Перайсці да зместу

Анлайн-страхаванне

ААТ «Белінвестбанк» прадастаўляе магчымасць карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» заключыць дамову страхавання ў электронным выглядзе без звароту ў банк ці страхавую кампанію.

Страхавы поліс – гэта просты і недарагі спосаб атрымаць гарантаваную фінансавую абарону і не залежаць у цяжкі момант жыцця ад дапамогі працадаўцы, дзяржавы ці сваякоў.

Банк выступае ў якасці страхавога агента ЗАСТ «Белнафтастрах». ЗАСТ «Белнафтастрах» уваходзіць у шэраг найбуйнейшых дзяржаўных страхавых кампаній Рэспублікі Беларусь і мае шырокую рэгіянальную сетку.

Заключэнне дамоў страхавання ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўляецца кліентамі самастойна шляхам пакрокавай працэдуры, якая складаецца з выбару ўмоў страхавання, азнаямлення з дамовай страхавання (афертай) і платай страхавой прэміі (пакрокавая інструкцыя прыведзена ніжэй). Аформленая электронная дамова (аферта) будзе мець юрыдычную сілу ў ЗАСТ «Белнафтастрах» па частцы выканання ўзаемных абавязкаў кліента і страхавой кампаніі.

Важныя моманты афармлення дамоў страхавання ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»:

- тэрмін дзеяння дамовы страхавання – 1 год;

- дата пачатку дамовы страхавання раўняецца даце заключэння дамовы плюс 7 каляндарных дзён, пачынаючы з дня, наступнага за днём заключэння дамовы;

- для скасавання дамовы страхавання кліент павінен звяртацца ў ЗАСТ «Белнафтастрах».

Па заканчэнні ўсіх крокаў і заключэння дамовы страхавання кліенту ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» даступны поўны камплект дакументаў па дамове, якая была заключана: аферта, акцэпт аферты, правілы страхавання і карт-чэк. Гэтыя дакументы кліент у любы час можа прагледзець, захаваць, раздрукаваць альбо даслаць на e-mail.

У межах гэтай паслугі заключаюцца тры віды дамоў страхавання.

 

Дабраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў (варыянт «Стандарт»)

Страхаванне здароўя ад няшчасных выпадкаў гарантуе фінансавую абарону пры ўзнікненні праблем са здароўем, напрыклад, пры раптоўнай траўме ці пераломе.

Страхавая сума

Сума страхавога ўкладу на 1 год

1 000 руб.

10 руб. 50 кап.

2 000 руб.

21 руб.

3 000 руб.

31 руб. 50 кап.

Пры афармленні дамоў страхавання «дабраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў» кліент можа застрахаваць трэцюю асобу, пазначыўшы ў працэсе афармлення дамовы страхавання іншую асобу і іншага выгаданабывальніка адпаведна.

З правіламі страхавання ад няшчасных выпадкаў можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Дабраахвотнае страхаванне хатняй маёмасці

Калі вы набываеце страхавы поліс вы бароніце:

- прадметы хатняй абстаноўкі (мэбля і да т.п.);

- элементы аздаблення і абсталявання;

>-аўдыё-; відэа- і электронную тэхніку;

- рэчы (прадметы) асабістага ўжытку альбо індывідуальнага карыстання;

- запасныя часткі і прылады да транспартных сродкаў пры ўмове іх захоўвання на адрасе, які быў пазначаны ў страхавым полісе.

Страхавая сума

Сума страхавога ўкладу на 1 год

5 000 руб.

15 руб.

12 000 руб.

24 руб.

20 000 руб.

40 руб.

Пры афармленні дамоў страхавання «дабраахвотнае страхаванне хатняй маёмасці» кліент можа застрахаваць хатнюю маёмасць, якая належыць трэцяй асобе, пазначыўшы ў працэсе страхавання іншую асобу і іншага выгаданабывальніка адпаведна.

З правіламі страхавання хатняй маёмасці можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Дабраахвотнае страхаванне  рызык трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак

Для забеспячэння найбольш бяспечнага карыстання банкаўскімі плацежнымі карткамі прапаноўваем трымальнікам крэдытных і дэбетавых плацежных картак міжнародных плацежных сістэм (МПС), а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ заключыць дамову страхавання і абараніць сябе ад фінансавых страт. Пры надыходзе страхавога выпадку шкода, якая была нанесена ўладальніку карткі, будзе кампенсавана ў межах страхавой сумы.

Страхавая сума

Сума страхавога ўкладу на 1 год

Для картак МПС

Для картак БЕЛКАРТ

1 000 руб.

6 руб. 60 кап.

4 руб. 30 кап.

2 000 руб.

13 руб. 20 кап.

8 руб. 60 кап.

3 000 руб.

19 руб. 80 кап.

12 руб. 90 кап.

Пры афармленні дамовы «дабраахвотнага страхавання рызык трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак» кліент можа выбраць і застрахаваць толькі банкаўскую плацежную картку, трымальнікам якой ён з'яўляецца.

Страхавым выпадкам па картках міжнародных плацежных сістэм прызнаецца нанясенне шкоды маёмасным правам Страхавальніка (Выгаданабывальніка) у перыяд дзеяння дамовы страхавання з прычыны:

  1. страты (гібелі) карткі (пункт 3.3.1 Правілаў);
  2. несанкцыянаванага выкарыстання карткі трэцяй асобай, якое звязана са спісаннем грашовых сродкаў з рахунку ўладальніка карткі і (альбо) рахунку па ўліку крэдытаў (пункт 3.3.2 Правілаў), і крадзяжу грашовых сродкаў (пункт 3.3.3 Правілаў);
  3. панясенне выдаткаў па аднаўленню афіцыйных дакументаў, аднаўленню ключэй, замене мабільнага тэлефона ўладальніка карткі (пункт 3.3.4 Правілаў).

Страхавым выпадкам па картках плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ прызнаецца нанясенне шкоды маёмасным правам Страхавальніка (Выгаданабывальніка) у перыяд дзеяння дамовы страхавання з прычыны:

  1. страты (гібелі) карткі (пункт 3.3.1 Правілаў);
  2. несанкцыянаванага выкарыстання карткі трэцяй асобай, якое звязана са спісаннем грашовых сродкаў з рахунку ўладальніка карткі і (альбо) рахунку па ўліку крэдытаў (пункт 3.3.2 Правілаў за выключэннем абзаца б) падпункта 3.3.2.5 Правілаў), і крадзяжу грашовых сродкаў (пункт 3.3.3 Правілаў).

З правіламі страхавання рызык трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш падрабязна пра ўмовы страхавання можна даведацца па тэлефоне ЗАСТ «Белнафтастрах» 2 900 400.

   
Пакрокавая інструкцыя па заключэнні дагавора страхавання
Аформіць дамову страхавання ў электронным выглядзе без звароту ў банк ці страхавую кампанію можна з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».
Пакрокавая інструкцыя па заключэнні дагавора страхавання