, звязваецца з банкам-эмітэнтам карткі і атрымлівае ад яго альбо станоўчы адказ і код аўтарызацыі, альбо адмову і прычыну адмовы (напрыклад, «недастаткова сродкаў на рахунку», «картка заблакіравана» і да т.п.). 
Далей, калі атрыманы станоўчы адказ і код аўтарызацыі, банкамат выдае наяўныя грашовыя сродкі або тэрмінал раздрукоўвае чэк (касір запаўняе сліп (папяровы дакумент), сфарміраваны з выкарыстаннем імпрынтара) і транзакцыя лічыцца здзейсненай. 
Адначасова з гэтым, банк-эмітэнт (банк, які выпусціў картку) блакіруе на рахунку карткі суму знятых наяўных грашовых сродкаў або здзейсненую суму пакупкі. Блакіраванне сумы азначае, што дадзенай сумай ужо нельга карыстацца, але яна ўсё яшчэ не спісана з рахунку.

Як адбываецца спісанне сродкаў з рахунку?

Праз некалькі дзён (у адпаведнасці з правілам плацежнайі сістэмы ад 1 да 30 дзён) у банк-эмітэнт з банка-эквайера прыходзіць фінансавае пацверджанне здзейсненай транзакцыі, на падставе якога адбываецца канчатковы разлік па транзакцыі і грошы спісваюцца з рахунку карткі. 
ВАЖНА! Сума блакіравання і сума спісання ў шэрагу выпадкаў можа адрознівацца ў сувязі з тым, што фінансавае пацверджанне здзейсненай транзакцыі з банка-эквайера ў банк-эмітэнт для канчатковага разліку прыходзіць праз некалькі дзён, у сувязі з чым узнікаюць адрозненні ў курсах плацежнай сістэмы на дзень блакіравання і дзень спісання. У выпадку ж калі валюта транзакцыі супадае з валютай рахунку карткі, то канвертацыя не адбываецца (з рахунку карткі блакіруецца і спісваецца адна і тая ж сума транзакцыі).

Курсы валют

Курсы валют па аперацыях з банкаўскімі плацежнымі карткамі ў ААТ «Белінвестбанк» усталёўваюцца штодзень у 00:00 і карэктуюцца на працягу дня. Інфармацыя аб дзеючых курсах размяшчаецца на сайце Банка па адрасе  www.belinvestbank.by
Курсы валют міжнародных плацежных сістэм можна паглядзець па спасылках: 
Visa International: https://usa.visa.com/support/consumer/travel-support/exchange-rate-calculator.html 
MasterCard Worldwide: https://www.mastercard.com/global/currencyconversion/index.html

З падрабязнай інфармацыяй аб парадку прымянення курсаў валют і спісанні грашовых сродкаў з рахунку карткі ў канкрэтных выпадках (парадак спісання сродкаў з рахунку можа адрознівацца ў залежнасці ад таго, у прыладах якіх банкаў адбываецца транзакцыя) можна азнаёміцца ніжэй: 

   
Агульныя ўмовы абслугоўвання бягучага (разліковага) рахунку, доступ да якога забяспечваецца банкаўскай платежнай карткай