Перейти к содержанию

Теперь и в Несвиже! 43 город Беларуси подключен к сервису «Оплати.Транспорт»

Минск, 26 января 2021 года. Павышэннем камфорту і бяспекі праезду ў грамадскім транспарце адзначыўся пачатак 2021 года для жыхароў і гасцей Нясвіжа. Гэта значыць, што гістарычны складальнік іміджу гэтага горада Беларусі з сённяшняга дня дапаўняецца яшчэ адной інавацыяй. Цяпер тут можна аплачваць праезд са свайго смартфона без выкарыстання праязных білетаў на папяровых носьбітах. Такую магчымасць дае падключэнне транспартных зносін гэтага населенага пункта да сэрвісу “Аплаці.Транспарт”, які з’яўляецца часткай ЭкаСістэмы Белінвестбанка. У найбліжэйшы час жыхарам Нясвіжа таксама будуць даступныя і электронныя праязныя.

Якасць праезду ў гарадскім грамадскім транспарце мае важнае значэнне як для мясцовых жыхароў, так і нясвіжскіх турыстаў. Мы небеспадстаўна мяркуем, што абсталяванне транспартнай сістэмы Нясвіжа сэрвісам “Аплаці.Транспарт” пазітыўна адаб’ецца на развіцці жыццядзейнасці горада і яго турыстычнай інфраструктуры. Бо з гэтага часу пры аплаце праезду адпадае неабходнасць выкарыстоўваць наяўныя грашовыя сродкі. Усе дзеянні адбываюцца ў прыкладаннi ўладальніка смартфона, дзе захоўваецца і электронны білет.

Расказваем падрабязна, на якіх маршрутах горада будзе працаваць сістэма, і нагадваем, як карыстацца білетамі ў электронным выглядзе.

Важна адзначыць, што ў Нясвіжы сістэмай “Аплаці.Транспарт” пакуль абсталёваны наступныя маршруты:

1. ЖКГ – Райаграсэрвіс;

2. Аўтапарк – Райаграсэрвіс.

У найбліжэйшы час сістэма будзе тыражавана на ўсе рэгулярныя аўтобусныя маршруты горада. Не забывайце, сэрвіс Аплаці™ даступны кожнаму жыхару краіны цалкам бясплатна па-за залежнасцю ад таго, кліентам якога банка ён з’яўляецца.

 
Два спосабы куплі “разумнага” білета на разавую паездку

Спосаб № 1. Для аплаты праезду з Аплаці™ дастаткова навесці камеру смартфона на QR-код, размешчаны ў салоне транспартнага сродку. Сканер працуе з адлегласці да 2,5 метраў. Сума аплаты залежыць ад колькасці набытых білетаў. Пасля аплаты электронны білет адлюстроўваецца на экране смартфона.

Спосаб № 2. ”Разумны” білет можна набыць па гаражным нумары транспартнага сродку. На галоўнай старонцы прыкладання побач з раздзелам “Мае білеты” пасажыр націскае “Купіць” і ўводзіць гаражны нумар транспартнага сродку, які размешчаны на наклейках пад QR-кодам у салоне.

Электронны праязны білет змяшчае ўсю неабходную інфармацыю: нумары білета і транспартнага сродку, яго прыналежнасць да аўтобуснага парку, дату і час куплі, кошт.

 
Праверка “разумнага” білета на разавую паездку

Для прад’яўлення электроннага білета неабходна зайсці ў і адсканіраваць QR-код з бэйджа кандуктара або кантралёра. Пасля праверкі на экране мабільнага тэлефона пасажыра адлюструецца інфармацыя, па якой той, хто правярае, вызначыць сапраўднасць білета.

Нават калі пры праверцы аплаты праезду разрадзіўся мабільны тэлефон, аплата ў любым выпадку зафіксавана. Трэба назваць кантралёру апошнія чатыры лічбы свайго нумара тэлефона. З дапамогай спецыяльнага прыкладання білет лёгка знайсці і праверыць.

 
Алгарытм куплі “разумнага” праязнога
  • Увайдзіце ў прыкладанне Аплаці™ на смартфоне.

  • У каталогу на галоўнай старонцы пад іконкай “Транспарт” націсніце на кнопку “Купіць”.

  • На старонцы “Купля білетаў” клікніце “Праязныя білеты”.

  • Са спісу гарадоў выбірайце неабходны горад, а далей тып праязнога, віды транспарта і тарыф.

  • Пасля выбару тарыфу вызначце дату пачатку дзеяння праязнога.

  • Аплачаны дакумент на праезд захаваецца ў раздзеле “Мае білеты”, які размешчаны на галоўнай старонцы прыкладання.

Жыхары Нясвіжа таксама хутка змогуць набываць “разумныя” праязныя на дэкаду ці месяц. Прычым купіць іх можна, знаходзячыся ў любым месцы: у офісе, дома або ў салоне аўтатранспарта. Інавацыя даступна і ўладальнікам смартфонаў, якія працуюць на сістэме Android, і ўладальнікам смартфонаў, якія працуюць на IOS.

 
Выкарыстанне “разумнага” праязнога

Пры кожнай паездцы ў транспарце пры ўваходзе ў транспартны сродак неабходна актываваць праязны.

Для актывацыі праязнога трэба дзейнічаць па прынцыпе куплі разавага білета ў транспарце зручным для сябе спосабам: адсканіраваць QR-код, скарыстацца ўводам ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку альбо выбраць транспартны сродак са спісу. Так, на экране з’явіцца прапанова купіць разавы білет або актываваць праязны.

Пасля актывацыі “разумны” праязны высвеціцца на экране вашага смартфона.

 
Праверка “разумнага” праязнога

Праверка праязнога ў электронным выглядзе адбываецца гэтак жа, як і разавага “разумнага” білета. Для гэтага трэба вывесці яго на экран смартфона і прад’явіць кантралёру, які адсканіруе QR-код на праязным і праверыць сапраўднасць білета.

Увага! Уладальнік праязнога з дапамогай прыкладання Аплаці™ таксама пры неабходнасці зможа дадаткова набыць патрэбную колькасць білетаў на адну паездку.

Як пачаць карыстацца сэрвісам Аплаці™?

1. Запампуйце прыкладанне Аплаці™ цалкам бясплатна ў Play Market, App Store або AppGallery.

2. Папоўніце электронны кашалёк альбо з карткі любога банка без працэнтаў і камісій, альбо праз сістэму АРІП. Яшчэ адзін спосаб – запытаць неабходную суму ў вашых родных або блізкіх са спісу кантактаў, у якіх усталявана прыкладанне.

3. Аплачвайце праезд у транспарце і знаёмцеся з іншымі магчымасцямі сэрвісу.

Чаму сістэма цікавая транспартным арганізацыям, і што яшчэ ўмее мабільны плацежны сэрвіс Аплаці™, чытайце тут.

Мабільны плацежны сэрвіс Аплаці™ – сістэма разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай, якія захоўваюцца на электронным кашальку ўладальніка. Доступ да іх забяспечвае мабільнае прыкладанне на вашым смартфоне. Разлікі адбываюцца з дапамогай QR-кода. Асаблівасць сэрвісу – адсутнасць прывязкі да банкаўскай плацежнай карткі. Аплаці™ з’яўляецца часткай ЭкаСістэмы Белінвестбанка і сумяшчае ў сабе магчымасці, якія выходзяць далёка за межы звыклых фінансавых сэрвісаў. Распрацоўшчык мабільнага плацежнага сэрвісу Аплаці™ – кампанія LWO. Спампаваць Аплаці™ можна цалкам бясплатна ў Play Market, App Store і AppGallery.

ААТ “Белінвестбанк” – адзін з найбуйнейшых сістэмаўтваральных банкаў Рэспублікі Беларусь. Мае шырокую рэгіянальную сетку і з’яўляецца адным з найбуйнейшых эмітэнтаў банкаўскіх плацежных картак краіны. Вялізны вопыт і традыцыі, назапашаныя за 28-гадовую гісторыю развіцця, Белінвестбанк паспяхова спалучае з укараненнем сучасных практык вядзення бізнесу, тэхналагічнасцю і інавацыямі. Яго дзейнасць як першага ЭкаЛагічнага банка краіны накіравана на стварэнне фінансавай ЭкаСістэмы банкаўска-кліенцкага партнёрства з максімальна камфортнымі ўмовамі для кіравання фінансамі, развіццё магчымасцей для прыватных кліентаў і бізнесу, захоўваючы найважнейшы рэсурс – час.

LWO (ТАА “Лайт Вел Арганізэйшн”) – прызнаны эксперт беларускага IT-рынку, пастаўшчык надзейных, гнуткіх і эфектыўных рашэнняў для падтрымкі і развіцця банкаўскага бізнесу і дзяржсектару. Сярод праектаў кампаніі – лічбавыя рашэнні для Перапісу насельніцтва-2019, Аўтаматызацыя асноўных сістэм ДАІ, мабільныя прыкладанні для банкаў і многае іншае, што спрашчае жыццё грамадзян, працу Міністэрстваў і ведамстваў. LWO – рэзідэнт ПВТ, член БелГПП. Кіраўніцтва кампаніі ўваходзіць у Савет па развіцці лічбавай эканомікі.